Не фанфарон я, а хацеў заслугай, Зося,Любоў тваю здабыць, хоць бы й чакаць прыйшлося.Цяпер жа ты ізноў мне слова паўтарыла:За што мяне ты гэткай ласкай надарыла?А мо выходзіш за мяне ты не з кахання,А толькі з дзядзькі слоў ці з цёткі намаўляння.Але жаніцьба, Зося, справа немалая,Парайся з сэрцам, хоць мо хто і намаўляе.Пагроз не слухай дзядзькі, не зважай на цёцю.Калі ж не па сваёй выходзіш мо ахвоце,Тады заручыны на іншы час адложым,Няма куда спяшацца, пачакаць мы можам,Тым больш, што атрымаў я ўчора назначэннеЎ інструктары, тут буду весці абвучэннеСалдат, пакуль мае не выгаяцца раны.Дык як, каханая?»І Зося твар румяныК яму ўзняла і стала гаварыць нясмела:«Не помню, як яно тады ўсё стацца мела,Ды ўсе казалі мне, што замуж трэбаЗа вас, а я заўсёды згодна з воляй небаI са старэйшых воляй». Апусціўшы вочы,Прамовіла: «Калі вы, помніце, той ночы,Як ксёндз памёр у буру, двор наш пакідалі,Заўважыла, што вы нас моцна шкадавалі,Аж слёзы мелі у вачах. Скажу вам смела,Што тыя слёзы помніла я й пэўнасць мела,Што любіце мяне, і мне душа балела,А ў час малітвы вы ў маім стаялі зрокуЗ бліскучымі вялікімі слязамі ў воку.Пасля мяне Падкамарына ў Вільню бралаНа зіму, але я там вельмі сумавалаПа Сапліцове і па тым сваім пакоі,Дзе ў нас спатканне дзіўнае было такоеІ дзе мы развіталіся. Вось так памалуУ сэрцы нешта, як расада, прарасталаУсю зіму; хоць не казала я нікому,Ды вельмі сумавала і па гэтым дому,І па пакойчыку, і нешта мне шаптала,Што тут вас зноў убачу, — вось і прычакала.Вас маючы ўсё ў думках, часта імя вашаЯ паўтарала, дык таварыства ўсё нашаМяне ўвесь час лічыла ў Вільні закаханай.Дык вось, калі кахаю, то, напэўна, пана».Адчуў Тадэвуш немалую асалодуЗ тых слоў, і пад руку пайшлі яны з гародуЎ напрамку да пакойчыка малога,Дзе пражываў Тадэвуш год таму ўжо многа.У той пакой жаночы пара падалася,Дзе жыў Тадэвуш некалі ў дзяцінства часе.Цяпер там Рэент быў у новенькім убранніІ памагаў збірацца сэрца свайго пані,Падносячы пярсцёнкі, скрыначкі, падушкі,Флаконы, ланцужкі, то парашкі, то мушкі,Ды на нявесту пазіраў з трыумфам, рады.А маладая, скончыўшы ўціраць памады,І пекнасць перад люстрам пільна правярала.Дзве пакаёўкі шчыпчыкамі спрытна, ўдалаПадкручваюць астылыя ўжо кос пярцёнкі,Другія, ўкленчыўшы, працуюць ля фальбонкіКалі так Рэент ля нявесты мітусіўся,Ў акно пастукаў кухарчук: «Шарак з’явіўся.Пракраўшыся з лазы вялізарнага куста,Праз луг матнуўся ў сад тым бокам, дзе капуста,Ды там сядзіць. Не цяжка ўзяць яго ні трошкі,Калі хартоў паставіць пасярод дарожкі».Бяжыць Асэсар, цягне Сокала ў бок саду,І Рэент выбег, ён імчыцца з Кусым ззаду.Паставіў Войскі іх з сабакамі ля плоту,Сам з біткаю у сад пайшоў. Ля паваротуДарожкі свіснуў, пляснуў — звера так трывожыў.А кожны з цкавачоў зрок пільна насцярожыў,Паказвае сабакам сцежку перад стартамI цмокае сцішка. Глядзяць харты упарта,Насы наставілі, дрыжаць нецерпяліва,Як быццам дзве стралы адна дзяржыць цяціва.