Стральцы стаялі, стрэльбы ўжо нарыхтаваўшы,
З напружаннем галовы ў той бок скіраваўшы.
Чакаць даўжэй не могуць! Вось пасты кідаюць
То тут, то там і ў лес глыбей перабягаюць,
Каб звера чым хутчэй сустрэць. Хоць Войскі строга
З каня яшчэ раз папярэджваў, што такога,
Хто кіне пост, адсцёбае аброжкай з ходу,
Якога б ён ні быў становішча ці роду, —
Не слухалі. Усе, супроць яго прыказу,
Пабеглі ў лес. Тры стрэльбы грукнулі адразу,
А потьш — кананада, аж мацней за стрэлы
Раўнуў мядзведзь, і рэха праняло лес цэлы.
Рык страшны болю, шалу, роспачы, трывогі!
За ім сабачы гвалт, трубы зык, выкрык строгі
Грьшелі з нетраў пушчы. А стралкі з засады
Ў лес беглі, ўзводзілі куркі, былі ўсе рады,
І толькі Войскі жаласна крычаў, што маху далі.
Стральцы з нагоншчыкамі крута павярталі
Звяру наперарэз, між нетрамі і пуіпчай.
Мядзведзь, спалоханы людзьмі, сабачай гушчай,
Звярнуў назад — туды, дзе слаба пільнавалі,
Ў бок поля, дзе стральцы пасты папакідалі,
Дзе толькі засталіся з ланцуга аблавы
Тадэвуш, Войскі, Граф і той-сёй менш рухавы.
Тут лес радзейшы быў. Аж вось чуваць трэск лому,
І вырваўся, як з хмар, мядзведзь навалай грому,
За ім — сабакі: брэшуць, рвуць. Ён стаў на ногі
I, рыкам страшачы, хоць поўны сам трывогі,
Хапаўся лапамі за дрэвы, за карэнні,
За пні смалістыя, за ўросшыя каменні
І кідаў у сабак, людзей, ды вырваў дрэва
I, як даўбнёй ім круцячы управа, ўлева,
Рвануўся на апошніх стражнікаў аблавы —
Тадэвуша і Графа. Тыя бой крывавы
Прымаюць, выткнулі ў звяра ствалоў па пары,
Як два грамаадводы ў масу чорнай хмары,
I, як адзін, абодва за куркі рванулі.
(Неспрактыкаваныя!) Стрэльбы ўраз раўнулі,
Не трапілі. Мядзведзь скакаў, яны ў той хвілі
За раз абодва піку ўткнёную ўхапілі
І вырывалі хто сабе. А тут жа блізка
Клыкоў рады бялеюць з велічнага пыска,
І над галовамі павісла лапа звера.
Збялелі, скочылі назад, пад пушчы бераг
І уцякалі. Звер з узнятай лапай гнаўся:
Махнуў, не трапіўшы упаў, ізноў падняўся,
Браў светлы графаў волас чорнай лапай груба…
Сарваў бы чэрап з галавы, як шапку з чуба,
Ды Рэент і Асэсар выскачылі збоку,
Гервазы быў наперадзе на сто мо крокаў,
За ім — ксёйдз Робак, хоць без стрэльбы, і тут з раду
Утрох тры стрэлы далі, быццам па загаду.
Мядзведзь уверх падскочыў, як шарак ад хартаў,
І рынуў долу галавой. Яшчэ упарта
Мльюком крутнуўся, і ўсё той разгону сілай
Дагнала туша Графа і на землю збіла.
Яшчэ ўставаў і роў, ды ўжо на ім віселі
Са Страпчай Спраўнік і яшчэ жывога елі.
Тут Войскі падхапіў, тасьмой прымацаваны,
Буйволлі доўгі рог, круты пакарбаваны,
Як боа-вуж, паднёс да губ, аберуч сціснуў,
Як буталь, твар надзьмуў, крывавьш вокам бліснуў,
Павекі прычыніў, сцягнуў углыб паўбруха,
У лёгкія паслаў усе запасы духу
І граць пачаў. Рог, быццам віхру на пацеху,
Панёс па пушчы голас, паўтараны ў рэху.
Стральцы замоўклі, сталі гоншчыкі ў здзіўленні,
Пачуўшы гукаў моц, іх чыстыя адценні.
Стары, што славіўся даўней сваім мастацтвам,
Рашыў з ім зноўку паляўнічым паказацца.
Жыццём уміг напоўніў нетры і дубровы,
Нібы спусціў сабак і распачаў уловы;
Ігрой ён ход аблавы пераказваў хутка:
Спачатку рэзкі, звонкі зык трубы — пабудка,
Пасля за енкам енкі — брэх сабачы смелы,
А месцам цвёрды тон, як гром, — няйначай, стрэлы.
Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім выдавала,
Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.