Манах тым часам наслініу палец, перагарнуу некалькі старонак і зноу пачау гугнявіць. Гаварыу ён нягучна, але словы разабраць было можна. Часу ад часу ён пераходзіу на шэпт, мармытау зусім неразборліва.
— Забараняючы вады і парокі ідалапаклонства, другі запавет са святой скрыжалі унушае нам дабрадзейства некарыслівасці супраць жабы сквапнасці, — прачытау манах, — прапануе устрыманне супраць дагоды чэраву, прадпісвае замірэнне духу супраць гардыні і пыхі…
Павел крануу дзяучыну за руку, прывабліваючы яе вуха бліжэй да сябе, шапнуу:
— Гэта той?
— Хто яго ведае?! — паціснула дзяучына плячамі.
Манах пачухау бараду, потым зблытаныя валасы на галаве, космы якіх тырчалі з-пад накідкі. Вось ён зноу перагарнуу старонку, прыгледзеуся да наступнай… Загугнявіу:
— Г анарлівец мае несуразмерна высокае меркаванне пра свае уласцівасці — розум, прыгажосць і здароуе. Пыхлівец задаецца сваёй памяццю і талентам. Нават дабрыню лічыць сваёй, уласцівай толькі яму, якасцю… О-хо-хо! Ісціна, якая ісціна…
Здранцвелы ад жаху і уражання, Міхась нахіліуся да Паулавага вуха, ледзь чутна прашаптау:
— Што рабіць будзем?
— Лена, перастань сціскаць мне плячо! — адказау Павел. — Учапілася, як каза за ліпку…
— Ціха вы, я паслухаць хачу… — выдыхнула дзяучына.
Манах з падазронасцю зірнуу на дзверы, некалькі хвілін сядзеу нерухома. Хлопцы і дзяучына не варушыліся, нібы скамянелі. Манах супакоіуся, пачау гартаць сваю кнігу, знайшоу нейкае месца, стау чытаць:
— Вось пыхлівец і шануе толькі самога сябе. Свае паняцці і жаданні ён лічыць вышэйшымі за вярхоуную волю Таго, Хто Ёсць на Небе. Задавака з пагардай і шкірамі адносіцца да думак і зычлівай рады іншых. Кгардун не адмовіцца ад сваіх меркаванняу, якія б яны не былі крывыя і аблудныя… Ягонае «я» — вышэй за усё…
Манах змоук і зноу глянуу на дзверы.
— Гэта не манах, — раптам даволі гучна шапнуу Міхась.
— Тс-с, — ледзь чутна прасіпела Лена, — Сінчук, ты што?
— А то! Яна яшчэ сіпець будзе… — не баючыся, што яго пачуюць, прашаптау Міхась. — Калі ён праляжау у дубе тысячу гадоу ён будзе глухі, як пень.
Напрауду, манах нібы і не чуу даволі гучнага хлопцавага шэпту, адвярнууся, стау шалахцець старонкамі кнігі.
— Кажу вам: гэта не манах! — паутарыу Міхась.
— Тады хто гэта? — прашаптала Лена.
— А чаму не манах? Якія рэзоны? — шэптам пацікавіуся і Павел.
— А таму што на пальцы плюе і старонкі Святога пісання гартае. Так рабіць нельга. Гэта мне яшчэ некалі дзядуля-нябожчык казау… Да усяго — постаць ягоная нешта мне знаёмая. І галасок нечы напамінае.
Мітуслівы агеньчык свечкі надавау унутранаму выгляду царквы змрочны і патаемны выгляд. Плямы святла бегалі па ліках апосталау і свяціцеляу выяуленых на дошках іканастаса, неяк зусім пагрозліва блішчэла пазалота на просценькім багеце рам і на драуляных выразаных узорах царскай брамы. Цень панікадзіла — падстаукі для свечак, трывожна мітусіуся па падлозе. Манах зноу загугнявіу цяпер гучнай скорагаворкай:
— Ніхто цяпер не моліцца даубешкам-ідалам, не пакланяецца будынкам, не дагаджае рэчам ці прадметам, не лічыць бажаством крыніцу ці бор, але мноства жывых душау служаць жарсці карыслівасці і зломілуюць гордасць і пыху… — Манах на секунду змоук, потым з трыумфам, узнёсшы руку з паднятым пальцам, прамовіу — Ага! Вось што ёсць сучаснае, тонкае ідалапаклонства!
— Усё ясна, — шапнуу Міхась Сінчук і, больш ні слова не кажучы, ускочыу з кален, пацягнуу на сябе дзверы, пераступіу парожак і ірвануу да манаха, расстауляючы рукі, каб ухапіць яго. Па дарозе ён збіу шклянку са свечкай, і святло згасла. У цемнаце пачуліся здушаныя крыкі і шум барацьбы.
— Трымай, не пускай! — як шалёны роу Міхась. — Куды-ы ломіш! Баліць!
— Свяці ліхтаром! — запішчала Лена. — Паулік! Памагай.
— Я не утрымаю яго! Павел! — прасіу дапамогі Міхась. Але як толькі Павел уключыу ліхтарык, у той жа момант нехта ударыу па ягоных руках, уключаны ліхтарык грукнуу на падлогу. Лена адчула, як моцнае плячо адхіліла яе, амаль адштурхнула, бразнулі ад удару вонкавыя дзверы царквы…
Павел падхапіу ліхтарык, выскачыу з царквы, але на выхадзе за нешта зачапіуся і так гэпнууся, што ліхтарык зноу выпау з ягоных рук. Устаушы, Павел кінууся бегчы следам за уцекачом, але неузабаве вярнууся.
— Што? Уцёк? — крыкнуу збянтэжаны Міхась, які стаяу у промні ліхтарыка пасярод царквы з чорнай апранахай у руках.
— Уцёк… — жаласліва паутарыу ён, зразумеушы, што нічога не выйшла. — Чаму не затрымалі?