Галасы. Дай жа божа!
Янук і Марыля скідаюць з сябе кажухі і садзяцца за стол. Жанчыны і дзяўчаты пяюць:
Яніна (адпявае).
Жанчыны і дзяўчаты пяюць:
Яніна.
Ганецкі (да Яніны). А чаго вы плачаце, панна Яніна? Вы ж не ведаеце: можа, у мяне вам як найлепей будзе.
Яніна. А я і не хачу плакаць, але неяк самі слёзы сыплюцца. (Выцірае насоўкай вочы.)
Лабыш (да Яніны). Ну, ты, цыц!
Ганецкі. Калі я не бачу слёз на вашых вачах, дык і мне на душы лягчэй становіцца.
Базыль (устаўшы, да маладых):
Базыль садзіцца, і ўсе зноў пачынаюць піць гарэлку.
Дзед Струкач. Правільна. І каб старых не забывалі.
Яніна. Ох! (Моршчыцца ад болю.)
Надзя. Што з табой, сястрыца?
Яніна. Надта пад грудзьмі сціснула.
Ганецкі. Гэта вам ад жалю, панна Яніна.
Анатоль. А можа, што з’ела нядобрае?
Яніна. Не, мне не ад яды, мне ад пітва, я ведаю. (Зноў моршчыцца ад болю.)
Лабыш (пахаджваючы каля сталоў). Піце, сваточкі, піце! Не шкадуйце маёй гарэлкі — я вам яшчэ яе прынясу.
Ганецкі. Не, панове, мусіць, канчаць будзем: пара да шлюбу ехаць. Тут ужо і панне млодэй ад гэтай духаты млосна робіцца…
Базыль. Паедзем, сваточкі, паедзем. Хто не дапіў яшчэ, потым дап’е. Папрашу дружыну пана маладога вылезці з-за стала. (Вылазіць сам.)
Ганецкі і ўся яго дружына вылазяць з-за сталоў і выходзяць на двор.
Янук (да маладой). Ну, Янечка, табе пара ўжо вакол сталоў хадзіць з дружынай сваёй.
Яніна. Прасіць прабачэння ў бацькі і бога я згодна.
Госці выходзяць з хаты. Выходзіць і дзед Струкач. Яніна, пакланіўшыся бацьку ў ногі, абыходзіць са сваёй дружынай вакол сталоў. На куце яна спыняецца і цалуе абразы. Жанчыны і дзяўчаты пяюць:
Яніна (абышоўшы вакол сталоў і другі раз пакланіўшыся бацьку). Ой!.. (Да Надзі.) Надзенька, падтрымай ты мяне, а то я ўпаду зараз — мне вельмі дрэнна. (Корчыцца ад труднаты.)
Надзя. Хадзі, сястрыца, каля акна сядзь. Можа, табе палягчэе. (Падводзіць Яніну да акна і садзіць яе на лаве.)
Янук. Ну, сваточкі, пойдзем коней запрагаць.
Анатоль. Жывей, хлопцы. (Выходзіць у суседскі пакой.)
Лабыш. Ага, не марудзьце, братцы. (Ідзе ў суседні пакой.)
У хату ўваходзіць Максім, накіроўваецца да Янука.
Максім. Сваток, дык дазволь згуляць моладзі.
Альжбета. Сынок, што ты робіш?!
Янук. Максім, як ты адважыўся прыйсці сюды?!
Максім. Проста, на танцы прыйшоў.
Альжбета. Максімка, дзіцятка, ідзі адгэтуль.
Максім. Дык што, вы і пагуляць мне не дасцё?
Янук. Да шлюбу, братка, едзем ужо. Хіба потым.
Максім. Ну хоць на адзін танец дайце музыкантаў.
Уваходзіць Анатоль.
Анатоль. Што тут за балаган такі?.. А, гэта ты, астрожнік! Вон пайшоў адсюль, бадзяка лясны! Што табе трэба тут?!