А ксёндз, убачыўшы, што зноў бяседа рвецца,
Ізноў яе да вогнішча сабраць імкнецца —
Да табакеркі. Частаваў, нанова чхалі,
Здароўя зычылі, а ён працягваў далей:
«Калі Напаляон падчас бітвы прьшае
Табаку, гэта знак, што ён перамагае.
Так пад Аўстэрліцам было. Француз гарматы
Паставіў, а на іх ляцеў маскаль заўзяты.
Вось кесар моўчкі пазіраў: французы стрэляць
І войскі маскалёў на землю так і сцелюць —
Полк за палком ляцеў, і гінулі ваякі.
Што полк зляціць, то кесар прьше нюх табакі.
Дык Аляксандар той ды са сваім брацішкам
Тьш Канстанцінам і з нямчынаю Францішкам
Давай рваць з поля. Кесар бачыць — бой суняўся,
Дык з пальцаў строс табаку, ціха засмяяўся.
Хто з вас у войску кесара на службе будзе,
Няхай маіх слоў гэтых не забудзе».
«Ах мілы ксенжа наш! — сказаў ізноў Скалуба, —
Калі ўжо тому быць? Лічыць ужо нялюба
Дзён каляндарных. Вочы нашьы збалелі
Іх выглядаць у святы, ледзь ні штонядзелі.
А цар нам злезці з шыі ўсё ніяк не хоча.
Раса нам, покуль сонца ўзыдзе, выесць вочы».
«Маспане, — ксёндз сказаў,— хай бабы наракаюць,
І шынкары, злажыўшы рукі, хай чакаюць,
Пакуль каго ў карчму не прывядзе дакука.
Пабіць з Напаляонам маскалёў не пггука,
Бо ён і немцам ажно тройчы лазню справіў,
Стаптаў і прусакоў, і Англію адправіў
Назад за мора, дык і маскалям дагодзіць,
Але глядзіце вы, што з гэтага выходзіць:
Вось мы збяромся на каня тады садзіцца
І шаблі возьмем, як не будзе ўжо з кім біцца,
А кесар, сам стаптаўшы ворагаў пад ногі,
Спытае: „Хто вы? Мне не трэба вашай дапамогі“,
Калі гасцей чакаюць, шчыра ў хату просяць,
Дык іх рыхтуюцца сустрэць, сталы пазносяць,
Дом чыста прыбяруць, павымятаюць смецце..
Рыхтуюць дом, рыхтуюць, паўтараю, дзеці!»
Маўчанне наступіла, потым запыталі:
«Што значыць „дом рыхтуюць“? Мы не разгадалі
Мы ўсё ахвотна зробім, што у нашай сіле,
Але б вас, дабрадзею, выясніць прасілі…»
А ксёндз глядзеў цераз акно на двор за браму,
Убачыў штосьці там, аж высунуўся ў раму,
Пасля ўстаў, кажучы: «Пара мне. Пры сустрэчы
Яшчэ пра розныя пагутарым мы рэчы.
Я заўтра ў места еду, але, пэўне, скора
Наведаю ўсіх вас, як вырушу па зборы».
«Дык хай жа ў Негрьшова ксёндз заехаць рачыць,
Сказаў аконам, — вас Харонжы хоча ўбачыць.
Далёка між людзьмі такая ходзіць мова:
Шчасліва трапіў, бьвццам ксёндз у Негрьшова».
«Да нас, — сказаў Зубкоўскі,— просім, калі ласка,
Бо знойдзецца і ў нас сувойчык, масла фаска,
Кароўка ці баран, бо і пра нас ёсць слова:
Яму, нібы ксяндзу, што трапіў у Зубкова».
«I к нам», — прасіў Скалуба. Побач Тараевіч
Сказаў: «Галодны ксёндз не выйшаў і з Пуцэвіч».
І гэтак кожны абяцаў штось бернардыну,
Праводзячы яго. Ён спешна ўсіх пакінуў,
Бо перш ужо ў акне Тадэвуша угледзеў,
Як той скакаў у лес гасцінцам на мядзведзя,
Прыгнуўшыся, без шапкі, з скрыўленьш абліччам
Каня і шпорачы, і сцёбаючы бічам.
Від гэты бернардьша задзівіў, узрушыў,
Дык хуткім крокам за хлапцом дарогай рушыў
У пушчу, што, як толькі зрок людскі акіне,
Займала цэлы краявід сцяною сіняй.
Хто ж зведаў пушч літоўскіх змрочныя абшары
Аж да сярэдзіны, да глыбіні гушчару?!
Рыбак дно мора толькі ля ўзбярэжжа знае,
Сталок, звычайна, нетры пушчаў абмінае,
Ён толькі з большага знаёмы з іх абліччам,
А іх нутро і застаецца таямнічым,
Бо што там — казка, чутка знае мо пра тое.
Калі б ты бор мінуў і падшыццё густое,
Наткнуўся б на абвалы пнёў, калод, каменняў,
Акружаных дрыгвою, тысячай струменняў,
Заросшых сеткай зелля, мураўёў капцамі,
Шаршнёў, вужакаў гнёздамі, лазы дубцамі.
Калі б і гэта не стрымала чалавека,
Дьгк большая прад ім паўстала б небяспека —
Далей, як ямы воўчыя, на кожным кроку
Сустрэнуцца азёры, скрьггыя ў асоку,
З такою глыбінёй, пгго дна іх не прамераць.
(Сядзяць там чэрці, калі толькі чуткам верыць.)
Вада тых студняў свеціцца іржой крывавай,
Смярдзіць і ўдзень, і ўночы, дьшіцца плюгава,
Аж дрэвы навакола чахнуць і хварэюць:
Лісты, кару губляюць, не растуць, чарвеюць,
Сукі іх пакрывае мох каўтунаваты,
А кожны пень і ствол грыбамі барадаты.
Лес гэты над вадою — быццам ведзьмаў група
Што грэе рукі над гаршком, дзе вараць трупа.