— Толічак, прачніся, дзетка.
Я спахапіўся на ложку, нават не расплюшчыў толкам вачэй, выцягнуў, нябачачы, з-пад падушкі штаны.
— Толік, куды ты? — кажа праз сон Галя. — Вазьмі мяне з сабой.
— Спі, малое, — кажу я ёй і расплюшчваю вочы. — Спі, ты яшчэ малое.
— А мае ж вы дзеткі, — кажа над намі цётка Маня. — А мае ж вы пастушкі, — і ціха, ласкава смяецца, і густое рабацінне на яе мяккім шырокім твары залаціцца ад сонечнага промня, гэты промень ужо рашуча і шырока гарыць на падаконніку, на белым мосце, на квятастай цётчынай кофце, і кофта цёпла дыхае...
Карову і цёлку, праз выган, пад Ладымірысін хутар пагнала цётка Зіна, і я штосілы, ажно задыхаюся, бягу, бягу па выгане — цётку ж Зіну чакае ў полі жыта. Бягу а босым нагам калюча ад халоднай расы і вострых каменьчыкаў у траве. Дзед даў мне старую пугу — ён дастаў яе з-пад жэрдкі ў застрэшку хлява, я сцебануў ёй па крапіве ля плота, але пуга хлёстка і балюча абвіла мне галёнкі. Нічога, сёння навучуся ляскаць пугай, як пастух. Нарэшце, аддыхваюся ля цёткі Зіны.
У гэтай маёй цёткі жоўтыя валасы і сінія вочы, ёй шаснаццаць гадоў. Вечарамі я чую яе голас ажно з Гусоўкі. Калі дзяўчаты заходзяць па яе, каб разам ісці на вечарынку, дык усе яны, і цётка Зіна, у чыстай хаце перад люстрай запіхваюць вату сабе ў ліфчыкі на грудзях.
Цётка Зіна кажа мне:
— Глядзі, Толя, не пускай кароў у сад і лес. А за Ладымірыху можна, і да малінніку, да балота. А ў балота не лезьце. Ну, чаго ты ўпіўся ў мяне?..
А мяне зацікавіла сіняя, ажно чорная, плямка на горле ў маладой цёткі. Яна пачырванела тварам, адвярнулася ад мяне і сказала:
— Ета ж во так шмель ужаліў. Ну, Толя, я пайшла, глядзі каровак.
Гляджу ўслед цётцы. Худзенькія яны ўсе, дзяўчаты гэтыя, і ўсім ім
чамусьці хочацца, каб на грудзях былі цыцкі, — так падумаў я тады на выгане, а мне йшоў толькі дзесяты год.
Карова была спакойная, на сад і лес не зірнула, махала сабе рыжым хвастом. А цёлка брыкне, брыкне, разбяжыцца да алешніку, да ручая — ды назад, да каровы. Ганю іх за хутар, у бок малінніку, там ля рэчкі трава большая, але нагам там халадней, асабліва між купінамі, дзе чорная зямля. А ад малінніку гоняць да мяне сваіх пярэстых цёлак Сашка і Мішка. Я й не ведаў, што і яны пасвяць. Мы сядаем на грудку і гуляем у ножыка. Няма з намі Жэнькі, бо яго матка ўсё ніяк не здужае прыдбаць якое цяля. Але пасля поўдня, калі мы зноў выгналі кароў, Жэнька прыбег да нас за хутар. Прыйшла і Соня. Яна сядзела зводдаль нас і з жоўтых кветак хацела звіць вяночак, але ён у яе ўсё рассыпаўся, яна кінула кветкі ў траву і са слязой у вачах глядзела ў неба, паставіўшы тоненькія свае ручкі на зямлю за спіной. Сукеначка на ёй усё тая ж, з белай марлі, але сёння яна надта чысценькая — памыла, мусіць, учора вечарам, калі пабегла ад нас ля ручая да лазні, от толькі сукеначка крыху, больш на плечыках, змятая. Ножкі Соня схавала пад сябе, толькі тырчалі з-пад сукеначкі вострыя сіняватыя каленцы і ў траве варушыліся зеленаватыя ад травы пальчыкі нагі. Я бачыў Соніну слязу, калі яна кінула ад сябе кветкі і ўзняла вялікія, амаль на ўвесь худзенькі твар, блакітныя вочы ўгору, — я бачыў слязу, хацеў падысці да Соні і сказаць: «Сонечка...», але не падышоў. I вось тады Сашка, старэйшы і вышэйшы сярод нас, неяк рашуча кінуў-утыркнуў ножык у зямлю, сцяў губы і доўга глядзеў на Соню, потым, не зводзячы з Соні прыжмуранага, вострага вока, кашлянуў у кулак, падняўся і падышоў да яе. Мы з Мішкам і Жэнькам здзіўлена глядзелі на яго. А Соня быццам і не бачыла Сашку, са слязой у вачах усё глядзела ўгору.
Сашка сказаў ёй:
— Соня! Ты наша бачыла, а мы тваё не бачылі. Пакажы, Соня!
Яна апусціла вочы долу, схапіла рукі з-за спіны, глыбей падкарнула
пад сябе ногі, нацягнула сукенку на каленцы, выцерла кулачком слязу, глянула на Сашку, усё зразумела і, мусіць, успомніла, як той рашуча ўзяў яе руку і пагладзіў ёю галаву Жэнькі. Заплюшчыла вочы, выпрастала з-пад сябе ножкі, потым паставіла іх, потым расхінула іх, потым пад няла падол сукенкі на жывот,