— Здароў!
— Здароў! — кажу.
— Я — Віця.
— А я — Вася.
— Не бойся — не ўцячэ твая каза.
— Ая іне баюся.
— А ўцячэ — зловім.
— Зловім, — кажу.
Мы з Віцем сядаем у траву. Вакол нас — роскід рамонкаў, на тонкіх і доўгіх сцяблінках, і нейкая трава прыемна і церпка пахне. Азіраюся, шукаю вачыма тую траву — бачу: пры самай зямлі кусцікі з ружавата-ліловымі кветкамі.
— Чабор, — кажа Віця. — Анатоль Хведаравіч паказвае нам лекавыя зёлкі. Панюхай.
Ён нахіляецца галавой долу, тое ж раблю і я. Упершыню бачу і нюхаю набор. А песню пра набор люблю. Яе спявае наш інтэрнатаўскі хор, і самы высокі, самы чысты голас у хоры — Алесін.
— А ўчора мы панюхалі ваўка...
— Ну-у! Жартуеш?
— Не-е! Ідзём падвечар па лесе. Бачым, сабака высокі шэры перад намі стаіць. Галаву падняў угору. Мы сталі. Настаўнік раптам сеў на зямлю. Паказаў нам рукой — таксама сесці. Мы селі. Сабака глядзіць на нас, мы — на яго. Сабака думаў-думаў, узяў ды і сам сеў перад намі. На заднія лапы. А потым пярэднія паклаў на зямлю. Бачым, заплюшчыў вочы, тады гыркнуў уздыхнуў гэтак глыбока, устаў з зямлі, павярнуўся і пайшоў убок, у гушчар. Зад у яго быў зусім аблезлы. Настаўнік падняўся з зямлі, і мы ўсе падняліся. Ідзём — у друті бок. I настаўнік нам: воўк... А сёння раніцай нейкія двухногія ваўкі напалі на нашыя палаткі...
— Ну-у?
— Павёў настаўнік нас у лес — паказаць, дзе партызанскія бліндажы былі, і дуб там... Такі дуб... Мы, пяцёра хлопцаў, узяліся за рукі, дык ледзь абнялі той дуб... А вярнуліся ў палаткі, бачым — нехта нашыя рукзакі якія апустошыў а якія і зусім забраў. Усе прадукты... А дну буханку хлеба пакінулі. Ды падраныя чаравікі... завязаныя вяровачкай... ля ўваходу ў палатку. А настаўнікавы чаравікі ўкралі... — Віця памаўчаў, уздыхнуў неяк па-даросламу.
— Во як...
Я сказаў Віцю, хто іх абакраў.
— Мы, хлопцы, — кажа Віця, — кінуліся ў лес, без дазволу настаўніка. Хацелі дагнаць, знайсці злодзеяў. Нам крыўдна стала з-за чаравікаў. Шукалі, шукалі — нікога не знайшлі.
— Яны ідуць лесам блізка ад рэчкі, — кажу я, — не берагам, але блізка. Ідуць на Прыпяць. Можам дагнаць ля ракі.
— Давай!
Мы з Віцем і не заўважылі, калі да нас падышла дзяўчынка. Спачатку я ўбачыў у траве яе босыя загарэлыя ножкі, а падняў вочы — светлую квяцістую спаднічку, потым — чырвоную майку і чорную, па майцы, цераз плячо, касу, а пасля — тонкі, загарэлы тварык з чорнымі вачыма. Яна ўсміхнулася мне. I я чую, што во-во і я ўсміхнуся ёй, але рашуча апускаю свае вочы долу — бо імгненна ўявіў сабе: недзе ў сваёй вёсцы стаіць ля плота Алеся з залацістай касой цераз плячо... Бачу, як гэтыя босыя загарэлыя ножкі адыходзяць.
Віця кажа:
— Наша чачэнка. Маці прывезла яе з Каўказа да сваіх бацькоў і сама некуды з ехала, можа, зноў на Каўказ. Але ж там вайна... Чорт іх ведае, гэтых бабаў!
Я засмяяўся. Мне стала смешна не таму, што Віця сказаў «бабаў», а — што сказаў ён усе гэта вельмі сур'ёзна, ну як нейкі мужык.
— Не смейся, Вася. Ведаю я іх.
Мне стала яшчэ смяшней, і я ўжо рагачу на ўсю палянку, ажно дзяўчаткі павысоўвалі галовы з палаткі. Скрозь смех пытаюся:
— Колькі табе гадоў?
— А пятнаццаць. 3 дваццаць шостага красавіка пятнаццаты.
Умомант перастаю смяяцца — бо здзівіўся, нават нечага
спалохаўся.
— 3 дваццаць шостага красавіка?
— Так.
Я падумаў: роўна на год старэйшы, але нічога не сказаў Віцю. Падымаю галаву з травы, гляджу, шукаю вачыма — чачэнкі нідзе няма, як растала, нават на аблокі глянуў — і там яе няма...
Ад рэчкі да палатак ідуць мае дзядзькі з косамі і торбамі і настаўнік, ён злёгку абапіраецца на кіёк — відаць, што па высокай траве яму ісці цяжкавата. Дзядзькі ўбаку ад палаткі ўтыркаюць косы — вострымі канцамі касільнаў — у зямлю, нясуць да палаткі торбы з ядой. Настаўнік ідзе ўслед за імі, апусціў галаву — выгляд у яго такі, што мне здаецца, быццам ён у нечым вінаваты перад маімі дзядзькамі і перад дзецьмі. Дзядзькі ставяць торбы ў траве, сядаюць ля іх, дастаюць яду. Дзядзька Сцяпан кажа:
— Ну, дзеці, хадзіце сюды, разам паабедаем. — Махае рукой нам з Віцем. — А вы там чаго схаваліся, як тыя змоўшчыкі? Хадзіце сюды!
Хлопцы і дзяўчаткі засаромеліся, не ідуць, толькі пераступаюць з нагі на нагу. I настаўнік іхні маўчыць. Але во і ён кажа:
— Падыходзьце, дзеці!
Першымі падыходзяць да маіх дзядзькоў і сядаюць вакол дзяўчаткі, за імі хлопцы. Потым ідзём туды і мы з Віцем. I во сядзім мы ўсе і ядзім.
Анатоль Хведаравіч глянуў на мяне і Віцю і кажа — быццам зразумеў нашу з Віцем змову: