Выбрать главу
Тадэвуш ля акна спаў. Сам прыкрыты ценем, Ляжаў і разглядаў з цікавым задзіўленнем Здань тую проста над сабой, над самым тварам Не разумеў, ці гэта быль, ці толькі мара — Адзін з тых ясных мілых тварыкаў дзіцячых, Якія ў снах дзяцінства мы часамі бачым. А тварык нахіліўся. І тады разгледзеў З пачуццем страху, што яго ён бачыў недзе. Прыпомніў волас залацісты і кароткі У беласнежныя завіты папільоткі, У серабраныя стручкі, што так на сонцы Свяцілі, як карона на святой іконцы. Ускочыў, з’ява спуджаная адляцела. Чакаў дарма — вяртацца не хацела, Але пачуў стук лёганькі па аканіцы І словы: «Уставайце, каб вам не спазніцца На паляванне». Мігам з ложка падарваўся I аканіцу пхнуў, што толькі трэск раздаўся, Калі аб сцены грукнулі дзве палавіны. Задзіўлены глядзеў вакол са дзве хвіліны — Нікога не заўважыў, і слядоў ні звання. Непадалёк быў сад. Нязначна на паркане Лісточкі і галоўкі хмелю ўздрыганулі. Магчыма, што іх рукі лёгкія кранулі? Ці вецер рушыў мо? Тадэвуш прыглядаўся Да іх, ды ў сад ісці адвагі не набраўся. Падняўшы вочы, затрымаў іх на паркане I, палец к вуснам прылажыўшы для маўчання, Каб словам не зрабіць у думках блытаніны, У лоб сябе пастукаў, будзячы ўспаміны.
А ўрэшце пальцы закусіў мо аж да косці I: «Гэтак мне і трэба!» — закрычаў у злосці.
А двор пасля ўсёй мітусні, неразбярыхі Замоўк і, як магільнік, стаў глухім і ціхім — Паехалі ўсе ў лес. Тадэвуш доўга слухаў, Прыставіўшы далоні да вушэй, ды глуха Гудзеў спачатку вецер, потым з нейкай далі Данёсся голас труб і тых, што палявалі.
У стайні конь чакаў яго ўжо асядланы, Дык скокнуўшы ў сядло, з ружжом, як апантаны Ляцеў да карчмаў, што стаялі ля капліцы, Дзе ўранні паляўнічым трэ’ было спыніцца.
Абапал той дарогі дзве карчмы сядзелі І вокнамі варожа на сябе глядзелі. Адна не перастала замкавай лічыцца, Другую збудаваў, на злосць старой, Сапліца У першай, нібы дома, рэй вадзіў Гервазы, А ў новай рассядаўся ў покуці Пратазы.
Навейшая карчма нічым не задзіўляла, А вось старая больш цікава выглядала. Стыль гэткі склалі Тырскія калісьці цеслі, А на ўвесь свет яго габрэі ўжо разнеслі — Архітэктурны від, якога мы не зналі, А толькі ў спадку ад габрэяў перанялі.
Карчма, як карабель, а ззаду, як святыня: Чатырохгранная, як тога Ноя, скрыня, Вядомая пад простай назваю стадолы. Там — козы барадатыя, з другой жывёлы — Валы, каровы, коні, ўверсе птушак хмара І насякомыя, і паўзуноў хоць пара. Палова задняя, як дзіўная святыня, Нагадвае гмах Саламона, што ў краіне Сіонскай першыя умельцы ўзнеслі — Гірамавы, далёка ведамыя цеслі. Габрэі і сягоння так будуюць школы, А рысы школаў маюць карчмы і стадолы. Дах з дранкі і з саломы востры і уздзёрты, к той каўпак габрэйскі, змяты і пацёрты. А пад шчытом балкона канты вьггыркаюць І на драўлянай каланадзе спачываюць. Калоны тыя, архітэктарам на дзіва, Трываюць, хоць згнілі, хоць стаўленыя крыва, Нібы ў Пізанскай вежы. Грэчаскіх мадэляў Тут не заўважьпп, бо няма зусім тут капітэляў, А вяжуць у адно калон тых верхавіны, Сагнутыя пад стыль гатыцкі, лукавіны. Паверх іх упрыгожанні ідуць выкрутам, Не долатам, а простьш сечаныя склютам, Крывыя, як падсвечнікавы завітушкі; Звісаюць з лукавін, як гузікі, галушкі, Як тыя, што габрэі к лобу прыкладаюць У час малення і што «цыцэс» называюць. Здалёк нагадвае сабой карчма крывая Габрэя, што ў час мольбаў тулавам ківае: Як шапка, дах над стрэшкай-барадой калматай, А сцены ў дыме й брудзе, як палы халата, Разьба ж з канца — нібы на лобе багамолы.