Так справа доўгімі цягнулася гадаміМіж Рымшам і дамініканскімі ксяндзамі,Пакуль не выйграў syndyk манастырскі Дымша,Адтуль і прыказка: Бог большы, чым пан Рымша,А я дабаўлю: мёд шмат лепшы за Сцізорык».І піў да Ключніка паўгарцам раз каторы.«I праўда, праўда! — Ключнік адказаў з пачуццемЛёс дзіўны Польшчы і Літвы. Яны ў пакуцеI ў шчасці так жылі, як з жонкай муж — сям’ёю!Бог лучыць, а чорт рве, бог тое, чорт другое!Ах, брат Пратазанька! Ізноў вось вочы нашыУбачылі сваіх! Ізноў КараніяшыПрыйшлі да нас! Я знаю іх — народ заўзяты,З іх, помню, ёмкія былі канфедэраты!Каб мой пан Стольнік дачакаўся гэткай хвілі!Ах, Яцак! Яцак! — ды мы зноў загаласілі?Калі Літва з Каронай зноўку аб’яднаны,То гэтым беды ўсе забыты, пахаваны».«I дзіўна, — тут сказаў Пратазы, — што аб Зосі,Мінулым летам быў цікавы знак, бы з неба!»«Яе зваць паннай Зосяй, — мовіў Ключнік, — трэба,Бо, мабыць, вырасла яна даўно з дзяўчаткаДы ўнучка ж Стольніка яна, арыстакратка».«Дык вось, — канчаў Пратазы, — гэты знак прарочыПра лёс яе, на ўласныя я бачыў вочы.Мінулым летам раз сядзела чэлядзь нашаВось тут, аж бачьш: бух! зваліліся з паддашшаДва вераб’і ў змаганні, два самцы старыя.Адзін, відаць, малодшы з цёмна-шэрай шыяй,Другі быў з чорнай. Б’юцца, разгарнуўшы крыллі,Качаюцца, ажно зарыліся ўжо ў пыле.Глядзім, аж слугі між сабою зашапталіІ чорнага Гарэшкам так, у жарт назвалі,А шэрага Сапліцам, і як ён быў гарою,Крычаць: „Гарэшка— трус! Сапліцы ў нас — героі!“Як ападаў, крычалі: „Панаддай, Сапліца,Бо сорам шляхціцу прад багачом скарыцца!“Смяёмся і чакаем, хто каго з іх зможа.Аж раптам Зося к рыцарам, што так варожаТаўкліся, падбягае, ручкай іх прыкрыла,А тыя біліся ўсё, аж фурчэлі крылы —Такая злосць была у гэткім дробным ліху.Тут бабы і давай шаптаць з сабой паціху,Што суджана, відаць, каб праз дзяўчыну гэтуЗмірыліся дзве знатныя сям’і павету.I, бачу, спраўдзіліся бабскія варожкі,Хоць пра Тадэвуша не думалі ні трошкіТады, а больш пра Графа».Ключнік жа на гэта:«Дзівосна як на свеце ў тайны ўсё адзета!Скажу і я вашэці штось. Мо менш цудоўнаБыло, чым з птушкамі, ды дзіўна невымоўна.Ты знаеш, што Сапліцаў я без дай прычыныГатоў быў нішчыць, а да гэтага хлапчыныЯ адчуваў бязмерную любоў заўсёды.Калі ён біўся з кім яшчэ ў малыя годы,Заўсёды верх браў. Я яго, пад замка мурамСустрэўшы, падстракаў да розных авантураў.Ці амялы з дубоў нарваць, ці з хвоі свежыхНабраць вароніх яек, ён без адгаворкіРабіў. Відаць, што пад шчаслівай светам зоркіПрыйшоў на свет, я думаў, шкода, што СапліцаХто ж знаў, што суджана яму так ажаніцца,Стаць мужам панны Зофіі, маім быць панам!»Тут змоўклі, справам дзівяцца неспадзяваным,І толькі зрэдку чуюцца ўсё тыя ж фразы:«Так, так, мой пан Гервазы», «Гэтак, пан Пратазы».Над прызбай той у кухні вокны ўсе раскрыты,З іх пара, быццам дым, узносіцца ў блакіты,А з тых дымоў, як беленькая галубіца,Мільгнула светлая кухмайстара шляфмыца,І Войскі праз акно па-над старых галовыНагнуўся тварам, моўчкі слухаў іх размовы.Урэшце ім падаў дзве філіжанкі, сподакЗ бісквітамі і мовіў: «Хоць мядок салодак,Ды закусіце і гісторыі цікавайПаслухайце, што ледзь не сталася крывавай,Калі ў Налібацкіх лясах за даўніх часаўПадвёў пан Рэйтан штуку князю фон Дынасаў.Ледзь ён жыццём не заплаціў за гэту звадку.Я іх змірыў, а як — пачну казаць спарадку».Ды повесць Войскага тут кухары спынілі,Пытаючы, ці так сервіз распалажылі.Пайшоў пан Войскі, а старыя зноў ля мёдуГлядзелі моўчкі, задуменна ў бок гароду,Дзе стройны той улан стаяў з прыгожай дзевайУлан руку яе узяў рукою левай(Бо правая рука была забінтавана)І словы гэткія казаў усхвалявана:«Зафія, трэ’, каб ты нічога не ўкрывалаI, перш чым пабяромся, шчыра адказала.Нічога, што калісьці ты была гатоваДаць слова мне. Я не прыняў у той час слова,Не мог застацца я пры вымушаным слове.Тады я вельмі мала жыў у Сапліцове,І ў той час я не смеў чакаць таго ні мала,Каб ты мяне вось так адразу пакахала: