Выбрать главу
НА РЮ ДЭ КОНСЭРВАТУАР
Юнак з юначкай гэтыя не тут ужо, не ў скверы гэтым, хоць постаці іх сплеценыя і навідавоку.
Зыншалланечаныя ўласнымі абдымкамі, цалункамі, яны ўжо ў недасяжжы для косых позіркаў прахожых, маўклівага дакору іх, асуды, абурэння, -
зэро, нуль абсалютны ўсё гэта зараз абраннікам спякотных сфераў мілосных.
Яны йшчэ вернуцца з нябёсаў тых сюды, на рю дэ Консэрватуар, ды ім адным, адзіна ім гучацьме - як загучала - раскута жарсцевая, незямная фуга кахання.
ПРЫСТАНАК ЗВЕЦЦА "ШЛЯХ"
Так сонечніцца зараз куточак гэты горны: лагі і скалы ў хвоях, латкі снегу і пясок сыплівы пад асцярожлівай ступою!
Спускаюся да ўзножжа, ведаючы,як - лягчэй - вярнуся на гэту гожую гару, дзе з людзьмі дзелены часовы мой прыстанак звецца "VІА"
ДАРУНАК ЛЁСУ
Аж з будучыні у шчылінку між немагчымасцю і сном патрапіць бляск ад свяцільні людской зычлівасці ды шчодрасці душэўнай і адлагодзяцца намеры злыя часу і прасторы, адладзяцца варункі, каб прагучала прыбянтэжанае а хоць такое во - прызнанне: - Дарунак лёсу - падарожжа гэтае маё ў Парыж».
* * *
І ветрам звейваліся, і натоўпамі затупваліся, паліліся апоўдні сонцам, а апоўначы з усякім смеццем разам змываліся вадой, наплыўнай з-пад парыжскіх тратуараў, сляцы ног нашых.
...Ды вось - выгаядваюць, жывыя, з закануркаў памяці і нам вяртаюць не сухалісг вандроўкі, а востры водар квету духа чалавечага і да людзей любові.
* * *
Узіраешся ў побыт - бы расчытваеш почырк чужы, незнаёмы. Зноў і зноў намагаешся ўцяміць сэнс кожнага знаку - іначай застанецца замкнёны сэнс і слова, і тэксту ўсяго. Можа, гэтым хоць разам патрапіш?
* * *
Ты ўжо не спяшаешся больш, дружа мой стурбаваны? Прыціх, як прапаў, у бярозавым гэтым гайку, На цёплай траве, залатым казяльцом гафтаванай, Скуль конікі так і сігаюць табе на руку.
Дзіцячая ўсмешка блукае на вуснах прывялых. О як жа даўно, як даўно я іх не цалавала...
Так шмат гэтых конікаў тут - ажно ходзіць стотраўе. Кранаецца мятлік ттаіх то пляча, то шчакі I, лётам шчаслівы, нагадвае нра непапраўнасць: Мы не паляцім на агонь ужо, як матылькі.
Забыўліва ўсмешка блукае на вуснах прывялых. Куды тая лёткасць, куды тая жарсць змаявала?..
КУПАЛЬСКАЕ

Галіне Скарыне

Юдольныя, і плацім мыта За ўсё, што выпадзе ў дарозе: Найперш- за пыл ды за каменне, За град і за няшчаду спёкі, Але- і за глыток з крыніцы, І за ліповы пах мядовы, І за сцяжыну прад вачыма, І за валошку каля сэрца...
А Купалка зноў гукае Ночкі цёмнай не баяцца, Кветку-папараць шукаць...
НА ЗМЯРКАННІ
Сярнічкай успалымнёнаю успалымнёная свечка гарыць-згарае, сябе ў новую форму пераплаўляе.
Што як можа, так дзеі гэтай і спрыяе: жар, і кнот, і свечка самая, і паветра халоднае, што яе атуляе.
Была калонаю- сталася гронкаю вінаграднай, што прыляпілася на камлі маёй вечаровай задумнасці саду.
Па адной асыпаюцца вінаградзіны, рвуць думак цьмянае, ухілістае, далікатнае прадзіва.
Задзьму пялёстак агню, хай ацалее агарачак - на тую часіну, дзе жывуць, ужо ні пра што не марачы.