Падзьмуў ізноў. А рог, здавалася, мяняўся
І ў вуснах Войскага грубеў, цянеў, згінаўся
І зверам галасіў: то, быццам, воўчай шыяй
Выцягваецца доўга і панура вые,
То зноў, нібы раскрыўшыся ў мядзведзя горла,
Раўнуў; і вецер зубра рыканне раздзёрла.
Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім вьвдавала,
Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.
Пачуўшы музыкі шэдэўр — той песні гукі,
Дуб дубу паўтараў іх, неслі букам букі.
Вось дзьме ізноў. Мо сто рагоў ірвецца з рога:
Разносіцца вакол цкаванне, гнеў, трывога
Стральцоў, сабак і зверыны. Аж Войскі ўдарыў,
Падняўшы рог, трыумфу гімнам проста ў хмары!
Тут змоўк, а рог трымаў; тады ўсім выдавала,
Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.
І колькі дрэў, рагоў гудзела столькі з бору,
Адны другім насілі песню, бы ў хор з хору.
І музыка ўсё станавілася шырэйшай,
Далейшай і чысцейшай, што раз выдатнейшай,
Аж знікла ў далях дзесьці ля нябёс парога!
І Войскі рукі, апускаючы ад рога,
Раскрыжаваў. А рог на поясе раменным
Апаў і калыхаўся. З позіркам праменным,
З прыбракшым тварам Войскі, музыкай натхнёны,
Стаяў, яшчэ лавіў знікаючыя тоны.
Тым часам загрымелі навакол музыкі
Віваты, віншаванні, воплескі і крыкі.
Памалу сціхла ўсё, і вочы ад музыкі
Звярнуліся ізноў на звера труп вялікі.
Ляжаў, скрываўлены і кулямі прашыты,
Грудзьмі уплецены ў траву і ў землю ўбіты.
Развёў пярэднія шырока накрыж лапы,
Яшчэ ўздыхаў, а кроў лілася цераз храпы.
Расплюшчваў вочы, ды ўжо галавы не зрушыць,
Бо п’яўкі Падкаморавы ўпіліся ў вушы:
Па левай — Страпчая, а Спраўнік злы прыссаўся
Па правай старане і кроўю напіваўся.
Аж прут, па Войскага загаду, ушчамілі
Сабакам між зубоў і ляпы так раскрылі.
Перавярнулі дагары цяпер мядзведзя,
І зноў трайны віват аж хмары зрушыў недзе.
«А што? — Асэсар крыкнуў, стрэльбу ўзняўшы ўдала, —
А што мая стральбінка? Наша, наша брала!
А што? Мая стральбінка — дробненькая пташка[34],
А вось што паказала! Гэта ёй не цяяжа.
Ніводзін дарма не пайшоў з яе ладунак!
Мне князь Сангушка гэткі справіў падарунак».
І тут паказваў стрэльбу дзіўнае работы,
Хоць дробную, і выхваляў яе даброты.
«Бег я, — прамовіў Рэент, пот абцёршы з твару, —
Бег я за медзвядзём, а Войскі тут з гушчару
Крычыць мне: „Стой!“ Як тут стаяць? Мядзведзь у поле,
Як заяц скача, хоча вырвацца на волю,
Аж дух мне заняло — дагнаць няма надзеі,
Управа глянуў, бачу: кепскія падзеі,
З засады вырвецца, дык стой, кажу, маруха!
На вока ўзяў, і вось ляжыць, сабачы юха.
Вось стрэльба, вось сапраўдная Сагалясоўка,
Кляйма: „Сагаляс, Лондан а Балабаноўка“.
(Там жыў наш слесар, бо і там жывуць палякі,
Рабіў ён стрэльбы, што такія маюць знакі.)».
«Як так? — Асэсар пырснуў,— сотня сот мядзведзяў!
Дык гэта, быццам, пан забіў? Што пан там збрэдзіў?»
