З Райнгальдам Гайдэнштайнам, храністам і сакратаром вялікага князя і караля Сьцяпана Батуры,мы размаўлялі б, уладкаваўшыся ў адной з заляўгарадзенскага Старога замку.
Няхай бы спадар каралеўскі сакратар адказаў: ці трымаў ён у 1579 годзе ў сваіх уласных руках кнігі зь бібліятэкі Сафійскага сабору пасьля вызваленьня Полацку ад маскоўскіх акупантаў? Ці, можа, апісваў кнігазбор з чужых словаў, падкрэсьліваючы, што ў вачах людзей адукаваных той меў ня меншую каштоўнасьць, чым уся астатняя здабыча. Якраз тады бібліятэка зь летапісамі, фаліянтамі, перапісанымі рукою Еўфрасіньні, зь «Нябеснай і царкоўнай герархіяй» Дыянісія Арэапагіта, па сутнасьці, бясьсьледна прапала…
Генэрал Ордэну езуітаў Габрыель Грубэр у добразнаёмых яму анфілядах цяперашняй Полацкаймастацкай галерэі раскалоўся б і адкрыў мне таямніцу сканструяванай ягонымі майстрамі славутаймэханічнай галавы.
Той самай, якая, калі верыць ІІІ тому «Живописной России» , наганяла на наведнікаў жах, круцячы жывымі вачыма і размаўляючы «на всех употребительных языках» .
Напалеона я чакаў бы ў гулкім калідоры былогагубэрнатарскага палацу ў Віцебску (праўда, зьдзейсьніць намер было б няпроста, бо ў старадаўніхмурах акапалася абласное ўпраўленьне КГБ). Тамваладар Эўропы адзначаў у 1812 годзе дзень нараджэньня. Напярэдадні кінуў шпагу на заваленыштабнымі мапамі стол і абвясьціў аб заканчэньнікампаніі.
Што змусіла яго празь некалькі дзён прыняцьфатальную пастанову ісьці на Маскву, а на мапахнамаляваць стрэлкі, якія пазначалі будучы паходна Індыю?
За адным разам, вядома, запытаўся б Банапартаі пра пакінутую недзе ў Беларусі карэту зь ягонымзолатам, якая ўжо два стагодзьдзі не дае спакоюшукальнікам скарбаў. А раптам зьдзейсьніласябмая мара зьезьдзіць на пару тыдняў у Новую Зэляндыю?
Ігната Грынявіцкага я запрасіў бы ў полацкую кавярню «Даміян» , каб пачаставаць тамтэйшай мачанкаю і далікатна высьветліць, з чым былі тыя гарачыя піражкі, порцыю якіх ён зьеў з гарбатаю ў цукерні насупраць Гасьцінага двара, куды Соф’я Пяроўская сабрала бомбакідальнікаў, калі Аляксандар ІІ у першы дзень вясны 1881 году нечакана зьмяніў маршрут руху па сталічных вуліцах…
А на разьвітаньне я падпісаў бы кожнаму з сваіхвізаві кніжку, дзе пра іх напісана, і на ўсякі выпадакхуценька б адкланяўся.
Падпольныя аборты і помнікСССР
Прамінулі дваццатыя ўгодкі распаду СССР. Якім спадару Арлову бачыцца помнік Савецкаму Саюзу? І — пастарайцеся адказаць шчыра — няўжо ў вас усё ж няма ні кроплі настальгіі па той краіне, дзе вы нарадзіліся й вырасьлі?
Вашая чытачка з Манрэалю
Помнік Савецкаму Саюзу?Напачатку пытаньне здалося дзіўнаватым і наватпарадаксальным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы падае цэлы шэраг значэньняў слова «помнік» . «Архітэктурнае або скульпту рнае збудаваньне ў знак ушанав аньня памяці якой-небудзь асобы або падзеі» . Не падыходзіць.
«Прадмет матэрыяльнай культуры мінулага» . Таксама ня тое.
«Твор старажытнай пісьменнасьці» . І ня блізка.
«Тое, што нагадвае аб чыіх-небудзь справах» .
Гэта ўжо цяплей.
А вось, нарэшце, і значэньне, што выглядае збольшага прымальным: «Збудаваньне на магіле з граніту, мармуру і падобнага ў памяць памерлага» .
Але дзе ўзводзіць тое збудаваньне ? Што лічыць магілай СССР? Дый ці такі ўжо мёртвы гэты «памерлы» …
Хацелася б памыліцца, аднак — калі глядзіш на праблему з нашых шыротаў — выглядае, што час для надмагільля, якое паставіць у гісторыі СССР апошнюю кропку, пакуль не прыйшоў.
Між тым — пакуль мы спрабуем уявіць, як выглядала б надмагільле — на абшарах былой савецкай імпэрыі ўжо можна знайсьці нямала спробаў мэмарыялізацыі яе, гэтае імпэрыі, асобных «велічных дасягненьняў» .
Калі вы даўно не пераведвалі Бацькаўшчыны, то , прыехаўшы, зусім побач зь Менскам, ува ўрочышчы Курапаты, зможаце ўбачыць сотні драўляных крыжоў. Зрэшты, пра Курапаты вы, безумоўна,ведаеце. Як і пра тое, што ў 1930-я там кожную ночнястомна працавалі каты з НКВД. Але ёсьць рэчы,пра якія варта нагадваць зноў і зноў. Паводле афіцыйных зьвестак дзяржаўнай камісіі, колькасьцьрасстраляных у Курапатах ацэньваецца на 30 тысяччалавек. Археолягі, якія праводзілі эксгумацыюсотняў безыменных магілаў, кажуць пра чвэрцьмільёну ахвяраў.