Выбрать главу

Праз колькі дзён Прося сама ўбачыла, як гусак загнаў пеўня ў кут і дзёўб яго з усяе моцы. Прося злавіла гусака. Заціснула між каленяў крылы і падсунула пеўніку, каб напалохаў свайго крыўдніка і той болей не чапіўся.

— Пыль-пыль-пыль! Пеця, хадзі. Не бойся. Скубані яго. Каб не лез…

Пеўнік агледзеўся. Імгненна ацаніў сітуацыю. Бліснуў чырвона-аранжавым помслівым вокам і давай дубасіць гусака. “Ну, дос. Правучыў разбойніка і годзе”. Прося адпусціла гусака. Той даў драла. Але пеўнік, быццам каршун-шуляк . узляцеў угору. Дагнаў гусака, уссеў на спіну і пачаў лупасіць дзюбаю ў шыю. Гусак  кружыў па двары. Матляў доўгаю шыяй, але скінуць наезніка не мог. Баба Прося застыла бы ўкапаная, аж рот раскрыла ад здзіўлення: такога павароту ніяк не чакала. Цяпер давялося ратаваць гусака. Прося схапіла дзяркач і сагнала пеўня-забіяку.

Неўзабаве вывеліся пыляняты. Іх было трынаццаць — акурат гэтулькі яек паклала Прося пад квактуху.

— От. малайчына наш пеўнік. Усе яйкі найграныя. Працаўнік. — пахваліў яго Аўхім.

— Не тое. што ты, — упікнула дзеда Прося.

— Дык ён жа саўсім малады. А я восьмы дзесятак распячатаў. Быў  і я калісьці рысаком. У мядовы месяц было шэсць разоў на начы. Сёмы — ўстаючы. Хіба ты забылася?

— Помню, Аўхімка, усё помню.  Такое не забываеца.

Неяк адвячоркам, калі гусі вярнуліся з пашы, Аўхім убачыў незвычайнае відовішча: пеўнік уссеў на гусака і ганяў яго па двары. Дзед аж аслупянеў. Паклікаў Просю.

— Паглядзі!  Што робіцца! Чыстае кіно. Баявік амерыканскі. Пеўнік дубасіць гусака! Ета ж ён сваіх дзетак бароніць. Во, прырода! Пеўнік перамог

страх…— разважаў Аўхім.

— Чаго рот разявіў? Ратуй гусака! А то еты разбойнік  задзяўбе да крыві.

Прося дзеркачом сагнала пеўня. Гусей зачыніла ў пуні. Пра сваю педагагічную практыку” нічога не сказала. Певень, нібы баксёр-пкраможца на рынг,  важна хадзіў па двары.  Не пазнаць было пеўня! Сам чорны, а  шыя і хвост жоўта-пярэстыя, ярка-чырвоны грэбень. Аўхім залюбаваўся пеўнем-забіякам, пайшоў пахваліцца суседу Грышку.

Аднойчы нядзельным ранкам пеўнік зноў уссеў на гусака. У гэты час завітаў на двор сусед Грышка. Тракатрыст і заўзяты пчаляр. Грышка зарагатаў гэтак гучна, што суседзі павыбягалі з хат, сабраліся ля Аўхімавага двара. Усе дзівіліся. Вохкалі. Прося ўхапіла дзяркач, загнала пеўня ў куратнік. Але народ не хацеў разыходзіцца. Гэты момант скарыстаў Гршыка. Расказаў жарт.

— Служыў я на Каўказе. У Грузіі. Ну. пры камуністах яшчэ. Неяк у нядзелю пайшоў на рынак. І вось прадае чалавек пеўня. Падышлі дзве кабеты. Пытаюцца: “Колькі каштуе пеўнік?” — “За пятнаццаць рублёў аддаю”. — “А ён курэй топча?” – “Какой топча? Он інтэлігентный петух. Оч-чэнь харошы”. — “Дык на храна ён трэба. Гэткі анцілягент”. Прадаваец усё зразумеў. Тут жа змяніў пласцінку. Пачаў крычаць: “Прадаецца пятух. Атлычны таптун! Кура топча! Утка топча! Гусі — топча! Учор авечку адтаптаў!” Натоўп сабраўся. “Нуй певень. — пачуліся галасы.— Што ж ты прадаеш такога героя?” –“Панымаеш, падлэц. На жонку паглядаць пачаў..”

Грышкавы слухачы зарагаталі гучней. чымся пакупнікі на каўказскім рынку.  Ажно да слёз смяялася і Прося. Але пра сваю таямніцу  нікому нічога .

Ішлі дні. Як толькі сыходзіліся певень і гусак, пачыналася бойка. Пеўнік, нібы той будзёнаўскі кавалерыст, ездзіў  на спіне гусака. Нарэшце Прося не вытрывала і зварыла з пеўніка смачны суп. Добра паабедалі. Раздабрэлая Прося адкрыла Аўхіму сваю таямніцу.

Весела смяяўся дзед. А ўвечары павёў Просю на сена — успомніць маладосць. Пасля абдымкаў шчаслівая Прося сцішана смяялася, дзівілася дзедавай сіле. Пра сябе падумала: з пылянятаў, па ўсіх прыкметах, будзе шэсць курак і сем паеўнікаў. Аднаго папкінем на зіму. Двух аддамо дочкам. Каб зварылі булён для зяцёў. Астатнія хай будуць сабе.

Каб дзед Аўхім быў малады і гарачы.

КАЛЯДНЫ БАЛЬ

Да Новага года заставаўся амаль месяц, але ягоны подых адчуваўся ўсё мацней.Чалаевцтва рыхтавалася сустрэць гэтую нябачную мяжу, прыдуманую і ўсталяваную самімі ж людзьмі, прымеркаваную да Хрыстовага нараджэння. Дзень пачынае расці, сонца паварочвае на вясну — значыць, пачынаецца Новы год. Ён прыносіць новыя  налзеі і спадзяванні.     

Стары Аўхім лічыў гэтую традыцыю прыдумкаю, ніколі доўга не глядзеў тэлевізар у навагоднюю ноч. Кульнуўшы законныя два-тры кілішкі: за стары. За новы, за здароўе на цэлы год,— клаўся спаць. Калі ўдавалася ўгаварыць бабу Прос, то клаліся разам. Як ніхто не замінаў, дык абдымаліся і цалаваліся. Гэта толькі маладыя думаюць, што старым ужо нічога не трэба.