О, каб далося і вам
Стацца нямарнай надзеяй,
Што, як бы ні мэнчыў усіх
Злыбедны турботаварот,
Вы будзеце помнІць, што вы ~
БЕЛАРУСКІ НАГОД
Жывы на нябёсах,
Які і на прахлай зямлі
Не згібее.
Усемагутныя Сілы Ўсявышнія!
Вамі трыманая і прасвятляная,
Сёння за ўсіх малю:
Уздольніце нас,
Коснаязыкіх і запамарочаных,
Прамаўляць ачышчальнае і найлучлівейшае:
"Люблю”!
ЗАЛАТАЯ ДЗІДА
Валянціне
Тваё жыццё, і праўду, як прадвесне,
Калі зіма змагаецца з вясной,
Калі нябёсаў жаўрукова песня
Ледзь выжывае ў золі снегавой.
І немач цела, і зямныя страты,
І марны пошук праўды на зямлі, -
Як сіляцца яны твой дух за краты,
У гіблы лёх адчаю пасяліць!..
І як бы йшчэ, якім бы чынам-дзівам
Убараніцца ад бяды ён змог,
Калі б не той святоўны абярог -
Тваёй любові залатая дзіда?
БРАТ-СЯСТРЫЦА
Пусцема ў сэрца гэтую вясну,
Яна так скрушна стукалася ў дзверы.
Што дакідалася каму ў віну,
Паглядам брат-сястрыцы пераверым.
Вачэй яе пяшчотны аксаміт,
Дзе аплывае сонейка лілова,
Гатовы
нас вярнуць сабе самім,
Да ўдзякі лёсу за любоў
гатовых.
Багаславім сустрэчы таіну,
Багаславім і несустрэчы бераг.
Пусцема ў сэрца гэтую вясну,
Яна так скрушна стукалася ў дзверы.
* * *
Асвойваем юдоль мы ненамарна:
У кожнага зярняці - пэўны шлях.
Нічога, што йшчэ так абложна хмарна,
Вясны ўжо квет завязаны ў палях!
Не пойдзе ён у пустацвет,
не згіне
Узгадаваны працай
волі плод:
Аддадзены адроджанай Айчыне,
Саміх нас не аддасць на глум, на звод.
Здабудзем долю, радасцю багатай,
Сагрэем душы ўсіх
цяплом сваім,
Яшчэ прыластаўчыцца
наша свята,
Яшчэ прытульна будзе люду ў ім!
БУДЗЕМ!
Не знемагайма ў адчаі, сябры,
Не знемагайма.
Сцюжа люцее на нашым двары:
Пры вогнішчах духу чувайма.
Не ўпершыню зліхадзеены мор
Так пагражае
Краю прыкляклых братоў і сясцёр,
Беларускай дзяржаве.
Не ўпершыню "спагадае" сусед,
Хочучы ў сплату
Нашы - за свой дабрачынны абед —
Спрадвечныя мову і хату.
Будзем адхукваць зынелую рунь,
Колькі магі ёсць,
Дзеля ўмалоту і шляху ў зару
Вольнасці,
а не ў магілу.
Будзем!
ПЧОЛКА
Сшывае лёс крывой іголкай
Памкненні й чыны ніткай скрухі.
Душа нектар свой,
быццам пчолка,
Усё шукае ў полі руху.
Нічым пагрэбаваць не можа,
Хоць не заўсёды патрапляе
З падзейнай наквеці варожай
Жывіцца тым, шго прасвятляе.,
І мус уроку паўтарацца,
Пакуль не ўсвоіцца належна,
Што не ад змены дэкарацый
Спектакль
і ролі ў ім
залежаць.
СКРЫПКА
Скрозь-
богава дрэва ды скрыпень.
Надхмар'я ідолу бяседа.
Адкуль,
кім забытая скрыпка
Тут, дзе ні сцяжыны, ні следу?
Зусім учарнелая дэка.
А струны іржою не ўзяты...
Ці гэта
душа чалавека,
Што фібрамі ўсімі напята,
Каб суадпаведна азвацца
І на матылька, і на жабу,
Не ўмеючы гукам схавацца, -
Сама
ці брыда,
ці паваба...
БЫВАЙ!
Міколу Арахоўскаму
Вось, вычарпаліся й пакуты.»
Караны быў Ты? Ці - абраны,
Каб у двубоі з лёсам лютым
Так і не быў Ты зваяваны?!
Ты ведаў: ТЫ - зусім не цела,
І моцай фарбы, моцай слова.
Адпрэчваў бруд, хлусню, спусцеласць,
Трываліў годнасці аснову.