Так гончых абдурыў: ён хвосцікам мігаеІ сэрцы іх абодвух сцёбае, як бічам, —Сядзелі над талеркамі з тупьш абліччам.Асэсар меў маўчаць і іншыя прычыны,Калі сапернікаў разглядваў ля жанчьшы.К Тадэвушу сядзела Талімэна бокамЗбянтэжанай, не смеўшы змераць хлопца вокам.Хацела Графа сумнага крыху забавіць,У гутарку ўцягнуць, настрой яго паправіць,Бо вельмі кіслы Граф прыбыў з гулянняЦі, па Тадэвушавай думцы, з падглядання.На словы Талімэны галаву Граф гордаПадняў, насупіўся, зірнуў варожа, цвёрдаІ зараз жа падаўся чым бліжэй да Зосі:Талеркі ёй мяняе, шклянкі ёй падносіць,Гаворыць кампліменты, часам скосіць вока,Паклоніцца, ўсміхнецца і ўздыхне глыбока.Ды так, што ўсё змагло заўважыць акружэнне,Што ён хацеў за штосьці помсціць Талімэне,Бо, павяртаючьгся, быццам ненарокам,Штораз у бок жанчыны ўзбліскваў грозным вокам.Не знала Талімэна, што ўсё гэта значыць,Паціснула плячамі, падумала: дзівачыць.Пасля і рада нават з ходу спраў такога,Увагу ўсю сваю звярнула на другога.Тадэвуш хмурны быў, да ежы неахвочыІ слухаў гутарку, ў талерку ўбіўшы вочы,Дык лье яму віно, гуторыць, не сціхае.Ен за руплівасць злы, маўчыць і пазяхае.Яму не да спадобы (вось дык перамена!),Што так ахвочая к залётам Талімэна,Што гэтак выразаны на грудзях глыбока,Няскромна горс. А вышай прьшадняўшы вокаІ зрок хвіліну на яе стрымаўшы твары,Спалохаўся, бо ўжо глядзеў не цераз мары,І разгадаў сакрэт, як напускала чары!Мой Бог! Намаляваная!Ці там бялілаБыло благое, ці вьшадкам адсланілаСапраўдны колер твару — адгадаць не можнаА мо ў Святыні дум ён сам неасцярожна,Заблізка размаўляючы, абцёр карміны,Лягчэйшыя за пух на крылцах матыліных?А дома Талімэна часу мела малаI, пэўне, ў спешцы твару не падпудравала.Ля вуснаў асабліва фарба абляцела,І месцам выступіў смуглявы колер цела.Адкрыўшы першае знячэўку сфальшыўленне,Тадэвуш адшукаў і больш іх са здзіўленнем:Зубоў двух не хапае, на ілбе маршчыны,О, нават сотні іх на шыі у жанчыны!Тадэвуш адчуваў, што цалкам непатрэбнаКрасу дакладна разглядаць, і што ганебнаШпіёніць так каханку, і што непрыгожаТак сэрца адмяніць, ды хто ж з ім зладзіць можа!Дарма каханне хоча замяніць сумленнемІ адагрэць душу вачэй яе праменнем,Ды зрок яе, як месяц, свеціць, а не грэеГлыбінь душы, а толькі звонку прамянее.Дык дакараў сябе за нораў свой распусны,Нагнуўся над талеркай і прыкусваў вусны.А тут слоў некалькі падслухаць давялося,Дык хочацца пачуць размову Графа з Зосяй.Дзяўчына, ўбачыўшы, што Граф ёй так заняты,Перш чырванела і спускала вачаняты,Пасля смяяцца сталі і ў найлепшай згодзеСпатканне ўспаміналі нейкае ў гародзеІ нейкі ход па лапухах, кустах, па шкодзе.Тадэвуш, вушы навастрыўшы што меў сілы,Лавіў і словы горкія, і зык іх мілыІ страшна мучыўся. Гадзюка гэтак злаяПерш яд з раслін двайным джыгалам выпівае,Пасля ў клубок саўецца і на сцежцы ляжа,І ўсім пагражаючы, хто ледзь ступню пакажа.Так і Тадэвуш, зайздрасці атрутай п’яны,Стараўся скрыць, які быў злы і ўсхваляваны.Ў любой кампаніі, няхай хто зазлуецца,Яго настрой на іншых зараз разальецца.Стральцы і так маўчалі, рэшта заўважалаТадэвушаву злосць і галасы зніжала.Пануры быў таксама сёння ПадкаморыІ моўчкі пазіраў са смуткам час каторыНа дочак, што хоць і былі ўжо ў самым цвеце,З пасагам, першыя паненкі у павеце,А вось сядзелі моўчкі ў поўным занядбанні.Таміўся і Суддзя у гэтакім маўчанні.Аж Войскі ўжо не мог сцярпець. Выдатны лоўчыНазваў вячэру гэту не людской, а воўчай.Грачэха на маўчанне слых меў вельмі чуткі,Сам гаварун і іншых слухаў бы ўсе суткі.Не дзіва! ўсё жыццё правёўшы ў вандраваннях —На радах, на наездах ці на паляваннях,Прывык, каб вечна штось яму гудзела ў вуху,Калі і сам маўчаў ці біткаю на мухуЗамерваўся, ці марыў, прычыніўшы вочы.Удзень шукаў гаворкі, ноччу быў ахвочыМалітвы слухаць да пазна, старыя казкі.Таму вось у яго не мела люлька ласкі,Як выдумка нямецкая, што чужаземчыцьНарод, бо перш маўчаць навучыць, потым немчыць.