* * *
Ці раз збіраўся сэрцам я яму адкрыцца,
Унізіцца да просьбаў перад ім, скарыцца,
Ды, глянуўшы у вочы, сустракаў пагляды
Халодныя, як лёд. Дык сам зноў быў не рады
Сваім пачуццям і стараўся зноў упарта
Аб іншых справах гаварыць ці строіць жарты.
Сапліцаў прозвішча, каб толькі не прыблізіць
Сябе да пана і не атрымаць адмовы,
Бо колькі ж паміж шляхтаю было б размовы,
Каб ведалі, што я, Яцак…
* * *
Гарэшкі за Сапліцу дзеўкі не аддалі!
Мне, Яцку, чорнай поліўкі на стол падалі!
Ўканцы, не ведаючы, што і як уладзіць,
Надумаў я са шляхты полк малы зграмадзіць
I, кінуўшы павет свой і свой край каханы,
Прабрацца ў бок Масквы ці дзе на басурманы,
І ваяваць. Паехаў я на развітанне
Да Стольніка з надзеяй, што калі ён гляне
На сябра даўняга, якога у пашане
Усё ж меў за вернасць і вялікія карысці,
Які вось зараз хоча выехаць кудысьці,
Дык можа ўзварухнецца ў ім пачуцце трошкі
І мо пакажа ён мне, як слімак той рожкі,
Крыху душы людской!
Ах, той, хто хоць крыху для сябра сэрца мае,
Хоць іскрачку пачуццяў у душы хавае,
Дабудзе тую іскрачку пры развітанні,
Як аганёк жыцця апошні пры скананні!
Калі апошні раз над сябрам схіліць скроні,
То вока найцвярдзейшае слязу аброніць.
* * *
Бядачка, чуючы, што еду, пабялела,
Як труп, звалілася без памяці — самлела.
Прамовіць не магла і колькі мела сілы,
Душыла страшны плач — такі я быў ёй мілы!
* * *
Я помню, першы раз тады слязьмі заліўся
Ад радасці і роспачы. Пра ўсё забыўся
I думаў кінуцца старому проста ў ногі
І віцца вужам, і крычаць: «Вярні з дарогі,
Як з солі слуп, стаў весці ветліва, нягодны,
Гаворку, ды пра што? Пра доччына вяселле!
У гэткай хвілі! Гервазы, ты ж у целе
Душу людскую маеш!
Кажа: „Пан Сапліца,
Якраз ка мне прыехаў сват Кашталяніцаў.
Ты сябра мой, што скажаш мне аб гэтых сватах?
Дачка ж мая прыгожая, з сям’і багатай,
Каштэлян Віцебскі, як знаеш, у сенаце
Пачэснае займае крэсла! Дык як, браце?“
Зусім не памятаю я свайго адказу,
Здаецца, моўчкі выбег, на каня сеў зразу!»
* * *
«Ты, Яцак, — мовіў Ключнік, — мудрыя прычыны
Знаходзіш, ды твае не зменшацца тым віны!
Здаралася ж ужо, і то не раз на свеце,
Што дочку караля ці пана на прыкмеце
Хто меў, дык думаў, як схапіць яе, украсці,
Адкрыта помсціць. Але хітра так напасці
І пана польскага ў адно забіць з Масквою!»
«Не быў я ў змове! — ксёндз пярэчыў галавою. —
Браць гвалтам? Мог бы я яе з-за крат, з-за клямак
Забраць, разбіць бы мог у пыл яго той замак!
Я Добрынь меў з сабой і іншыя засценкі.
Ах, каб яна была, як іншыя паненкі,
Здаровая! Калі б уцёкаў і пагоні
Цяжары вынесці магла, каб зброя, коні
Яе не страшылі, не ждаў бы я й хвіліны!
Але ж яна была, як чэрвік матыліны —
Такая кволая, пястушачка! Дык сіла
Тут не падходзіла — яна б яе забіла.
Не мог я! Не!
Адкрыта помсціць, замак разваліць у грузы
Стыдаўся, бо сказалі б — помшчу за канфузы!
Ах, Ключнік! Сэрца простае тваё не знае,
Якое пекла ў сэрцы ўніжаны хавае!
А сатана штораз то мне падсоўваў планы:
Крывава помсціць, а прычына каб нязнанай
Была нікому, і пра Еву каб забыцца,
У замку не бываць, з другою ажаніцца,
А там як-небудзь пашукаць якой зачэпкі,
Адпомсціць.
І мне здалося: зжыў я з сэрца дарагую,
Быў рады з выдумкі, і ўзяў сабе другую,
Якая трапілася, дзеўчыну-нябогу!
Нядобра я зрабіў, і кара ж была строгай,
Я не любіў яе. Тадэвушава маці
Мяне кахала, бедная, але, мой браце,
Сваім каханнем першым я быў з толку збіты,
Дык быў, нібы шалёны, заўсягды сярдзіты.
Дарма шукаў сабе заняткаў, інтарэсаў.
Надарма ўсё! Ды ж апантаны помсты бесам,
Не мог знайсці сабе ні месца, ні спакою
Нідзе на свеце. Стомлен доляю такою,
Я піць пачаў.