— А мы надрукуем у нашай газеце, — павесялеў рэдактар.
— Ідзіце да майго намесніка. Ён скажа, што рабіць далей. Поспехаў! — дырэктар падаў мяккую, дагледжаную далонь.
Рэдактар застаўся вырашаць свае праблемы, а я пакіраваў да намесніка. Лысаваты шчуплы мужчына начапіў на доўгі нос акуляры, разы тры перачытаў рэзалюцыю, буркнуў:
— Ведае генеральны, што мотаблокаў зараз няма. А падпісвае. І што з вамі рабіць? — намеснік зірнуў на мяне з-пад акуляраў.
— Што рабіць? Тое, што раіць генеральны.
— Каб жа ён раіў! Ён жа загадвае, —дробненька хіхікнуў намеснік, паправіў акуляры, падпісаў паперу. — Заўтра аплаціце. Лепей выпішце чэк. Будзе хутчэй, бо ў нас чарга. А затым у аддзел збыту. На пачатку студзеня атрымаеце трохкалавы мінітрактар. Ён хоць малы, але дужы. Дванаццаць конскіх сіл. Цэлы тузін. Статак коней. Лічыце, што вам пашанцавала. Вы заплаціце тры семсот. А пасля Новага года гэтая тэхніка будзе каштаваць разы ў чатыры даражэй.
— Дзякуй вам за падтрымку.
— Дзякуйце генеральнаму. Я выканаў даручэнне.
У думках я дзякаваў свайму шэфу Валодзю Клімчуку і ягонаму сябру-рэдактару, іначай да генеральнага не прабіўся б. Непрыемна гэта ўсё, але што зробіш? Каб мотаблок свабодна стаяў у магазіне, я б нікды не хадзіў, нікога не прасіў. Так яно і будзе. Калі павысяць цану. Бо як бы там ні было, ідзем да рынку.
29 снежня. Нядзеля. Ціхі туманны дзень А для беднага люду спакою няма: чэргі па хлеб, малако, пустыя паліцы крамаў. Цэны кусаюцца даўно. Елка да метра вышынёю — 6 рублёў. Каньяк — 388 рублёў. У Маскве мёд 200 рублёў кілаграм. Затое на пошце ніякай чаргі. Пуста! Адаслаў віншаванні сябру і земляку Данілу Баханькову ў чарнобыльскую зону, павіншваў Даўгалёва, Міколу Шандабылу. З Андрэем будзем разам сустракаць Новы год. Абмяркуем усе падзеі.
Гарбачова скарысталі ды выплюнулі. Саюз развалілі, цяпер скупляюць усё, хапаюць асабліва тыя, хто бліжэй быў да ўлады, да карыта. Што будзе ў Новым годзе? Толькі б абышлося без грамадзянскай вайны! Як у Югаславіі ці ў Грузіі. Астатняе — вытрымаем.
Учора пасля мітрэнгі з мотаблокам заныў мой уласны “матор”, аж клапаны загрукалі. Давялося піць валакардзін. Прыгадаўся той дзень, калі пасадзіў баявы самалёт, спусціўся з трапа і ўпаў. Потым клініка, працэдуры, аналізы. Камісацыя. Адчуванне сваёй непатрэбнасці ды бездапаможнасці. Здрада жонкі, развод. Але ж паслЯ таго пражыў 25 гадоў! Мо яшчэ гэтулькі прашкандыбаю па жыццёввай дарозе. Выснова адна — трэба мацаваць здароўе. Памалу буду пашыраць гаспадарку. Запрагу мотаблок — дванаццаць коней, хай дапамагаюць. Пчол трэба болей. Вакол лес — мядовае дно.
Для мяне мінулы год (ужо мінулы) — Год белай Казы быў насычаны падзеямі. Стаў дзедам, перайшоў на новую работу, якая болей даспадобы, пабудаваў лазню. І яшчэ адна падзея: пазаўчора атрымаў купоны — дзве карткі па 300 рублёў. У капіталістаў на гнілым Захадзе няма куды дзець прадукцыю, а ў нас — галеча. Мафія, спекуляцыя, бязладдзе ды безгалоўе.
О, Белая Каза! Колькі чаго ты нарабіла! Па насычанасці падзеямі гэтаму “казінаму” году, відаць, няма роўных у гсіторыі чалавецтва апошніх дзесяцігоддзяў. Бывай, Каза! Вітаем Год Млапы! Хай будзе яна, Малпа, дабрэйшай!
У Караткевіча ёсць выдатны верш пра новы дзень: “Устану ранкам насустрач сонцу…” Апошняя страфа такая:
Як хочацца, каб у Новым годзе ўсё было прыгожым, каб добрых людзей паболела. Але чуе маё сэрца, стомленае жыццём і сонцам, што будзе бязладдзе, безгалоўе, цэны папруць ўгару. Чэргі яшчэ болей вырастуць. Галеча запануе ў нашым краі. Але, паўтару яшчэ раз, толькі б не было вайны. Астатняе ўсё — перажывем. Пераможам!
17 снежня. Наваполацк. Віцебская вобласць. Асацыяцыя шматдзетных сем'ў Наваполацка адсвяткавалсваю першую гадавіну. За мінулыя месяцы аргнаізаця вырасла з 13 сем'яў да 160 сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей.
19 снежня. Анкара. Кабінет міністраў Турцыі прыняў рашэнне прызнаць усе рэспублікі былога Савецага Саюза, якія абвяслі сваю незалежнасць.
20 снежня. Вашынгтон. 46-я сесія Генеральнай Асамьлеі ААН без галасавання прыняла рэзалюцыю аб міжнародным супрацоўніцтве ў спрае вывучэння, змякчэння і мінімізацыі вынікаў катастрофы ў Чарнобылі.