Выбрать главу
I кожны мае іншым што сказаць ці памаўчаць — маўчаньне зразумеюць. Іх трыццаць тры, і сьвечкі іх гараць, і душы каля вогнішча гавеюць.

Бераг

Мяне выкінуў акіян на чырвоны, гарачы бераг і сказаў: гэты бераг ты да апошняй тваёй пясчынкі.
I адчуў я: па мне паўзуць супраць сонца штодня вужакі і брыдуць ім наўсьлед зьвяры, пыл чырвоны нясуць на поўсьці.
Нават птушкі, што ў вышыні пралятаюць да акіяна, афарбоўваюцца ў колер мой да апошняй сваёй пушынкі.
Да апошняй сваёй пылінкі я належу зьвярам, вужакам і далёкім самотным птушкам на тым беразе акіяна.
Я заўсёды камусь належу — хоць каханы, хоць ненавідны, я — за сонцам і супраць сонца, я — прычына бяды і шчасьця.

*** Сівыя пчолы…

                    Сівыя пчолы,                     сівыя птушкі,                     сівыя людзі, я заблудзіў, бадзяга, у ваш лес, дзе дацьвітае пяціпалы бэз, каб вашу мудрасьць, як раку, прыгубіць.
                    Сівыя людзі,                     сівыя птушкі,                     сівыя пчолы, па вашых пожнях сьцелецца смуга, у вашым небе выраяў туга — там чутны голас маёй птушкі кволай.
                    Сівыя людзі,                     сівыя пчолы,                     сівыя птушкі, прыйду да вас аднойчы назаўжды, прыйду празь сьнег, сьпякоту і дажджы, віном зь сьлязою прошласьць памянуўшы.

Зьмяіны Цар

Мой гаспадар Зьмяіны Цар, ты ведаеш, як словы над вогнішчам купальскіх чар складаюцца ў замовы.
Мой гаспадар Зьмяіны Цар, сьвятлом сваёй кароны ты кажаш шлях сярод імшар у храм дуброў зялёных.
Мой гаспадар Зьмяіны Цар, ад хіжакоў дубровы хаваюць дзіўны твой аўтар без абразоў і словаў.
Мой гаспадар Зьмяіны Цар, твайго аблічча рысы да аўтара нясём, як дар, і я, і сёстры рысі.

Лес

Хутка змрок абцяжарыць                                           пчаліныя лёгкія скрылцы, мёдам Лес набрыняе да сутвы нямых каранёў, але — Лес не нямы: і ў лісточку,                                                      і ў кволенькай жылцы мова тчэцца лясная                                  зь мільярдаў лясных галасоў.
Нават самы няздатны і самы глухі з чалавецтва зразумее яе
і забудзе, прасьветлены ёй, пра людскую душу, што спазнала пакуты калецтва, калі смагу спатоліла брата Іюды душой.

Пан Лес

Лес — гэта храм. У ім акрыяе Хам. Лес — гэта сьвятарнае мейсца, для душаў аблудных меса.
Меў золата, срэбра Крэз, але калі б ён убачыў хоць раз               наш                      бурштынавы Лес вышэй ад варагавых мачтаў, — паблякнула б срэбра яго і золата б паржавела, пад ногі б каменьнем лягло і сэнсу б суздром ня мела,
бо Лес — гэта больш чым лес. Вам ранілі гострым сэрца, крывавіць, баліць парэз, і хочацца толькі сьмерці,
стрывайце, знайдзіце моц дайсьці, дапаўзьці да Лесу, ён з боскай крыві прарос пакутнікам правіць месу,
ён спыніць жывіцай кроў — такога ня змогуць людзі, і, быццам прадвесьні гром, у Вас немаўля прабудзіць.
Жыцьцё і тым болей сьмерць загубяць свой сэнс цялесны — Пан Лес не дазволіць мець пачуцьцяў, што шкодзяць Лесу,
бо нельга паганіць храм, бо нельга сьвятое нішчыць, куды ж тагды прыйдзе Хам ад хамства душу ачысьціць?

Чырвоны радок

Кожны мой золак пачынаецца з сонца як пэргамэнты Слова пачыналіся                                                          з чырвонай літары а паганскія сьвяты з ахвярнай крыві Богу Сонца