Выбрать главу
Я к у б Ах, Волечка! Я ж думаў, што вярнуся Да тых, хто свет мне гэты падарыў. Ты завядзі мяне да іх магілы – Пацалаваць зямлю на курганку...
В о л ь к а А як жа, сходзім, сходзім, братка мілы, Але спачатку - адпачні крыху. Я зараз бульбачкі звару, яечка Спяку - як мама некалі пякла...
Я к у б А заўтра я, відаць, схаджу ў мястэчка, Да дзядзькі. Як ён там? Даўно была?
В о л ь к а Даруй, браток, што я табе ў апошмім Лісце не напісала пра бяду. Забралі дзядзьку... Прама там, на пошце, Дзе працаваў... і кануў - бы ў ваду.
Я к у б Забралі?.. А за што яго забралі? Што быў настаўнікам у час вайны?
Вол ь к а Не ведаю... нічога не сказалі. Прыйшлі, арыштавалі й павялі.
Я к у б Ну, ясна... Тая ж клямка беларусу. Цяпер ужо за тое, што не здох Пад акупацыяй... Што хлеба лусту Сумленнай працай зарабляў, як мог. А да цябе сюды энкавэдзісты Прыходзілі? Пыталі пра мяне?
В о л ь к а Яшчэ зімой... І я дала твой ліст ім. Вось бачце: ён - на фронце, на вайне. I болей не чапалі, дзякуй Богу. А што пытаць? Ці ж не відно і так? Ты інвалідам стаў за перамогу. Вось — вернасці тваёй найверны знак. Я так, мой братачка, перажывала, Калі ты напісаў мне пра руку!
Я к у б А мне, паверыш, як бы нават стала Там, у шпіталі, спакайней крыху. Падумаў: ну, цяпер ужо, напэўна, I сапраўды я заслужыў давер – Хоць гэткаю цаной неміласэрнай. Нарэшце ўжо адчэпяцца цяпер. Дазволяць мне на працу ўладкавацца Па спецыяльнасці - і ціха жыць. А зараз... Мушу я табе прызнацца – Адчуў: душа, як і раней, дрыжыць. Як толькі ты сказала мне пра дзядзьку, Так і ўзмуцілася на сэрцы муць.
В о л ь к а Не, ты не бойся, брат! Табе ў аддзяку За подзвіг твой спакойна жыць дадуць. А як жа! Ты ж герой! Я дзесь чытала: У Грэцыі калісь такіх, як ты, Так моцна ўся краіна шанавала, Што інвалід вайны быў - як святы!
Я к у б Дык гэта ў Грэцыі!.. А ў нас калекі Пайшлі ўжо з «Лазарам» па цягніках. Ну, але ладна. Раскажы мне лепей, Як ты тады перажыла той жах.
В о л ь к а Тады перажыла... Адгаласіла. Адплакала. Адвыла. Адраўла. Сама не знаю, дзе ўзялася сіла, Што мне тады памерці не дала. Тады... А потым... I не ўспомню, мабыць, Калі мне стала лезці ў галаву, Што я не маю права жыць і марыць I што цяпер я - не перажыву...
Я к у б Ты гэта кінь! Вось выдам цябе замуж, Сям'ю займееш, дочак і сыноў Народзіш...
В о л ь к а Не. Нічога ты не знаеш. I не ісажы мне нават гэткіх слоў. Яму, адзінаму майму ад Бога, Не здраджу я ніколі і ні з кім. Я не магу і думаць пра другога. Маё жыццё закончылася з ім. Які ён быў тады, той страшнай ноччу, Калі прымчаўся нас уратаваць! Нібы архангел сам з нябёс саскочыў - Каб між каханай і забойцам стаць. Калі б ты чуў, якім мальбоўным крыкам Ён крыкнуў мне: «Зараначка, бяжы!..» А ты гаворыш... Не, дзеля прыліку Я не вярнуся ў гэты свет чужы...
Я к у б Я разумею, Волечка... Хоць сам я Не знаў кахання гэткага... Але - Ты мусіш жыць. Гаворана ж у псальме: «Хай ворагі не ўцешацца мае». Патрэбна жыць, сястрыца, жыць! Нічога Цяпер не бойся, калі поруч я. Трымайся! А тым часам, з ласкі Бога, I скруха паразыдзецца твая...

XI.

Галодны чэрвень. Страшны сорак шосты. Аладкі з перамёрзлай бульбы, «суп» З мяцёлак вобаратніку - голы, посны... Шыкуйся, інвалід вайны Якуб!
На службу не ўзялі нідзе. У школе Істапніком прапрацаваў зіму. Галоўнае ж, што чым далей, тым болей За Вольку страшна робіцца яму.
Не адыходзіць - ні душой, ні сэрцам. Зусім ніякай хэнці да жыцця. Бывае, цэлы дзень перад акенцам Сядзіць, маўчыць, як хворае дзіця.