Выбрать главу
I крычыць, Нібы гукае тайны, I трымае страх напагатоў, Носіцца над полем непрыкаяна Крыламі кранаецца жытоў...
Можа ўрэшце змораная чаіца Знойдзе тут прыстанішча сабе, Прыжывецца ў полі, прызвычаіцца I гняздо зацішнае саўе.
I шчаслівай будзе ў долі новай, I паверыць нават Праз гады, Што прыносіць вецер палыновы Родны горкі пах марской вады...
Грэчка цвіце
... Быццам плыве нетаропкая рэчка З пеннай густою вадою жывою... Пахне мядовая белая грэчка. Вечнасцю пахне. Пахне царквою.
... Быццам матуля ішла да крыніцы, Выліла ў полі вядро сырадою... Пахне чаборам і медуніцай. Пахне вашчынаю маладою.
... Быццам туман сто раёў пералётных Мірна акрыў барадою сівою... Чуецца звон несціханы, клапотны. Вечнасцю пахне. Пахне царквою.
* * *
Мы былі, вядома, не анёлы — Грэшна і расхрыстана жылі. Кожны быў рашучы і вясёлы — Флібусцьер на вольным караблі.
Не магла ніякая акула Выбіць з рук кляновае вясло. Нас жыццё выпроствала і гнула, Ды зламаць і знішчыць не змагло.
Ці ж калі забудзем шлюпкі тыя, Што накрыла хваляю сівой!... Божа, Мы цяпер амаль святыя З ціхаю нямогласцю сваё'й.
Больш не трызнім захмялелым маем,
Не бяжым за ветрам наўздагон I грахі былыя ўспамінаем, Як далёкі і прыгожы сон.
* * *
Заклінаюць, Лаюць, Аспрэчваюць, Просяць літасці і дабрыні... Колькі смешнага і недарэчнага У чыноўніцкай мітусні!
Надакучылі, надакучылі Вечны лямант I вечны грук. Аблачына плыве над кручаю. Каля сонца трымціць жаўрук.
Іх ніхто не гняце, Не развенчвае, Не зганяе ў агульны гурт. I жыццё ў іх, Як неба, Адвечнае, Як адвечны іх родны кут.
Іх звысоку ніхто не накручвае, Не гразіцца сагнуць у крук ... I плыве аблачынка над кручаю. I ля сонца трымціць жаўрук ...
Чакаю...
Праносіцца вецер са свістам Па голых шляхах палявых. Чакаю зялёнага ліста. Чакаю зялёнай травы.
Ні гуку над вымерзлай нівай. Ні руху ля цёмных лаўжоў. Чакаю паводкі шумлівай. Чакаю лясных капяжоў.
Сняжок на дубовых галінах. Пароша на лапах сасны... Чакаю ключоў жураўліных. Чакаю вясёлай вясны...
* * *
Вы думаеце, Я шукаю слоў? — Яны прыходзяць проста і прароча То ў белых фраках Богавых паслоў, То ў сініх пінжаках Чорнарабочых.
Іх кожны крок — Нібы маланкі ўдар. Яго лаўлю я сэрцам, А не слыхам. Яны мяне То кідаюць у жар, А то сцінаюць прымаразкам ціхім.
Яны мой дом запоўнілі суздром. Ды я ў іх — Не чаляднік на падхваце. Я паміж іх сяджу Гаспадаром I ўладна рэй вяду ва ўласнай хаце.
Яны — мае вясёлыя сябры. Яны — мае бязлітасныя суддзі. Гукаюць адвячоркам у бары, А на світанку на гарышчы будзяць.
Я іх і ў свой апошні шлях вазьму У гэтым свеце сумным і трывожным. Яны прыходзяць самі. I таму Адно без аднаго Мы жыць не можам.
* * *
Дзіўны сон прысніўся мне ў начы: Я стаю на восеньскім узлессі, Ластаўка шчабеча на плячы I на дол расой злятаюць песні.
Вецер носіць развітальны шум. Сыплецца лістота залатая. Я плячом нясмела варушу. Ластаўка ж сядзіць, не адлятае.
Навіну мне хоча перадаць, Не баіцца холаду німала. Ну не проста ж так яна, відаць, Ад начнога выраю адстала.
На паляне свецяцца агні. Сіні дым плыве над чорнай грудай ... Так я і прачнуўся ў цішыні На плячы з пявунняй белагрудай.
* * *
Здаецца, мы так і не скончылі клас НялёТкай жыццёвай навукі, Але па-ранейшаму звязваюць нас Успаміны, Дзеці I ўнукі.