Тут Войскі крыкнуў: «Вычга-га!» Заяц — скок з-за плотуНа луг, харты — за ім, і ў той жа момант, з лётуСакол і Кусы зайца разам ухапілі,Зляцеўшы з двух бакоў, як быццам птушкі крыллі,І зубы, быццам кіпцюры, убілі ў плечы.А заяц выдаў нейкі голас чалавечы,Жалосны! Цкавачы бягуць: ляжыць без духу,І ўжо харты кудлачаць шэрсць яго на бруху.Сабак адводзяць, гладзяць. Войскі ў гэтым часе,Дастаўшы нож, што ля папругі целяпаўся,Абрэзаў зайцу лапы і сказаў: «Па правуХарты аднолькавую заслужылі славу.Іх роўная дасужасць, роўная і праца —Палац быў варты Паца, а пан Пац палаца.Яны ў вас роўныя, адзін другога варты,Дык ваша спрэчка скончана ўжо не на жарты.А я, што вамі запрашаны быў у суддзі,Даю свой прыгавор: няхай пачуюць людзі,Што выйгралі абодва, фанты не прайграны,Дык падпішыце згоду». Тут усхваляванаАбодва цкавачы у ветлівым паклонеІ ў шчырай радасці паціснулі далоні.Пан Рэент мовіў: «Я стаўляў каня з нарадам,Даў подпіс, нашым земскім сцверджаны урадам,Што аддаю суддзі пярсцёнак мой прыгожы.Фант, стаўлены ў заклад, забраны быць не можа.Прашу, няхай жа персцень той пан Войскі прымеI ўласнае на ім загад дасць выбіць імя,А не, дык герб Грачэхаў — што больш да спадобы.Рубін жа ў золаце адзінаццатай пробы!Каня сягоння ў армію ўзялі уланы.А той камплект пры мне, ён быццам маляваны,Выгодны і трывалы, зроблены, як цацка.Сядло па модзе ці турэцкай, ці казацкай,Багата ўбранае ў каштоўныя каменні,Падушачка з рубронту пушыцца ў сядзенні.А як, ускочыўшы, у стрэмя ўставіш ножку,Дык ты між куль сядзіш, нібыта ў ложку.А як галопам пусціш (тутка пан Балеста,Які, як ведама, ахвотнік быў да жэстаў,Расставіў ногі, бы ў страмёнах падымаўся,Пасля галоп паказваючы, ў такт ківаўся),А як галопам скочыць, дык чапрак іскрыцца,І проста золата пачне з каня валіцца,Бо і табэнкі золатам панабіваны,І пазалота на страмёнах серабраных.На рамянях ад муштука і на аброціБялеюць ракавін кружкі, а колцы ў пазалоце.Нагруднік ззяе месяцам, як герб Лялівы,Накшталт маладзіка. Камплект той асаблівыЗдабыты у баі (здаецца) ПадгаецкімНа нейкім знакамітым шляхціцы турэцкім,Прыміце, пан Асэсар, ў знак маёй пашаны».Тады Асэсар, вельмі рад і ўсхваляваны,Сказаў: «Нашыйнікі цудоўныя я ставіў,Якімі князь Сангушка колісь мяне ўславіў:Яшчур і золата на іх — глядзець ахвота,Пры іх ядвабны павадок. Яго работа —Цудоўная, а ў ім каштоўны камень свеціць.Я думаў, можа, ў спадчыне пяроймуць дзеці,Напэўна ж буду мець дзяцей, бо вось жанюся.Таму, пан Рэент, я таксама спадзяюся,Што вы аброжкі прымеце з тае нагоды,Што спрэчка наша, ўжо трываючая годы,Нарэшце скончана так добра, ганароваДля нас абодвух. Згода хай цвіце нанова!»Пайшлі дамоў, каб чым хутчэй даць знаць наўкола,Што спрэчка скончана за Кусага й Сакола.Казалі, быццам Войскі зайца маладогаХаваў пры доме ў клетцы ў таямніцы строгай,Пасля ў гарод пусціў, каб лёгкаю здабычайЗмірыць двух цкавачоў. Зрабіў так таямніча,Што аніхто не здагадаўся з Сапліцова.Праз колькі год шапнуў пра гэта кухар слова,Каб звесці Рэента з Асэсарам нанова,Але дарма стараўся ў гэткім злым намеры:Адрокся Войскі, дык не далі кухце веры.