Выбрать главу

— Увогуле, — усё шаптау студэнт, нібы не звяртаючыся да Міхася і Лены, якія з перасцярогай прабіраліся за ім, — розныя віды мастацтва — невычэрпныя паклады біяэнергіі…

— Ой, — ціха войкнула Лена. — Там нешта свеціцца.

— Дзе? — напалохана спыніуся Міхась.

Лена паказала на гушчу бэзавых хмызнякоу, за якімі і павінна была быць царква. Павел і Міхась уважліва паглядзелі туды, куды паказвала Лена.

— Гэта шкло блішчыць у царкве. Адбівае святло, — упэунена патлумачыу Павел і вярнууся да тэмы. Ён, відаць, не мог ад яе адчапіцца: — І вось для чаго я гэта усё расказваю. А для таго, што храмы, старажытныя культавыя збудаванні, абразы — крыніцы самай што ні ёсць канцэнтраванай энергіі. І наша царква — сапраудны рэактар па яе вытворчасці… Ну, гэта і прауда шыбка блішчыць…

— А нам у школе пра рэлігію іншае расказвалі… — вінавата прамовіла Лена, уражаная тым, пра што гэтак натхнёна расказвау Павел.

— О-о-о! Нам у школе многа чаго расказвалі… Асабліва Мікалай Лявонавіч. Вы, можа, яшчэ у камунізм верыце?

— А што? Яго не будзе? — неяк жаласліва прамовіла Лена.

— А спытай у сваіх бацькоу яны табе адкажуць, — засмяяуся Міхась.

— Ціха ты… — асадзіу яго Павел. — Царква блізка, і калі там манах-мумія сядзіць — пачуць можа. Сцішымся… Я прывёу вас сюды, бо упэунены, што калі вы гаворыце прауду, манах павінен быць у першую чаргу тут, у царкве, дзе многа уласцівай яму энергіі.

— Дык Усявышні ж паусюль… — неяк няупэунена прамовіу Міхась.

— Сінчук! — прашыпеу Павел. — Манаху дах над галавой мець трэба?

Міхась прамаучау. Царква уяуляла сабой будыніну на невысокім падмурку са стромымі схіламі даху. Будавалі яе яшчэ на пачатку XX стагоддзя, відаць, з невялікіх сродкау, бо была яна надзвычай малой. Усё у царкве было невялічкае: і купал царквы маленечкі, проста архітэктурна намечаны, і крыжы на ім, і званіца мініяцюрная, і акенцы у сценах, абшаляваных крохкімі ад часу дошкамі. Затое дрэвы каля царквы проста раскашавалі — дубы спаборнічалі з клёнамі і бярозамі у таушчыні. Дрэвы раслі густа, адно пры адным і проста не верылася, што яны могуць вось такія магутныя адно пры адным падняцца над зямлёй.

Маладыя людзі падышлі да царкоуных сцен, прыслухаліся. І толькі тут зауважылі, што блішчыць не шыбка у акне, а цьмяны, кволы водблеск святла тачыуся з высока паднятага закратаванага акенца.

— Я ж казала… — прашаптала Лена.

— Ці-ха! — пачууся у адказ Паулау шэпт. — Мы яго зачынім у царкве, потым паклічам людзей — сведкау. Не выключана, што гэты манах валодае паранармальнымі здольнасцямі — моцным гіпнозам там, ці яшчэ чым іншым. Ты ж, Сінчук, казау, што ён па вадзе хадзіу…

— Ат! — узмахнуу рукой Міхась. — Мала што я казау… Ідзёмце да дзвярэй.

Яны падышлі да дзвярэй, шчыльна зачыненых і зашчэпленых з сярэдзіны. Але Міхась націснуу на іх, і намацау зашчапку.

— Каб рука танчэйшая… Лена, ты паспрабуй…

Лена працягнула руку і ціхенька адшчапіла дзверы. Яны прайшлі у прытвор — невялічкі калідорчык перад яшчэ аднымі дзвярамі, якія таксама былі зачынены, але праз шчыліны праходзіла цьмянае святло.

Пасярод памяшкання царквы, перад амбонам, у шкляначцы гарэла, гучна патрэскваючы, свечка. Вакол свечкі, сашчапіушы рукі на грудзях і прыціснуушы локці да бакоу расхаджвау нейкі кудлаты чалавек і нешта мармытау. Хлопцы і дзяўчына прыніклі да шчылін у дзвярах і стаілі дыханне.

Тое, што яны убачылі, прывяло іх у страшэннае узрушэнне і здзіуленне, і нават багавейлівае трымценне, бо чалавек меу доугае адзенне, нібы гэта быу святар, а кудлатая галава ягоная была пакрыта нейкай тканінай. Ніхто з назіральнікау не сумнявауся, што у царкве вакол свечкі хадзіу сапраудны манах!

Манах спыніуся, сеу на узвышэнне амбона, спінай да іканастаса, узяу у рукі цяжкую кнігу і, падстауляючы яе старонкі да святла свечкі, стау чытаць глухім гугнявым голасам:

— Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу… — З гэтымі словамі манах перахрысціуся і нават крыху пакланіуся. — Як казау наш айцец Ян Шчодравуснік сваёй залатой кгартанню, Бацька наш Нябесны не толькі дзеі прымае, але і намеры цалуе! І не паводле дастойнасцяу тых, хто атрымлівае, і не самі па сабе, але па дабрыні таго, хто дае, прыяхам міласць…

Манах змоук, шумна уздыхнуу, стау гартаць старонкі, шукау у кнізе нейкае вядомае яму месца. Міхась пашукау вачамі большую шчыліну. Яна была нізка, таму хлопец асцярожна апусціуся на калені, каб было зручней глядзець. Гэтак жа зрабіу Павел. Лена, каб быць смялейшай, апусціла свае рукі хлопцам на плечы і нахіліла галаву набок, каб можна было глядзець адразу двума вокамі.