Тут Войскі замаўчаў і з мінай абыякай
Да Падкаморага звярнуўся за табакай,
Час доўгі нюхаў, не канчаў апавядання,
Цікавасць разбудзіць паставіўіпы заданне.
Урэшце пачынаў, ды зноў перапынілі
Расказ, а ўсе ж за ім з цікавасцю сачылі!
К Суддзі з’явіўся пасланец. Пачулі госці,
Што ў пільнай справе да яго прыехаў хтосьці.
Суддзя з усімі хутка нанач развітаўся.
Праз момант і з гасцей ніхто ўжо не застаўся —
Пайшлі ўсе спаць, хто ў дом, хто ў сена закапацца.
Суддзя ішоў са спозненым гасцём спаткацца.
Усе ўжо спяць — Тадэвуш круціцца у сенях
Ля дзядзькавых дзвярэй у змрочных шэрых ценях.
Яго сюды прыводзіць важнае пьгганне,
Якое трэба вырашыць без адкладання.
Суддзя на ключ замкнуўся, з некім размаўляе,
Тадэвуш ўсё чакае, вушы настаўляе.
Перш чуе, быццам плач, дык, не крануўшы клямак,
Праз шчыліну замка глядзіць у той напрамак
І бачыць дзіва! Робак і Суддзя стаялі
Ў абдымках на каленях у слязах і ў жалі.
Ксёндз Робак з плачам рукі цалаваў Суддзёвы,
А пан Суддзя туліўся да яго без слова.
Пасля даўгой хвіліны плачу і маўчання
Сказаў ксёндз Робак ціха, як на развітанне:
«Брат, знае Бог, што я захоўваў таямніцы,
Якія абяцаў за грэх. Не час хваліцца,
Што Богу і радзіме ўсе аддаў я годы,
Ніякай не шукаючы узнагароды.
Я жыў дагэтуль і хацеў памерці бернардынам,
Схаваўшы прозвішча за манастырскім тынам,
Не думаў адкрывацца прад табой, ні сынам,
Хоць ксёндз правінцыял і даў мне пазваленне
Зрабіць in articulo mortis аб’яўленне.
Хто знае, ці жыў буду і на чым там стане
У Дабрыне! Брат! вялікае там замяшанне!
Француз яшчэ далёка, доўга давядзецца
Яго чакаць, а шляхта, пэўне, не дажджэцца!
Магчыма, я з паўстаннем лішне завіхаўся!
Вось дрэнна зразумелі! Ключнік умяшаўся!
І гэты дурань Граф панёсся ў бок Дабрына,
Не мог яго я папярэдзіць, ёсць прычына:
Стары Мацей мяне пазнаў, няхай адкрые,
З Сцізорыкам мая не размінецца шыя!
Нічога Ключніка не спыніць! Не баюся смерці,
Ды гэткае здарэнне план наш можа сцерці.
Я там быць мушу! Мушу знаць усе падзеі,
Хоць прыйдзецца мо згінуць; шляхта там шалее.
Здароў будзь, наймілейшы брат! Спяшацца мушу.
Калі загіну, за маю маліся душу.
У выпадку вайны, табе ўся таямніца
Адкрыта, помні справу і што ты Сапліца!»
Тут слёзы сцёр, каптур паправіў, зашпіліўся,
Адставіў аканіцу, ў сад з акна спусціўся,
І з бьггнасці яго не засталося знакаў.
Суддзя, застаўшыся адзін, сядзеў і плакаў.
Тадэвуш, пачакаўшы трошкі, ўсе ж рашыўся:
Пастукаў, увайшоў і нізка пакланіўся.
«Прабачце, дзядзечка, — сказаў,— я ў вас дзён колькі
Пабыў. Час гэты здаўся мне хвілінай толькі,
Не меў калі нацешыцца я й домам родным,
Як выезд мой адгэтуль стаўся неабходньм.
Я змушан вас пакінуць зараз, неадкладна:
Мы Графа вызвалі, вы ж знаеце дакладна,
Што паядынкі забаронены ў нас строга,
Але мяне стрымаць не можа ўжо нічога,
Пайду да Княжаства Варшаўскага граніцаў.
Граф, хоць фанфарон, не зможа не з’явіцца
На месца, што ва ўмовах мы паставім,
Дык там сустрэнемся і ўсё, як трэба, справім.
Пасля, яго ўкараўшы, калі Бог паможа,
Да браццяў за Ласосну ўдасца трапіць, можа.
Я чуў, што бацька мне тастамантам назначыў
Служыць у войску, ды хтось гэта перайначыў»
«Тадэвушак, — сказаў Суддзя, — ці ты купаны
Ў вадзе гарачай, ці так круціш, як ліс гнаны,
Што думае хвастом пушыстым засланіцца?
Мы выклікалі Графа, згодзен, трэба біцца.
Але сягоння ехаць? Як? якой нагоды?
Ёсць звычай перш сяброў слаць, дабівацца згоды
Прад паядынкам. Граф адумацца’шчэ можа,
Перапрасіць, дьпс што спяшацца ў падарожжа?
А можа, іншая цябе ўкусіла муха?
Кажы, як ёсць, нашто такая завітуха?
Я дзядзька твой. І я меў сэрца маладое,
Кажы (і гладзіў твар яго сваёй рукою).
Маё мне прадчуванне раптам падказала,
Што з дамамі ў цябе штось склалася няўдала.
За дам бяруцца зараз хутка, проста дзіва!
Ну раскажы, Тадэвушак, мне ўсё праўдзіва».
«Яно, — сказаў Тадэвуш, — праўда, ёсць прычыны
Другія, дзядзя дарагі, мае тут віны!
Памылка! Што ж, няшчасце! Ў чым тут прызнавацца?
Не, дзядзя, ў Сапліцове нельга мне застацца.
Ах, мілы дзядзечка! На вашае пытанне
Скажу, што выехаць мне трэ’ без адкладання».