Выбрать главу
У хуткім часе жонка з той бяды памёрла, Пакінуўшы дзіця. Мне сэрца роспач жорла!
* * *
Ах, як бясконца быў яе мне вобраз мілы! Год столькі! Дзе не быў я! а не маю сілы Аб ёй забыцца. Вечна твар яе каханы Стаіць перада мной, нібы намаляваны! Я піў, але не мог пазбыцца ўсё ўспамінаў Аб ёй. Не мог, хоць гэтулькі прайшоў краінаў! Вось зараз я манах, скрываўлены і хворы, А гавару аб ёй праз час ужо каторы — Пра гэта гаварыць цяпер? Хай Бог прабачыць Хачу свае пачуцці тыя растлумачыць, Якія змусілі…
Было якраз пасля яе заручын, помню, Усе толькі пра заручыны гудзелі, помню. Расказвалі, што Ева, як пярсцёнак брала Ад жаніха, прытомнасць страціла і ўпала, Што хворая яна, што плача, засыхае, Угадвалі, што некага тайком кахае. А Стольнік рад быў і спакойны. Як заўсёды, Збіраў сяброў і баляваў з тае нагоды. Мяне не запрашаў — нашто ж я быў патрэбны? І бедната мая, і ход жыцця ганебны Пасмешышчам мяне зрабілі перад светам, Мяне, які калісьці трос усім паветам, Мяне, якога на’т Радзівіл зваў: Каханку! Мяне, які як бег на бойку ці гулянку, То большая чым князя акружала світа. Калі я шаблю выняў, то вакол сярдзіта Блішчэлі сотні іх для страху замкаў панскіх! І вось я стаў пасмешышчам дзяцей сялянскіх! Такой зрабіўся я ў людскіх вачах драбніцай! Калісьці важны, слаўны Яцак, пан Сапліца!»
Тут бернардын аслаб і зноў апаў на ложак, А Ключнік мовіў схваляваны: «Мой ты Божа! І праўда, праўда! І няўжо ты гэта, Яцку? Сапліца і манах? І жыў так па-жабрацку? Ты той, якога помню, як здароў, румяны, Прыгожы шляхціц быў панамі разрываны І за якім шалелі ўсе жанчыны! Вусе! Не так даўно! Ты так зблажэў! Я не зміруся, Што не пазнаў цябе па стрэле тым удалым, Такім цудоўным у мядзведзя, дасканалым! Бо над цябе стралка Літва не знала наша, I шабляй біўся не горш Мацька ты, манаша! Сапраўды! пра цябе пяялі ў нас паненкі: „Як Яцак круціць вус, трасуцца ўсе засценкі, Калі завяжа вус супроць тых, хто нямілы, Дык хай дрыжаць, хоць бы і нават Радзівілы“. Вось гэткі вузел завязаў майму ты пану! Няшчасны! Гэта ты? І ты надзеў сутану? Вус-Яцак — ён манах! Мой вялікі Божа! І зараз! га! Ды так табе прайсці не можа, Я даў прысягу: хто Гарэшкаў акрывавіў…»
Тут ксёндз ізноў прыўстаў на ложку і дабавіў: «Я ездзіў каля замка. Колькі бесаў выла Ў душы маёй, ніякая не злічыць, сіла! Ён, Стольнік, дочку забівае! Я — забіты І знішчаны! Пад браму чорт прывёў сярдзіты. Зірні, як ён гуляе! Што дзень баль і п’янства! Як свецяць вокны! Музыка! Гуляе панства! І замак не абваліцца на чэрап лысы! Падумай помсціць, дык чорт зброю дасць: хапіся. Ледзь я падумаў, чэрці маскалёў наслалі! Стаяў я, гледзячы, як замак штурмавалі.
* * *
Бо фальш, што быў я з маскалямі ў нейкай змове.
* * *
Глядзеў, а думкі розныя, на безгалоўе, Віліся. Перш глядзеў на ўсё, скажу адкрьгга, Як на пажар дзіця, і з пачуццём бандыта Чакаў, калі ўсё зваліцца і загарыцца. Часамі думаў ратаваць яе пусціцца, І нават Стольніка
* * *
А бараніліся тады вы смела, ўпарта, Хоць маскалі атакавалі не на жарты. Страляюць кепска! Ўбачыўшы, што адступалі, Я закіпеў ад злосці — Стольнік зноў на хвалі! І так яму на свеце у ва ўсім вядзецца? Дык і ад гэтага нападу адаб’ецца? Я засаромлены пайшоў, а ўжо быў ранак, Ажно гляджу, пазнаў: выходзіць ён на ганак І запінкай брыльянтавай мігціць на сонцы, І круціць вус, сабой здаволены бясконца. І мне здалося, што смяяўся нада мною, Што ён мяне пазнаў і ўзмахваў так рукою 3 насмешкай і пагрозай. Карабін хапаю У салдата, ледзь падняў — я стрэліў, не згадаю! Ты знаеш!
Пракляты самапал! Бо той, хто забівае Мячом — замахваецца, круціць, адбівае, Раззброіць можа ворага або спыніцца, А зброя агнястрэльная — абы схапіцца, Адна хвілінка, іскарка…