Ў паноў маіх палацы? Як пан гэта зносіць?»Тут закрычаў Пратазы: «Сціхніце ўсе! Досыць!На ўказ! Вось я, Пратазы Бальтазар Брахальскі,Імён двух, генерал калісьці трыбунальскі,Па-просту — Возны, тут выказваю сцвярджэнне,У сведкі беручы ўсё гэта акружэннеІ заклікаючы на следства Асасора,Бо на законах і правах мая апора,У справах шанаванага Суддзі СапліцыЗ прычын інкурсіі — наезду на граніцыI ў замку гвалту: праўна ім Суддзя ўладае,А доказ вось: у замку ён за стол сядае».«Брахун! — ускрыкнуў Ключнік, — на вось за заслугі!»І пук сваіх ключоў, рвануўшы ад папругі,Крутнуў над галавой і выпусціў з размахам.Жалезны жмут мільгнуў, як з прашчы; простым шляхамЁн пэўне б лоб Пратазаму разбіў на чвэрці,Ды, шчасцем, той схінуўся і не даўся смерці.Усе ўсхапіліся і нейкі час маўчалі,Суддзя ускрыкнуў: «Гэй, хлапцы, чаго пасталі?Звязаць яго!» І чэлядзь кінулася жваваПраходам вузкім між сцяной і лавай,Але ім крэслам Граф загарадзіў дарогуI, на апоры той умацаваўшы ногі:«Стоп! — крыкнуў,— не дазволю, пан Суддзя, нікомуМайго слугу пакрыўдзіць у маім жа дому!Хто мае скаргу на яго, сказаць мне можа!»Тут глянуў Падкаморы на яго варожа:«Без вашай дапамогі пакараць я ў сілеШляхцюшку злоснага, а вас мы б, Граф, прасіліПрыпомніць, што прысвойваць замак ’шчэ зарана,Мы за сталом не ў вас мо, а ў другога пана.Сядзіце ціха і ўшануйце, як не гэтуСівую галаву, дык першы чын павету!»«А што мне? — буркнуў Граф, — даволі слоў між намі.Нудзіце іншых паважаннем і чынамі!Даволі глупства, што заняўся з вамі п’янствам,Якое вось заканчваецца грубіянствам.Вы мне яшчэ адкажаце за ўсе абразы!Убачымся цвярозымі! За мной, Гервазы!»Адказу гэтага ніяк не спадзяваўсяПан Падкаморы, ён віна падліць узяўся,Ды збіты Графа грубасцю, як громам,Апёрся на кілішак бутлем нерухомым.Схіліўшы галаву убок, наставіў вухаІ вочы шырака раскрыў, сказаў штось глуха,Пасля зноў моўчкі чарку з гэткай сілай сціснуў,Што звонка пырскнула, струмень віна аж свіснуўУ вочы і, нібы ў душу падсыпаў жару —Так бліснуў зрок, і чырвань хлынула да твару.Ўсхапіўся гаварыць і перш штось невыразнаМалоў, пакуль праз зубы выціснуў: «Ад… блазна…Вось я! Ах ты, Графчук! Тамаш! Дзе шабля? Я тутТабе навучку дам! Ты, блазан! Пойдзеш к кату!Урады, ўвагі нудзяць вушка без прывычкі!Вось зараз паласну цябе праз завушнічкі!За дзверы! Вон! Тамаш, дай шаблю мне ў той хвілі!»Тут Падкаморага наўкола абступілі,Суддзя ўхапіў за рукі: «Гэта наша справа!Я першы вызваны. За мной адпомсціць права!Пратазы, шаблю! Зараз ён мне тут паскача!»Тадэвуш прьшыніў Суддзю: «О не! ЗадачаУтаймаваць яго павінна мне застацца,А вам няёмка з гэткім фарсуном вязацца.Пакіньце гэта мне, я дам яму навуку.А ты, што на старых сваю ўзнімаеш руку,Пакажаш заўтра нам, якога ты пакрою,Што ты за рыцар, заўтра знойдзем пляц і зброю:А сёння, покуль цэл, ідзі!»І добра радзіў,Бо Ключнік з Графам апынуліся ва ўладзеАбураных людзей, дзе адыход быў цяжкі,А тут ужо з канца стала ляцелі пляшкіНад Графа галавой. Жанчыны ўсе ў трывозе —У плач, а Талімэна ў слабасці к падлозеХінуцца стала, раптам крыкнуўшы жалосна,Пасля на рукі Графу ўпала і павісла млоснаГрудзьмі на грудзі у бяспамяцтве ад жаху.А Граф, хоць злы, стрымацца мусіў у размаху,Стаў церці, ажыўляць.У той жа час ГервазыПад градам пляшак, табурэтаў, хоць не зразу,Хістацца стаў. А чэлядзь, ссунуўшы рукавы,Натоўпам бегла да яго. Ды тутка ў справыЎступіла Зося: хутка скокнула к старомуІ засланіла ад напасці і пагрому.Стрымаліся. Гервазы трохі ўзад падаўсяІ знік з вачэй. Шукалі, дзе пад стол схаваўся,А ён з канца другога вынырнуў, як з тоні,I, лаву падхапіўшы ў дужыя далоні,Крутнуўся, як вятрак. Уміг суцішыў залу,І разам з Графам сталі адступаць памалу,Заслоненыя лавай, к дзверцам за філяры.А тут стары, зірнуўшы ворагам у твары,Няўпэўнена хвіліну думаў: адступіццаЦі ў бітву з новай зброяй раз яшчэ пусціцца.Другое выбраў: лаву, як таран для муру,Узад падаў дзеля размаху, ўсю фігуруНапружыў і хацеў папхнуць, зрабіць дарогу,