«Паслухай, — мовіў Рэент, — тут не следства, пане,
А тут аблава! Кожны тут за сведку стане».
Дык зараз пачаліся спрэчкі і дакоры,
Хто стаў пры Рэенце, а хто пры Асасоры.
Ніхто Гервазага не ўспомніў, забягалі
З бакоў, а што было наперадзе, не зналі.
Прамовіў Войскі: «Ну цяпер хоць ёсць прычьюа,
Бо гэта ўжо не то што нейкі там зайчына,
А тут мядзведзь, тут варта змераць мэту
І дабівацца праўды, хоць і з пісталета.
Змірыць вас вельмі цяжка, дык старым звычаем,
Змагацца вам у паядынку дазваляем.
Адну я помню між суседзямі нязгоду:
Жьші ў мой час два шляхціцы старога роду
Абапал над прыгожаю ракой Вялейкай.
Адзін Дамэйкам зваўся, а другі Давэйкам,
і гэтак жа ў адну мядзведзіцу стралялі,
А потьш, так як вы цяпер, спрачацца сталі.
Уздумалі страляцца ледзь ні дула ў дула —
Праз скуру медзвядзя — так злосць іх агарнула.
Той паядьшак нашумеў даўней нямала,
Бо песні на’т спявалі пра яго, бывала.
Я секундантам быў і з самага пачатку
Глядзеў на іх, дык раскажу вам па парадку».
Але ў той момант спрэчку пагасіў Гервазы.
З увагай медзвядзя ён абышоў два разы,
Узяў цясак і пысу ім рассек надвое,
Намацаў кулю, выняў і абцёр палою,
Пасля агледзеў моўчкі, а калі праверыў,
Ці ўходзіць у патрон, і з дулам стрэльбы змерыў,
Узняўшы з куляю далонь над галавою,
Сказаў: «Вось куля, ды яна не з вашай зброі,
Панове, а з старой гарэшкаўскай куркоўкі
(I стрэльбу ўзняў уверх, спавітую ў аборкі),
Ды выстраліў не я. О, як жа хутка, смела
Там трэ’ было страляць! Аж мне ў вачах цямнела,
Бо панічы абодва ў мой напрамак беглі,
А звера кіпцюры на Графа ледзь не леглі —
Апошняга з Гарэшкаў! хоць і па кудзелі.
Ой, Божа! крыкнуў я і покуль мы глядзелі,
Ксёндз Бернардын якраз падбег на дапамогу.
Ён засароміў нас! Вось гэта ксёндз! Трывогу
Стрымоўваў я, дрыжаў, хацеў страляць, не стрэліў,
Ён стрэльбу вырваў з рук маіх, даў стрэл, пацэліў.
Між двух галоў страляць! Сто крокаў! І папасці!
Якраз у ляпу! Зубы так яму пакласці!
Паны! Даўно жыву і заяўляю смела:
Адзін мог толькі гэткім пахваліода стрэлам.
Адзін той злыдзень мог страляць вось гэткім чынам,
Той, што выстрэльваў коркі на хаду жанчынам,
Той лотра слаўны, лешп бы век мне з ім не знацца,
Той Яцак, той Вусач… Лепш з прозвішчам стрымацца.
Ды ўжо яму ганяцца за мядзведзем годзе —
Сядзіць ён у смале пякельнай, як у мёдзе.
Хвала ксяндзу! Ён двух людзей ад смерці збавіў,
А мо і трох. Я справу так сабе паставіў,
Што, каб апошняе дзіця з Гарэшкаў роду
У зубы звера трапіла, я асалоду
Знайшоў бы ў тьш, каб і мае скрышыў ён косці.
Дзе ксёндз? Трэ’ вьшіць за здароўе ягамосця».
вернуться
34
Пталікі — гэта стрэльбы дробнага калібра, у якія ўкладаецца невялікая куля. Добрыя стралкі з гэткіх стрэльбаў збіваюць птушку ў палёце.