Выбрать главу

Цяпер конюх, відаць, затрымаушыся каля сваіх коней, якіх вельмі любіу, вяртауся так позна дахаты. Убачыушы настауніка, Макар спыніуся, злёгку хітнууся і ціха прамовіу:

— Пане настауніку, Лявонавіч! Нейкі ж дурань малодому жарэбчыку абрэзау грыву.

— Эйш ты! — выказау здзіуленне і неадабрэнне настаунік.

— Ды добра вычыкау. Ах ты ж «кручэ варкочэ»! Спаскудзіу каняку, — жаліуся Макар.

— Нягоднік! — згадзіуся настаунік.

— І такую каняку! А вы іх, гэтых гіцляу, у школе вучыце ды вучыце…

Сказаушы так, маючы на увазе дзяцей, а не «каняк», Макар не зусім цвёрда ступіу і пайшоу далей, мармычучы пра сваю нечаканую бяду:

— І у Польшчы быу, і пры Саветах служыу, але ніколі не бачыу, каб коням адрэзвалі грывы. Абы-што робіцца на свеце, «кручэ варкочэ».

Мікалай Лявонавіч ахапіу рукой запаленыя, стомленыя ад бяссоннай ночы вочы, пацёр іх.

— Я яму і авёс, я яму і грабеньчыкам расчэсвау. Аж блішчала грыва. І на табе! Рукі пакласці на калодку і паабсякаць! А тут бачыш, настаунік стаіць сабе… Важны, як польскі памежнік!

«Манах, пергамент, «кручэ варкочэ»… — круцілася у галаве. — Не, трэба паглядзець у польскім слоуніку, што азначаюць гэтыя словы. Гэтулькі гадоу чуць, і не паспрабаваць даведацца… Не, не цікауны мы народ, славяне…»

5

На другі дзень пасля тых нібыта неверагодных, а насамрэч — проста незразумелых падзей, Пятро Камар з’явіуся на вясковай пошце, як толькі яна адкрылася, узяу бланк тэлеграмы і напісау наступнае:

«Тэрмінова прыязжай Творацца цуды».

Унізе ён паставіу адрас свайго брата Паула, які працавау у будатрадзе, недзе у Мінскай вобласці. Загадчыца пошты цётка Тэкля механічна прачытала тэлеграму, пералічыла словы, назвала суму, якую трэба было заплаціць, і тут да яе дайшоу сэнс напісанага. Яна з падазронасцю паглядзела на Пецю паверх акулярау. Вочы у яе былі колеру алоукавага графіту.

— Што ты напісау?

Пеця паціснуу плячамі, мауляу, што?

— Якія цуды? Якія цуды творацца? — крыху раздражнёна вымавіла загадчыца пошты.

Пеця хацеу гэтак жа раздражнёна адказаць, што ніякія, бо ён ні пра які там цуд нічога не паведамляе.

— Вы не пашляце гэтакую тэлеграму?

— Не. Забірай яе, — адказала загадчыца і дзелавіта паклала запоунены бланк пад шкляны экран, за якім сядзела.

— Я ж не пішу, што месяц з неба зваліуся, — спакойна сказау Пеця. — І што ён ляжыць на гародзе сярод гарбузоу… Я нічога такога не пішу!

— Не прыдурвайся, Пеця, ты дарослы хлопец.

— Вось таму, што я дарослы, як вы кажаце, магу я паслаць тэлеграму?

— Дарослыя не пасылаюць такіх тэлеграм.

— Якіх? Хвёкла Іванауна, што вы разумееце пад словам «цуд»?

— Пеця, ты вялікі хлопец, — ужо асуджальна сказала загадчыца, якая не любіла, калі яе называлі Хвёклай. Яна любіла, каб яе называлі або проста Іванауна, або яшчэ прасцей — цётка Тэкля. Таму яна адпомсціла:

— Ідзі, Пяцюньчык, чым карысным займіся. Кніжку якую пачытай, ці рыбы налавіце… Я занятая, ідзі-ідзі.

Пеця адчуу, як ад гэтай дзіцячай яшчэ мянушкі-назову у яго ажно пабурачкавелі вушы. Ён узяу ручку і закрэсліу у тэлеграме два словы. У тэксце засталося «Тэрмінова прыязджай».

Загадчыца нервова смыкнула тэлеграму да сябе, стрэльнула вачамі па закрэсленым, буркнула:

— Няма чаго рабіць… — і налічыла грошы. Потым падсунула да сябе тэлефон, каб перадаць усечаную тэлеграму на тэлеграф, і, змушаная рабіць тое, што супраць яе волі, а галоунае, як яна лічыла, супраць здаровага, цвярозага сэнсу, зусім ужо раззлавалася.

— Ён табе так і прыедзе. Ён жа ж на рабоце, Павел твой. Ён у будатрадзе. Гэта табе не хіханькі. Што, я не ведаю, што пра цябе з раніцы кажуць? Манаха бачыу? Усохлага? З дупла выпау… Кія на вас няма, біць вас няма каму.

Але Пеця ужо выходзіу з пошты. «Пяцюньчык» быу адпомшчаны.

Дома Пецю ужо чакау усхваляваны Мікалай Лявонавіч.

— Дзе вы гэта узялі? — былі ягоныя першыя словы. І настаунік паказау Пецю скурачку.

Пятрук падрабязна, не прапускаючы нават самай нязначнай дэталі, расказау пра учарашняе. Ён нават не прапусціу, у які момант заходзіу за хмаркі месяц і у які выходзіу, як заузята плёхкала рыба і як тауклі мак камары.

— Ідзём да дуба. Гэта ужо сур’ёзна, — раззлавана сказау настаунік, выслухаушы Пецю.

Каля дубовай калоды іх ужо чакалі. Па-першае, сам гаспадар сотак, Колб, па-другое, там была Лена, якая уважліва разглядвала сляды на беразе рэчкі. Цікауныя суседзі і не меней цікауныя дзеці, якія вось так рана папрыходзілі паглядзець на месца нечуванага здарэння, дапаунялі зборню.