Настаўнік гісторыі Мікалай Лявонавіч як бы нехаця зірнуў на скрутак, у каторы раз памацаў яго ў пальцах, злёгку пацёр, нават чамусьці панюхаў, потым дзелавіта засунуў хлопцавы здабытак у нагрудную кішэню дамашняй кашулі ў зялёную клетку.
— У вас усё? — сухавата запытаў ён.
— А мы бачылі, як манах ідзе па вадзе, — заявіў няўрымслівы малы.
— Ну, разыходзьцеся, разыходзьцеся, — ужо зусім суха прамовіў Мікалай Лявонавіч. — Я пагляджу, што гэта, прыходзьце заутра, добра?
У гэты час з таго боку вёскі пачуліся аддаленыя крыкі, гамана і неўзабаве з’явілася гурма дзяцей.
— Бачылі, бачылі! — пераконвалі яны адзін аднаго. Падбеглі да настаўніка і хлопцаў.
— Мы манаха бачылі!
— Ды якога манаха? Ціха вы, у мяне малыя спяць. Каго вы бачылі?
— Ён каля клуба стаяў, такі чорны, што малпа! Высокі… Валасаты… — наперабой загаварылі малыя, задаволеныя, што настаўнік не гоніць іх дахаты спаць, а вось так распытвае. — Васька Акулінін першы убачыу…
— Не, я першы… — перабіў нехта расказчыка. — Валасы — як у каня грыва!
Тут у пакоі з’явілася з ручніком, намотаным на галаву, жонка Мікалая Лявонавіча.
Яна выкладала ў школе геаграфію і лічылася жанчынай строгай і ўладнай.
— Што такое? — абурана зашаптала яна. І гэты яе шэпт гучэў званчэй за галасы дзяцей. — Малыя спяць, а яны сабраліся пад акном. Марш па хатах! Хто тут, чые гэта? У школу скора.
І хоць да школы быў яшчэ добры месяц, настаўнічыхіныя словы пауздзейнічалі так, нібы ў тую школу трэба было ісці заутра. Падшыванцы неяк незаўважна растварыліся у змроку. Вельмі ім не хацелася трапіць такой строгай настауніцы на вочы. Адышлі у змроку хлопцы і Лена.
Жонка настауніка уцягнула фіранкі у пакой, па-гаспадыньску сцепанула іх ад вільгаці і знадворнага пылу і шчыльна і гучна зачыніла акно.
Святло у пакоі настауніка пагасла.
Мікалай Лявонавіч адразу, як разышліся дзеці, лёг спаць. Але паведамленне дзяцей і незвычайная скурачка, якую яму перадау Пятрук, выбілі яго са сну.
Настаунік Савіцкі, якога дражнілі Троцкім, быу ужо чалавекам немаладым, але яшчэ далёкі да сталых гадоу — ён толькі увайшоу у самую сярэдзіну гадоу, быу энергічны і нястомны гаварун. Як усе фантазёры меу вузкія і тонкія, нават прыгожыя рукі. І, як і уласціва для такога тыпу людзей, рабіць што-небудзь гэтымі даволі далікатнымі рукамі, майстраваць там, рамантаваць не любіу, ды у яго гэта і не асабліва атрымлівалася. Што, зразумела, выклікала пэуныя завёрткі з жонкай, але веданне, а галоунае уменне гаварыць кампліменты і бялява-чупрыністая галава гэтыя завёрткі раскручвалі. У студэнцкія гады Мікалай Лявонавіч любіу і часта бывау на археалагічных раскопках — на палявых даследаваннях. Нават да гэтага часу у яго меліся сувязі у сур’ёзных гістарычных навуковых колах. Тлумачылася гэта яшчэ і тым, што шмат хто з ягоных аднакурснікау выбіуся у вялікія людзі, зрабіуся вучоным. Савіцкі чамусьці не выбіуся, ці не захацеу, ці уся энергія пайшла у фантазмы.
Сон не ішоу. Асабліва не давау спакою скураны ліст. Ён і напрауду быу падобны на стары пергамент. Такія лісты з вырабленай скуры яму даводзілася трымаць у руках, калі ён быу яшчэ студэнтам.
Настаунік доуга варочауся на сваёй канапе, потым не вытрымау, падняуся, уключыу настольную лямпу і стау уважліва разглядваць матэрыял знаходкі. Сумненняу не было — гэта і напрауду быу старажытны пергамент. Прауда, гэта магла быць і умелая падробка. На пергаменце быу напісаны стараславянскай вяззю не зусім роунымі літарамі нейкі тэкст, злітны, без значных прамежкау паміж словамі. Яго было цяжка з першага разу разабраць, расчытаць сэнс, але па усім відаць, гэта быу нейкі рэлігійны твор. Пры больш уважлівым вывучэнні пергаменту настаунік пераканауся, што гэта быу так званы палімпсест, гэта значыць, што пергамент ужывауся некалькі разоу, а папярэднія тэксты выскобліваліся.
«Калі вось гэты палімпсест ды невядомы у навуцы? — пранеслася думка. — Можна і публікацыю у якім часопісе зрабіць. А там, глядзіш, раптам на адкрыццё пацягне? Так, куды раней званіць — у Мінск, ці у Гомель?»
Настаунік расхвалявауся, асцярожна, каб не разбудзіць жонку, якая спала і не падазравала аб магчымым навуковым прарыве, выйшау на вуліцу.
Па вуліцы, блізка каля платоу, нехта ішоу. Ішоу і гучна сам сабе нешта мармытау. Настаунік наструніуся — самі па сабе успомніліся словы дзяцей пра манаха.
Настаунік насцярожана падышоу бліжэй да плоту. Але па вуліцы, добра-ткі пахітваючыся, ішоу знаёмы усім вяскоуцам чалавек — брыгадны конюх Макар. Гэта быу старых гадоу чалавек. Нават вельмі старых. Яшчэ за даваенным часам служыу у польскай кавалерыі, пехатой прыйшоу з акупіраванай фашыстамі Польшчы. Любімай прыгаворкай Макара былі словы «кручэ варкочэ». Гэта былі радкі з нейкай польскай вайсковай песні. Ніхто, а хутчэй за усё і сам Макар, не ведау, што яны абазначаюць.