Бывала, прозвішчы Давэйкі і Дамэйкі
Пазбльггвалі не раз, змяшалі ў вузел нейкі,
Са шкодаю для іх. Вось выбараў парою
Сябры Давэйкі, стоячы за ім гарою,
Шапнуць каму: „Глядзі, дай голас за Давэйку!“
А той, не ўчуўшы, галасуе за Дамэйку.
Аднойчы на банкеце тост узняў Рупейка:
„Віват, Дамэйка!“ Іншьш выдала: Давэйка!
Дык закрьгаалі гучна, але бесталкова,
Па-свойму паўтарыўшы кінутае слова.
Раз горш бьиіо. У Вільні нейкі шляхціц п’яны
З Дамэйкам біўся шабляй і панёс дзве раны.
Пасля той шляхціц, едучы, відаць, дадому,
Выпадкам стрэў Давэйку недзе ля парома.
І вось, калі абодва ехалі Вялейкай,
Пытае той: „Ты хто?“ Ён адказаў: „Давэйка“.
А той рапіру выняў моўчкі з-пад кірэйкі:
Чах, чах! і за Дамэйку вус адсек Давэйку.
А ўрэшце ўжо, ўсё роўна як на завяршэнне,
Яшчэ такое падключылася здарэнне:
Ў аблаве, побач стоячы, на радасць ліху,
Стралялі цёзкі ўдвух зараз у медзвядзіху,
І тая ўмомант павалілася без духу,
Але ўжо несла перш з дзесятак куль у бруху.
З адным калібрам стрэльбаў шмат было ў аблаве,
Дык хто забіў? Як тут рашыць, чыёй быць славе?
А тут яны крычаць: „Даволі нам цягацца!
Ці Бог, ці чорт злучыў нас — трэба разлучацца!
Нас двух, як сонца два, відаць, зашмат на свеце!“
Дык шаблі ў рукі і становяцца на меце.
Тут шляхта ўся ўгаворвае іх, просіць, годзіць,
А злосць на іх тьш часам штораз горш находзіць,
Дык шаблі кінупі, схапілі пісталеты.
Мы ў крык, што зблізілі яны занадта меты!
Яны тады, на злосць нам, пакляліся здуру
Страляцца дула ў дула! — праз мядзведзя скуру.
Стралялі вельмі добра. „Секундуй, Грачэха!“
„Я зтодзен, — ім кажу, — ўраз будзе вам пацеха:
Няма ’шчэ ямы. Ды падумайце ж вы самі,
І ў бойцы трэба быць людзьмі, не разнікамі.
Збліжацца годзе, бачым, што няма ў вас страху.
Ці ж баіцеся, каб не даць часамі маху?
Паслухайце мяне: ну згода, што на пісталеты,
Ды толькі не з бліжэйшай, ні з далейшай меты,
Як праз мядзведзя скуру — будзь тут ваша воля!
Я сам яе расцягваць буду сярод поля
І вас парасстаўляю. На хвасце мядзведзя
Вы станеце, а вы на носе, мой суседзе“. —
„Мы згодны! Дзе? Калі?“ — „Чуць свет — карчма над Ушай“.
Я ўзяў Віргілія: як быць з той калатушай?»
Тут крык спьюіў апавяданне, бо з-пад коней
Шмыгнуў шарак. Вось Сокал з Кусым у пагоні!
Хартоў узялі на аблаву, бо дарогай,
Вяртаючыся, ў полі можна стрэць касога.
Харты ішлі ля коней і ледзь зайца ўчулі,
За ім адразу без цкавання сіганулі.
Асэсар з Рэентам хацелі конна скочыць,
Ды Войскі крыкнуў: «Стоп! Хай кожны з месца сочыць!
Нікому нават крокам рушыць не дазволю —
Адгэтуль добра бачьш: заяц верне к полю».
А заяц, чуючы пагоню ад дарожкі,
Скакаў у поле; вушы склаў, як сарна рожкі,
І над раллёй пабліскваў, вьшягнутьг ў струнку.
У сіле лап сваіх шукаючы ратунку,
Здавалася, што да зямлі ледзь дакранаўся,
Як ластаўка, цалуючы ваду, ўзвіваўся.
За зайцам — пьы, харты — за пылам, і ляцела
Праз поле гэта дзіўнае даўгое цела,
Як быццам прапаўзаў гад злосны і заўзяты:
Дзе заяц — галава, а шыя — пыл узняты,
Сабакі — хвост двайны рухомы і кудлаты.
Асэсар з Рэентам, стрымаўшыся ля куста,
Глядзяць без духу. Рэент пабялеў, як хуста,
Бляднее і Асэсар — што там за падзея?
Убачылі, што вуж чым далей, тым даўжэе,
Што рвецца напалам, што не зрасціся гаду,
Што галава пад лесам, а хвасты — дзе ззаду!
Мільгнула галава яшчэ раз пад навесам
Лясным і знікла, хвост пакінуўшы пад лесам.
Сабакі, так абдураныя непрыемна,
Шукалі, быццам абвіняліся ўзаемна,
Пасля вярнуліся назад павольным крокам,
Стуліўшы вушы і хвасты, з прьггухшым зрокам.
Прыбегшы, з сораму вачэй падняць не смелі
І не збліжаліся к панам, а воддаль селі.