Выбрать главу
Было не сыта надта — І наша ў тым віна. Але ж было юнацтва, Але ж была вясна, Якая лёгка грэла — Я ў гэтым не схлушу — I маладое цела, I юную душу.
Струхлеў арэхам грэцкім Той час, Што адышоў. I дзе цяпер пагрэцца Азяблаю душой?
Няўжо вяртаць былое I ў сотыя разы Мяняць на аналоі Святыя абразы?
Хай свет — У новым танцы, У новай мітусні... Каб толькі не вяртацца Да страху і хлусні, Каб не завяла кветка У маладым вянку І я — Міжвольны сведка — Падаў вясне руку.
* * *
Навошта жыць, Калі Радзіма гіне? Каму спяваць, Як водгулля няма? На ўсіх шляхах, На кожнай лугавіне Ляжыць адчаю Белая зіма.
Разбойны вецер Шастае па полі, Каліны прыгінае да зямлі. Да цёмных хат, Да цёплага застолля Завеі ўсе дарогі замялі.
Гляджу ў бязмежжа Сумнымі вачыма, Угадваю сцяжынку ад бяды ... Глухі прастор. Знямелая Айчына. На белым снезе — Чорныя сляды...
Малады арол
З нявіннаю душою галубінай Ён прыляцеў на кволае святло, Такі наіўны і такі глыбінкы, Якіх у нас дагэтуль не было.
I пацяплеў халодны лес прамоклы. Усеўся ён у дуба на плячы — I задзіракі-каршуны прымоўклі, I ў гушчары схаваліся сычы.
А маладога птаства шматгалоссе У цёмных кроках і ў густой траве Так вольна і шчасліва разлілося, Што ўсім здалося: Вось дзе рай жыве.
Хапала ўсім ягонай абароны — Ад вожыка да залатой пчалы. I прыляцелі шумныя вароны I гучна яго славіць пачалі.
Ён слухаў лёсткі — I ўсё болей сталі У клёкаце звінела з той пары. На дужых лапах грозна адрасталі Вялізныя крывыя кіпцюры.
Не стаў мірыцца з песнямі любымі I салаўёў загнаў на дно канаў. Каб стаць галоўным самым і любімым, Усю сям'ю лясную даканаў.
Сядзіць адзін каля старога дуба Самотны, як патухлая свяча — З хіжацкай акрываўленаю дзюбай I чорнаю душою крумкача.
П'яніцы
Хто іх выдумаў, Градусы, Што не сніліся чаю?.. Людзі п'юць не ад радасці, Людзі п'юць ад адчаю, Ад тупой безвыходнасці, Ад сляпой непазбежнасці, Ад здратованай годнасці, Ад суровай залежнасці, Калі вочы туманяцца, Калі коцяцца слёзы ...
А найбольшыя п'яніцы — Мафіёзі цвярозыя. Ім галовы задурвае Не каньяк ці шампанскае, А жыццё авантурнае I становішча панскае.
Ім і хмельна, і весела Ад чужой беспрабуднасці, Ад законаў закрэсленых І сваёй непадсуднасці, Ад пазыкаў нявернутых, Ад крэдытаў з няўстойкамі... Што там віскі ды вермуты! Што там джыны з настойкамі!..
... Заклапочанай раніцай Пасля ночы бяссоннай Вельмі розныя п'яніцы Сустракаюцца сёння ...
Але ж...
Жыў чалавек — Не больш, не менш, Як многія на свеце. Хоць небагаты быў, Але ж — Пасада, Хата, Дзеці.
Не быў ніколі на віду, Хаваў сваё аблічча. А тут — На мітынгі вядуць, На барыкады клічуць: «Устань I праўду-матку рэж, Развенчвай супастата, Як на касцёр ідзі!..» Але ж — Пасада, Дзеці, Хата.
Ён быў абачлівы наўздзіў: Улзду лаяў трошкі, Але ніколі не хадзіў З начальнікам у рожкі. I разважаў: Скарынку еж I папівай гарбату, Прысмакаў не купляй, Але ж Пасаду май I хату.
I даўні страх, Як слізкі смоўж, Паўзе паміж лапатак. Хоць і ў "абрэз" усё, Аўсёж Такі-сякі дастатак.
А што як павядуць на суд Або ўпякуць за краты, Ці ткнуць дубінкаю? А тут — Пасада, Дзеці, Хата.