Выбрать главу
Нідзе на планеце - Ні ў блізкіх, Ні ў дальніх краях - Не бачыў я столькі Панікла-пагаслых жанчын. З такой усяленскаю Скрухай-журбой у вачах, Якую, здаецца, Ужо не адолець нічым.
1999

* * *

Загучыць партызанская песня – I абрыс зруйнаванай старонкі Зноў у памяці так уваскрэсне, Як эпоха ў глытку самагонкі.
Тая, што за гарамі ўжо дзесьці, Паваенная, кроўная наша, У якую ўваходзілі дзеці, Як дарослыя - дзюбнуўшы нашча.
1999

СЭРЦА ЛЕЦЕЧКІ*

Віктару Казько

Я не быў У тым фашысцкім лагеры Між балот палескіх і дуброў, Дзе ўрачы, Страшней, чым п'яўкі прагныя, З Колькі Лецечкі смакталі кроў. Днямі гэнымі, Наскрозь прагорклымі Дьшам, гарам, горам і журбой, Я не быў між тых, чыёй крывёй Захлыналіся шпрыцы з іголкамі. Дык чаму ж, На край наш родны гледзячы, На людзей, на дрэвы і траву, Мне здаецца, Што я з сэрцам Лецечкі, З хворым сэрцам Лецечкі жыву?..
2000

* Колька Лецечка - герой аповесці Віктара Казько «Суд у Слабадзе».

ПЧОЛКА

Н. I. Шчаснай

Планета ў трывозе: Зноў шнурам бікфордавым Дыміцца газегны радок... А пчолка, Натхнёная сонечным водарам, Збірае нектар на мядок.
Зноў курчыцца ў муках Душа чалавечая – Ад жахаў, ад горкіх бядот. А пчолка... а пчолка Ад ранку да вечара Збірае нектар на мядок.
2000

АДПОМШЧАННЕ

Як скарыў Ярмак людцоў Сібіры – Мноства розных родаў і плямён, На прасторы, што асвоіў ён, Рынулі з Масквы купцы-праныры.
Настаўлялі там факторый безліч, I тубыльцам, каб наладзіць торг, Везлі ўсё, што, зналі, пойдзе ў толк, А найперш - «ваду-агонь» ім везлі.
Спойвалі няшчасных паляўнічых I за пляшку «вогненнай вады» Бралі шкурак важкія пуды – Норкі, сабаля, пясца, куніцы...
Бралі іх фактычна задарма, Ад чаго імгненна багацелі I шчэ болей багацець хацелі, Бо граніц у корці той няма.
А няшчасныя ўсё больш прасілі Даць «ваду-агонь» ім за тавар, I ўсё больш рабілася ахвяр Страшнай немачы, што йшла з Расіі.
Так і выкаціла за стагоддзі Іх амаль усіх «вада-агонь». Сёння ж у Расіі ўсе кругом У сівушным топяцца разводдзі.
Страшна ўжо на спітых апушчэнцаў I глядзець: што сталася з людзьмі! I няма ратунку, чорт вазьмі! Прапіваюць і душу дашчэнту!
Калі Бог сам помсціць - хто ўратуе? ... А ў Сібіры непітушчы люд З-за Амура - лезе ў кожны кут I звяркоў, каб футры мець, гадуе.
2000, снежань

ГЭТЫМ I ГАНАРУСЯ

Як пісаў неаднойчы ў журбе Мой калега Галоўнаму пану-начальніку: Цяжка надгаладзь жыць! Іншы раз на абед — Толькі хлеб Ды «варгола» у чайніку. А каб вершыкі ў стосік сабраць Ды іх кніжачкай выдаць, Хоць тоненькай - Дзе вы бачылі! Тут табе, брат, Дабрадзей нс ўфундуе Грунтоўненька.
Праўда, Сябру, надаўна, майму Пашчаслівіла: Дзядзька скапыціўся ў Лондане I як спадчынніку Адпісаў перад смерцю яму Столькі фунтаў, Што муза не будзе галодная.
Мне ж не шэнціць: Мой дзядзька-багач, Што за морам жыве I даўно ўжо старэчына, - Штось не хоча душу «выпрагаць» I ўсё копіць і копіць Бліскучае рэчыва.