— Дык не было ж калі. Яшчэ і сонца не ўзышло.
— А што нам сонца? Ты — маё сонца. Ты — мая радасць, — ён пачаў яе цалаваць, усё болей распаляючыся...
Марына не ўхілялася ад пацалункаў, наадварот, ускінула яму рукі на плечы, прыўзнялася на дыбачкі і аддалася асалодзе. Нават пах гарэлкі не перашкаджаў, яна і сама выпіла ўчора пару кілішкаў, моцна спала і прачнулася з жаданнем ласкі. Усё яе цела, якое чакала мужчынскай любові амаль цэлае паўстагоддзе, перапаўняла спрадвечная жарсць. Марына выйшла на вуліцу, пацягнулася, пашкадавала, што не пайшла спаць на сена, захацелася, каб ён паклікаў яе. І ён адчуў ейнае жаданне. Хіба гэта не дзіва!
Марына думала пра гэта, калі разгарачаная, шчаслівая, ляжала на яшчэ дужай руцэ свайго мужа.
— Я вось ляжу, а ў мяне яшчэ ўсё трапечацца, — шумна дыхаючы, сказаў Бравусаў.
— Дакуль ты ячшэ будзеш трапятацца? — у голасе Марыны ён пачуў усмешку, задаволенасць і спадзяванне на новую радасць.
— На дзве пяцігодкі мяне хопіць. А можа, і на тры.
— Ну, расхрабрыўся, як той певень.
— Да пеўня мне далёка. Ён, хвакцічаскі, пакуль трох-чатырох чубатак уранні не патопча, зерне дзяўбці не стане. А я толькі цябе хачу, ластаўка ты мая мілая…
Бравусаў злавіў сябе на думцы, што першай жонцы, Тамары, з якой пражыў трыццаць пяць гадоў, рэдка казаў ласкавыя словы. Цяпер зразумеў, што грэх шкадаваць добрага слова Марыне, якую любіў з маладосці, якую помніў усё жыццё і ўжо не спадзяваўся, што лёс звядзе іх.
Марына быццам здагадалася, пра што ён думае, шурпатаю, агрубелаю далонню пагладзіла яго твар, парадзелыя сівыя валасы... Яна была ўдзячная небу, Богу, хоць і не верыла ў глыбіні душы, што ён ёсць, за гэтую радасць на сыходзе гаротнага, самотнага жыцця. Марына нічога добрага ўжо не чакала. Думала, як дажываць адной у пустой бацькоўскай хаце. І тут з'явіўся Бравусаў. З таго часу, як пачалі жыць разам, яна часцяком пазірала ў люстэрка і не пазнавала сябе: пад вачыма разгладзіліся гусіныя лапкі зморшчынак. Вочы па-маладому заблішчэлі. Марына не хадзіла, а лётала па зямлі, ёй хацелася спяваць, скакаць, абдымаць штоначы свайго мужа. Неяк Юзя. Мамутава жонка-мінгчанка, прынесла загорнутую ў газету кніжку. “Пагартай, Марынка. Тут усё пра любоў. “Кама-Сутра” называецца. Мне сяброўка з Масквы прывезла. Хай і Усцінавіч пачытае. А ў ложку добра чытаць удваіх,— падміргнула Юзя.— Натхняе мужыкоў на подзвігі. Мой Еўдакімавіч, граматны чалавек, дырэктар школы. А пагартаў кніжку, дык сказаў, што ў яго вочы адкрыліся. І мы смялейшыя робімся”.
Марына гартала кніжку і дзіву давалася, што пра гэтаможна так адкрыта пісаць, што ў кнізе могуць быць такія здымкі — мужчына з жанчынаю ў самых розных позах. Бравусава найбольш здзівілі не фотаздымкі, а старадаўнія скульптуры голых мужыкоў і жанчын таксама ў розных позах. “Ета ж тысячы гадоў таму людзі ўмелі любіцца. А мы жывем напрыканцы дваццатага стагоддзя і ні храна, хвакцічаскі, не ведаем. Нам далдонілі: у СССР сэксу няма. І песню штодня круцілі па радыё. Па тэліку: “Раньше думай о родине, а потом о себе”. Дык пра сябе і падумаць не было калі”.
Бравусаў нібы адгадаў яе думкі, моўчкі прыхінуў, цмокнуў у шчаку. . - - Ну што, перастаў трапятацца? Дзе там твой трапятун? — Марына шчасліва ўсміхнулся. Рука яе смела каўзанулася пад коўдру, намацала мужаў пеніс, пяшчотна пагладзіла, нібы дзякавала за радасць. Учора яны мыліся ў лазні. Чыстыя. Чаму не пагладзіць, калі гэта прыемна і яму. і ёй.
— Некалі ў медыцынскай кніжцы я вычытала, што левае яечка ў мужчын большае за правае. Аказваецца. ета праўда. От зараз перакналася.
— А я. хвакцічаскі. й не ведаў.— зарагатаў Бравусаў.— Мяне ета не клапаціла. Галоўнае. каб стаяў…
У пуні зарыкала карова, а потым сцішана заржала кабыла.
— Нічога. Паспеюць. Хай пачакаць. Цяпер дужа халодная раса. Травы хапае, — Бравусаў пазяхнуў, соладка пацягнуўся. — Паляжым пару хвілін ды й будзем падымацца.
— Я завяду кабылу. І карову выпушчу. А ты адпачні...
— Мілачка мая, усю ноч адпачываў, хвакцічаскі. А што любоўю мы з табою заняліся, дык ці ж ета работа? Ета ж асалода. Смаката. На цэлы дзень, хвакцічаскі, зарадка . Вось пайду касіць атаву. Буду махаць касою і радавацца. Скулля яму, етаму Чарнобылю. Дулю з макам! Будзем жыць і радавацца. І нікукды адсюль не паедзем.
— Я згодна. Што мы лепшае знойдзем? Тут ужо будзем дажываць. Тут дзяды нашы, прадзеды на кладзішчы... І мае, і твае недалёка... — Марына ўздыхнула, спыталася: — А што сянні будзем рабіць?