Выбрать главу
Хоць семдзесят два годы меў Мацей старэчы, Ды дужы быў, прысадзісты, шыракаплечы. Яшчэ канфедэратам будучы, сваёю
Дамаскай шабляй ён праславіўся крывою, Штыкі і пікі з-пад якой ляцелі сечкай, Якую сціпла жартам называў Рузэчкай. З канфедэрата потым манархістам стаўся І Тызенгаўзавай палітыкі трымаўся, Але, калі кароль прымкнуў да Таргавіцы, Ён паспяшаўся зноў з ім хутка разлучыцца. За тое, што змяніў ён партыяў так многа, Пачалі Пеўнем на касцеле зваць старога, Што ён, нібы той пеўнік, ветрам кіраваўся.
Прычыны гэткіх змен не кожны б дакапаўся: Магчыма, што Мацей любіў так моцна войны, Што іх усё шукаў яго дух неспакойны, А мо, палітык быстры, толькі кіраваўся Дабром радзімы і ўслужыць ёй лепш стараўся, Хто знае! Толькі пэўна, што ані калісьці, Ні потьш не шукаў ён славы ці карысці І не звязаўся з царскай партыяй ніколі, І што цярпець не мог ён царскае няволі, І каб не ўбачыць маскаля, праседжваў дома, Як той мядзведзь, што лапу ссе між буралому. Апошні раз, пайшоўшы на вайну з Агінскім У Вільню, дзе служылі разам пад Ясінскім, Ён з Розгай проста цуды паказаў адвагі. Вядома, што ён першы збег з акопаў Прагі Пацея бараніць[43], які ляжаў стаптаны, У баі тым атрымаўшы дваццаць і тры раны. І доўга іх усе лічылі за забітых, Ды вось вярнуліся, дзіравыя, як сіты. Дык пан Пацей, дабраўшыся з вайны дахаты, Свайму выбаўцы ахвяроўваў дар багаты: Даваў фальварак з пяці хат у карыстанне І злотых тысячу што год на утрыманне, Але Дабрынскі мовіў: «Хай Пацей Мацея, А не Мацей Пацея лічыць дабрадзеем». Адмовіўся ад фаліварка і ад платы, І з працы ўласнай жыў, вярнуўшыся дахаты Рабіў вуллі, лякарствы рыхтаваў жывёле, На торг слаў курапатак, што лавіў на полі, І паляваў на звера.
Хоць было ў Дабрьше Старых людзей не мала, што і па-латыні Умелі, і закон маглі тлумачыць з ходу, Было шмат багацейшьгх, з усяго ўсё ж роду Мацей, прасцяк убогі, меў найбольш пашаны. Не толькі ён праз Розгу быў навокал знаны, Але як мудры чалавек, што ведаў многа Пра родны край і род, і з роду пра любога. Законы знаў і ведаў гаспадаркі справы, Сакрэты знаў стральбы, знаў лекавыя травы, А на’т хадзілі чуткі (толькі ксёндз пярэчыў), Што ведае ён шмат чаго з таемных рэчаў. Прытым усе надвор’я перамены знае І лепш за каляндар пагоду угадае. Дык і не дзіва, што ці то перад дарогай, Ці перад працаю пыталіся старога. Ні суд, сяўба, дажынкі, згода пасля звады — Нічога не ішло без Мацькавай парады. Мець гэткае значэнне Мацек не стараўся, А нават на кліентаў часцяком злаваўся І моўчкі вьшіхаў іх цераз дзверы дому, Бо радзіць не хацеў ніколі і нікому. Аднак, убачыўшы каго ў цяжкіх умовах, Часамі што сказаў і то ў кароткіх словах. Дык думалі, што сёння дзеля важнай справы Парадзіць ці захоча весці ў бой крывавы, Бо ён любіў сутычкі ў маладыя годы І з маскалём счапіцца ждаў адно нагоды.
Якраз стары хадзіў ля стайні і аборы І ціха пеў «Калі ўстаюць уранні зоры», Пагодзе рады, бо імгла ішла не ўгору, Як гэта ў слотную заўжды бывае пору. А ападала. Вецер расхінуў далоні, Імглу разгладжваў, рассцілаў па шэрым склоне, А сонца ў той час зверху тысячай праменняў Залоціць, серабрыць, румяніць рэшту ценяў. Як слуцкія майстры ўдваіх ткуць пояс літы — Дзяўчына распраўляе шоўк, на кросны ўзвіты, І гладзіць фон, а зверху ткач у пасмы тыя Кідае ніткі серабрыста-залатыя І творыць кветкі; так зямлю сягоння дбала Туманам вецер заснаваў, а сонца ткала. Мацей сагрэўся ў сонцы, перастаў маліцца І вось пачаў аб гаспадарцы клапаціцца: Прынёс травы, лістоў, пад хатай сеў і свіснуў. На свіст бялюткім пухам гурт трусіны бліснуў; Нібы нарцысы, на траве трусы зайрдзелі І квеццем беласнежным зацвіталі ў зеллі. А вочкі свецяць, як крывавыя рубіны, Ушытыя ў зялёны аксаміт раўніны. Становіцца на лапкі кожны, рушыць вухам, Глядзіць, пасля ўсе гуртам белапухім, Прынаджаныя лісцем свежае капусты, Бягуць да ног, калені абсядаюць густа. Ён сам, як трус, бялюткі, любіць іх занадзіць І белы цёплы пух іх далікатна гладзіць. Другой рукою проса кідае ў бок плоту Для вераб’інае, што валіцца са стрэх, галоты. І вось неспадзявана цераз паўхвіліны Трусы прапалі ў норах, а ўвесь вераб’іны Натоўп шугнуў на стрэхі з гоманам трывожным, Дарогу даючы гасцям ці падарожным. А гэта ад плябаніі пасля ўжо звады Ішлі паслы прасіць Мацеевай парады. Яшчэ здалёк аддаючы яму паклоны, Прамовілі: «Хрыстос хай будзе пахвалёны», «На векі векаў, аман», — адказаў старэча, Пазнаўшы, што прыйшлі не для пустое рэчы; У хату просіць. Увайшлі, абселі лаву, А першы, стоячы, пачаў выкладваць справу.
вернуться

43

Аляксандр граф Пацей, вярнуўшыся пасля вайны ў Літву, памагаў землякам, якія прабіраліся за граніцу, і значныя сумы пераслаў у касу легіёнаў.