Філімон. О!.. Народ ідзе!.. Пройдзе, здратуе растопча, як сухую, непатрэбпую траву! (бяжыць па балькон і крычыць). Вон! вон! Хамы! Шалёныя! Філімона Пупкіна не растопчаце! я вас усіх!.. Вы ведаецце, хто я такі? Разайдзецеся! (ўцякае на сцэну і зрывае з галавы кампрэс). А яны йдуць, ідуць, ідуць! Грамада! Вялізная грамада! Народ! А я адзін!.. І Любачкі няма! Уцякла!.. Уцякла!.. Яна там з імі!.. Разам з імі!.. (Ня можа ўтрымацца на нагах і падае).
Зьява 12
Філімон і Марта.
Марта (ўвайшла, падымае кампрэс і абвязвае галаву Філімону).
Філімон (ня бачачы яе). Вось я ўпаў, ляжу, ідзеце праз мяне, праз мой труп, дратуйце мяне! Я бясьсільны, сьмейцеся з мяне! ну! сьмейцеся з мяне! зьдзекуйцеся, бо я ўжо не магу бараніцца, бо я стары, слабы, бо я адзін!.. О! Божа мой! Нікога няма! Я адзін…
Марта. Я пры табе, Філімон! я пры табе… Ну, устань, Філімон! ну, ідзі ў спальню, я памагу… Вось так… Хадзі!.. (памагае яму падняцца і вядзе ў спальню).
За сцэнай зусім ужо блізка чутно апошнія словы песьні:
Вільня,
у жніўні 1922 г.