Ён, гаварун стары, адпачываў пры мове,Будзіўся ад маўчання на апошнім слове.Так мельнік, задрамаўшы, ўміг на ногі стане,Калі млын спыніцца і сціхне грукатанне.Вось Падкамораму пан Войскі пакланіўся,Рукой ад вуснаў знак Суддзі зрабіў, спыніўся:Прасіў даць слова. Дык абодва пахіліліГаловы ў знак, што думку выступіць хвалілі.Тады сказаў:«Прасіў бы вас я, кавалеры,Па-старадаўняму праводзіць час вячэрыІ моўчкі не жаваць. Няўжо мы тут святошы?Бо за сталом маўчанне — звычай не харошы.Маўчаць, скажу вам, бы ў ствале зарад іржавіць.Таму век гаварлівасць продкаў буду славіць:Яны сядалі, не каб з’есці і напіцца,А каб і ўдосталь, ад душы нагаварыццаІ сэрцы аблягчыць. Былі ў іх абгаворыІ ловаў, і стральцоў. Бывала, што каторыІ крык там узнімаў, і ўсе гудзелі жвава,І раз яшчэ перажывалася аблава.Сягоння ясна ўсім, чаго з вас той-сёй хмурны:Каптур манаскі, пэўне, ўнёс настрой хаўтурны!За промахі вам брыдка? Дарма духам палі!Я лепшых знаў стральцоў, што часам не траплялі.Пацэліць, прамахнуць, паправіць кожны можа.Я сам, хоць ад дзяцінства ўжо страляў прыгожа,Было, што не трапляў так, як і сам Тулошчык,Не кожны раз трапляў і пан Райтан, нябожчык.Пра Рэйтана скажу пазней. А ў гэтай справе,Што панічы не дастаялі на аблавеІ не змагаліся з мядзведзем грудзі ў грудзі,Хоць мелі піку, мы ані хваліць не будзем,Ні ганіць, бо ўцякаць з зараджанаю зброяйТой будзе, хто ніяк не варт імя героя.А выстраліць наслепа (бо бывае й гэта),Калі звер не падпушчан, задалёка мэта,Ёсць ганьбай. Але хто прыцэліцца без страхуІ выстраліць, калі і дасць часамі маху,Без сораму ўжо можа ўзад падацца,Таксама можа пікаю абараняцца,Але не з мусу, бо бяруць на паляваннеДля абароны піку, не для нападання.Здаўна вядзецца так. Паслухайце вось рады:У сэрцы не прымайце вашай райтарадыІ ты, Тадэвуш, і вы, шаноўны Графе!А як прыпомніце аб гэтьш трафе,Не забывайце важнае перасцярогі:Адзін другому не заходзьце больш дарогіІ не страляйце разам у адну звярыну».Як толькі Войскі слова вьшавіў «звярыну»,Асэсар буркнуў спадцішка «дзяўчыну»,Другія «брава» ўскрыкнулі і цераз смехіПерасцярогу сталі паўтараць Грачэхі:Апошняе са слоў крычалі: той звярыну,А іншы, смеючыся, паўтараў: дзяўчыну.«Кабету», — буркнуў Рэент, і на заканчэнне:«Какету», — сыкнуў злы Асэсар к Талімэне.А Войскі не збіраўся дапякаць нікому,Да шэптаў тайных справы не было старому.Ён рады быў, што дамам повад даў для смеху,Дык і стральцам хацеў знайсці што на пацеху,І так казаў, віна сабе падліўшы ў чару:«Я тут не бачу бернардынавага твару.Хацелася б, каб ён выпадак чуў цікавы,Падобны да здарэння з сённяшняй аблавы.Такога, як ксёндз Робак, мастака стралянняЗнаў Ключнік аднаго, як нам расказваў зрання,А я другога ведаў. Ён сябе праславіўІ стрэлам двух паноў ад пэўнай смерці збавіў,Калі ў лес Налібоцкі, шмат таму ўжо часу,Тадэвуш Рэйтан прыязджаў і князь Дынасаў.І зайздрасці к стральцу паны не праяўлялі,А нават тосты за яго здароўе ўзнялі,I падарункаў паназносілі без лікуІ дзіка скуру. Вось хачу аб гэтьм дзікуІ пра той стрэл вам зараз даць расказ асобны,Бо той вьшадак і да нашага падобны,А здарыўся стральцам найлешпьш нашых часаўПаслу Райтану разам з князем фон Дынасаў».А тут Суддзя сказаў, віна падліўшы ў чашы:«П’ю Робака здароўе. Войскі, ў рукі вашы!Калі наш дар ксяндза не вельмі мо ўзбагаціць,Дык хай тады яму за порах хоць заплаціць —Лічу, што тушы з сённяшняга паляванняДля манастырскай кухні на гады два стане,А скуры не аддам. Гатоў на’т пасварыцца,Калі не пажадае ксёндз са мной мірыцца,А не, сплачу яе хоць нават сабалямі,Бо скураю распараджацца мы павінны самі.Калі пяршынства славы ў нас слуга ўзяў БожыТо скуру прысудзіць пан Падкаморы можаТаму, хто з нас другой узнагароды варты».Задумаўся тут Падкаморы не на жарты.Стральцы загаварылі, кожны ўсхваляваўся:Той гаварыў, як звера спудзіў, той — як гнаўся,Той — як сабак склікаў, а той — як вёў аблогу.Асэсар з Рэентам паднялі зноў трывогу: