Выбрать главу
В о л ь к а Сказаў... За песню, шго спяваў з сябрамі. Данос хтось са студэнтаў накілзаў.
М і р о н За песню?.. Што - яна была варожай? Не нашым складзеная песняром?
В о л ь к а Наўрад, ці знаеш ты яе ... А можа? За Паланэз Агінскага, Мірон.
М і р о н За Паланэз? А хіба гэта песня? Я ведаю мелодыю - здаўна Яе ўспрымаю я чамусь балесна, - Так за душу бярэ мяне яна. Але што ёсць да музыкі чароўнай І словы - чую гэта ўпершыню...
В о л ь к а Ёсць... Песня мне такой здаецца роднай I так кудысьці цягне ўвышыню... Я словы ад Якуба завучыла. I знаеш, калі скрушна мне было, Я гэтай песняю сябе лячыла. Спяю - і чую: трохі адлягло.
М і р о н Дык праспявай і мне, каб на папраўку Хутчэй пайшло! I тэкст я завучу.
В о л ь к а Ты гэта смехам кажаш ці напраўду?
М і р о н Сур'ёзна. Я пачуць яе хачу. Тым больш - у мілым сэрцу выкананні. Я так даўно не чуў, як ты пяеш!
В о л ь к а Прабач, але... Баюся я, што зганіш Ты гэту песню... Мо не трэба лепш? Яна, Мірон, на тыя непадобна, Што мя пяём... Нязвыклая крыху.
М і р о н Не бойся. Калі нават і нядобра
Пяецца ў ёй - твайго няма граху.
В о л ь к а (пяе) Край ты наш крывіцкі, родны край! Зямля дзядоў спаконная! Не трэба нам ніякі іншы рай, Апроч цябе, зямля, - зялёная, Блакітная, спакойная.
Толькі будзь сама сабой, Заўсёды будзь сабой, Павек вякоў — сабой, Павек вякоў свабоднай будзь, Свабоднай будзь! З няволяю ліхой, Няволяю праклятаю не знайся!
Ведай, што Касцьмі паляжам мы, Касцьмі паляжам мы, Касцьмі паляжам мы, - А вера матчына Не будзе страчана, Не будзе страчана, Не будзе страчана, Не будзе!
Край ты наш ліцвінскі, родны край! Навек нам Богам дадзены! Ты толькі вер і помні, вер і знай: Што завяшчалі нам дзяды і прадзеды - Таму не здрадзім мы!
Толькі будзь самім сабой, Заўсёды будзь сабой, Павек вякоў - сабой, Павек вякоў свабодным будзь, Свабодным будзь! З няволяю ліхой, Няволяю праклятаю не знайся! Ведай, што Касцьмі паляжам мы, Касцьмі паляжам мы, Касцьмі паляжам мы, — А вера матчына Не будзе страчана, Не будзе страчана, Не будзе страчана, Не будзе!
М і р о н Як хораша пяеш ты! Слухаць люба! Але... няўжо не бачыш ты сама, За што энкавэдэ ўзяло Якуба? У песні слоўца аднаго няма! А два не тыя ёсць - не з той пласцінкі, З якой у школе вучьш дзетак мы. Калі б замест «крывіцкі» і «ліцвінскі» Ён пеў «савецкі» - не было б турмы.
В о л ь к а Але ж мы ўсе, я помню, вывучалі, Што беларусы род свой павялі Ад крывічоў: спачатку крывічамі Былі, пасля ліцвінамі былі...
М і р о н Ліцвінамі стагоддзяў пяць, напэўна, Па назве Княства называлі нас. Затым, павязаных з Расіяй крэўна, Нас абярнуў у рускіх царскі ўказ. I толькі з перамогаю Саветаў Мы атрымалі ўласнае імя. Яно ўсяму цяпер вядома свету, Вяртаць ліцвінства - гэта ўжо гульня. Мы — беларусы. У саюзе роўных Мы здабылі свой лёс і свой пасад. Шкада, што Паланэз, такі чароўны, Як бы не ўперад кліча, а назад. Да крывічоў і да ліцвінаў... Сёння Нам не пра гэта трэба гаварыць. Пасля таго, што зведаў я ў палоне, Усё ва мне ўнутры агнём гарыць. Сто раз памру, а толькі не зміруся, Каб мне душу таптаў фашысцкі бот!
В о л ь к а I ўсё ж, Мірон, што будзе з Беларусяй, Калі асядуць немцы тут, крый боі ?