Выбрать главу

— Ён, гэта… чарвякі у абед капау, але нічога не гаварыу, куды пойдзе…

— Ды на азярынах, па той бок ракі недзе прападае, — выручыу Лену Міхась.

— І гэтак позна? Добра, пойдзем без яго. Вы не здагадваецеся куды?

Лена і Міхась не здагадваліся.

— У царкву! — Павел рассмяяуся. — Людцы! Што тут такога? Царква — гэта не дом смерці, як вам унушылі з дзяцінства. Гэта дом жыцця!

Што ж, царква дык царква. Ісці было недалёка. Невялічкая царква знаходзілася крыху убаку ад вёскі на цесных могілках, густа і без ладу зарослых бэзам, тоустымі дубамі і бярозамі. Каб не сабіраць цікауных малых, пайшлі агародамі.

6

Пакуль ішлі, Павел няспынна гаварыу:

— Мае вы дарагія, ведаеце, што такое царква? Ну, Лена, адкажы?

— Культавая пабудова… нашых продкау.

— Дакладна, нават вычарпальна. А што яны у царкве рабілі, нашы продкі?

— Як што? Маліліся, мерцвякоу адпявалі, — уступіу у размову Міхась.

— Не мерцвякоу, а нябожчыкау, — ціха паправіла Лена.

— Правільна, але… — Павел пераклау ліхтарык у левую руку. — Аказваецца, мы з вамі знаходзімся у сапраудным энергетычным моры, — Павел падняу палец правай рукі. Гэта быу ягоны любімы жэст. Прауда, можна было падазраваць, што гэты жэст ён пераняу у іхняга настауніка гісторыі — Мікалая Лявонавіча.

— Царква ёсць цэнтр гэтага энергетычнага мора. Вось так! — Павел з трыумфам паглядзеу на хлопца і дзяучыну. — Далей, вы чулі пра вампірау і донарау?

— Пра якіх? Тых, што кроу смокчуць? Кажаноу? — здзівіуся Міхась.

— О-о-о! Цемра. Слухайце: мы проста плаваем у акіяне энергіі. Людзі здольны абменьвацца энергіяй, сілкавацца чужой, падмацоувацца энергіяй космасу, усяго сусвету. З блізкімі па духу людзьмі нам лёгка і наадварот.

— Прауду кажаш, — згадзіуся Міхась. — Мне…

— Старажытныя славяне, нашы продкі, — перабіу хлопца сталічны студэнт, — не былі класічна адукаванымі, як па цяперашніх мерках. Але яны мелі тонкую згарманізаванасць з прыродай і напоуніцу чэрпалі энергію, яны называлі яе жывіяй, з лесу, з дрэу, з лугоу, з рэк, словам, з роднай зямлі. Таму яны і абагаулялі родную зямлю, любілі яе…

— Абагауленне сіл прыроды — прымітыуная рэлігія дрыгавічоу, крывічоу, палачан, — падала нясмелы голас Лена.

Павел спыніуся. Што за вінаваты галасок? Ці гэтае дзяучо саромеецца яго?

Ён зноу падняу палец і прадоужыу ужо тонам прафесійнага лектара:

— Э-э! Прымітыуная рэлігія? Зауважце, якая падмена паняццяу! За бога лічыць нейкую сілу прыроды гэта адно, а вось сілы прыроды лічыць божымі — гэта іншае! Ёсць монатэізм, а ёсць політэізм. Ат, лепш слухайце пра вампірау…

— Ты не закручвай, — пакрыудзіуся Міхась. — Мы толькі у дзевяты клас перайшлі, а ты поліэтылен, монапалімер… Цьфу…

— Добра-добра, — засмяяуся Павел. — Слухайце: вампірам робіцца той, хто канчаткова заблытауся у жыцці, засмяціу свае энергетычныя канальчыкі. Вось такі чалавек і крадзе энергію ад іншых. Крадзе падсвядома, не ведаючы, што ён злодзей.

— А як ён гэта робіць? — здзівіуся Міхась.

— Робіць іншага чалавека вінаватым. Мауляу, я люблю цябе, а ты… Або паслужыць чым чалавеку, а потым вымотвае душу, — бадзёра працягвау Павел. — Начальнік, калі дае падначаленаму прачуханца, зараджае свой падселы акумулятар. І так паусюдна: уладарная жонка смокча жывію з «прыціснутага» мужа, цешча на пару з паслухмянай дачкой высмоктваюць энергію з зяця-мужа, — Павел перайшоу на шэпт, бо яны зайшлі у брамку могілак. — Дзіцяці, скажам, дадуць цукерачку і як засюсюкаюць… А гэта ж вампір так забірае энергію! — Павел спыніуся. — Ну, вось мы і прыйшлі.

— Ты гаварыу проста як… наш Троцкі, — з захапленнем і у той жа час з расчараваннем, прашаптау Міхась. — Няужо ты сур’ёзна гэта расказвау?

— А то не! Вампір за сваё смактанне энергіі расплачваецца разгарманізацыяй з прыродай і парушэннямі у арганізме. Донар жа, ад якога забралі энергію, невытлумачальна смуткуе, баіцца адзіноты, губляе цікавасць да жыцця. Або спрабуе кампенсаваць знікненне энергіі праз штучныя крыніцы: алкаголь там, нарката. Працягваць? Пацярпіце, да канца лекцыі засталося мала.

— Працягвай, — махнуу рукой Міхась.

— А вось медытацыя, аутатрэнінг, — шаптау Павел, узіраючыся у цьмяны сілуэт царквы. — Вяртанне да прыроды, да музыкі… — Павел некалькі секунд стаяу, нібы не адважваючыся рушыць да царквы, потым ступіу крок і пайшоу, упэунена прабіраючыся сярод старых пахіленых крыжоу.

Дрэвы і кусты бэзу нібы заснулі, не варушыліся, толькі у вершалінах слаба шумеу ветрык.