Выбрать главу

Мікалай Лявонавіч абышоу дуб, зазірнуу у дупло, пакалупау там пазногцем, паузірауся у зямлю пад дуплом.

Абследаванне нічога новага не дало. Загадка заставалася.

Пасля здарэння прайшло каля двух тыдняу. Чуткі і плёткі па вёсцы хадзілі самыя неверагодныя. Ужо нехта кляуся і бажыуся, што бачыу іншапланетнікау, іншыя сцвярджалі, што пад вёскай атабарыліся сектанты. Зразумела, расказвалі і гісторыю, блізкую да той, якой колісь частавау вучняу настаунік гісторыі — пра манаха, які праспау тысячу гадоу у дубовай калодзе, заліты мёдам. Казалі яшчэ, што да старога Камара, Пецевага бацькі, з Аустраліі ці Канады прыехау родны старэйшы брат. І што гэты ягоны брат быу пастрыжаны на чужыне у манахі, так пасціуся, што высах у трэску, і вось зараз прыехау ледзь жывы на радзіму дажываць. Але Камар запатрабавау з яго грошы, а у таго манаха не аказалася ні капейкі. Бо, мауляу, маскоускія улады усю ягоную пенсію у тых канадскіх ці аустралійскіх далярах так пералічылі на савецкія рублі, што выйшла смешная сума, ад якой той манах адмовіуся. І цяпер бедны манах, як не было дзе жыць, падауся некуды на Волхаускія балоты. А уночы ходзіць па гародах і дзе у каго морквіну выцягне, у каго слоік з малаком увалачэ.

Было у разгары жніво. Часу слухаць і верыць розным показкам не знаходзілася, на палях гулі камбайны. Пятрук кожны дзень чакау свайго брата-студэнта, якога лічыу самым разумным чалавекам на свеце, і які, урэшце, дасць элементарнае тлумачэнне незразумелай з’яве. Чакалі Паула і Лена з Міхасём. Прауда, Павел прыслау ліст, што не можа вырвацца з будатрада нават на адзін дзень, але усяляк шукае такой магчымасці.

Дні ішлі за днямі, Павел усё не ехау, Мікалай Лявонавіч слова за словам расшыфроувау скурачку, хлопцы і дзяучына хадзілі працаваць на калгасны зерняток, і гісторыя, якая так бурна пачалася і так уразіла вяскоуцау, стала памалу забывацца.

Неяк вечарам каля вясковага клуба моладзь сабралася на танцы. Але для танцау пакуль было ранавата, ды і загадчык клуба яшчэ не прыйшоу з дому і не прынёс пласцінкі з папулярнымі мелодыямі. Паміж юнакамі і дзяучатамі ішла размова — нехта успомніу пра нядауняе такое дзівоснае здарэнне.

— А я вам кажу, што гэта было! — даказвау адзін хлопец. — Вы ж тады фільм глядзелі, а мы на вуліцы стаялі. Чуем — крычыць нехта, дзяучына нейкая. Крычыць, аж заходзіцца. Мы насцярожыліся і туды…

— Во залівае! — крыва пасміхаючыся, казау хлопец з тых, якія нічому не вераць. Але распавядальнік не звяртау на яго увагі і працягвау:

— Пабеглі туды, глядзім — Ленка Заранок бяжыць. Мы да яе: што здарылася. Яна так і так, гаворыць, манах з дупла выпау.

Той хлопец, што перабівау распавядальніка, тоненька захіхікау. Іншыя слухачы тарганулі смехуна за кашулю, мауляу, не перабівай.

— Так і так, кажа Лена, манах з дупла выпау, трэба ратаваць, а то памрэ, худы надта. Кажам, які манах, што ты вярзеш? А яна — не, бяжыце да настауніка, у яго тэлефон, выклікайце «хуткую». А мы ж не верым! — распавядальнік падняу руку угору. — Вядзі, кажам, паказвай, дзе ён? Яна і заводзіць нас на рэчку. Гляжу, Пеця Камароу нібы учаурэлы…

— Ты там быу? — перабіу растабары Міхась Сінчук. Як Пецеу таварыш, ён не хацеу, каб чапалі імя сябра.

— Не быу, але хлопцы былі, малыя, за агародам Колбавым. Прыбеглі туды, а там адзін Пятро збянтэжаны стаіць, — крыху паправіуся распавядальнік. — Зніякавелы, ашаломлены. Пытаем: дзе твой манах? Ён і паказвае — во, па вадзе пайшоу.

— Па вадзе, акі па суху! — Зноу не вытрымау весялун. — Як па сухім! Ну ты і майстар байкі плесці. Шкада, Камара Пеці няма, дау бы ён табе выспятка… Такія кулі ліць…

— Ды змоуч ты, хай чалавек раскажа, — стрымлівалі весялуна дзяучаты з суседняй вёскі, якія сёння прыйшлі на танцы і якія нічога не ведалі пра здарэнне.

— І што ж вы думаеце, глянулі мы туды, куды Пецька паказвае, а ён, той манах, і ідзе па рэчцы, як па сухому, шпарыць, во, як па дарозе, рыхтык там брукаванка.

— Дык мо там які прывід… — з сумневам у голасе перабіла адна дзяучына.

— Вось бачыце! — абурыуся расказвальнік. — Як прывід — то гэта і нармальна, гэта можна вытлумачыць, а як манах з мінулых стагоддзяу, дык гэта вам не верыцца. Кажу вам, паверце, на уласныя вочы бачыу, як чалавек ішоу пасярод ракі па вадзе.

— Вечарам, уночы, лічы, ты гэта бачыу? — зноу не вытрымау Міхась. — Пытаюся — ці быу ты там?