Выбрать главу

— Горка мне, — выцадзіў шляхціц. — Я з Янушам таксама так гуляў, а цяпер па-сапраўднаму горлы адзін аднаму гатовы перагрызці.

— Кінь. Не трэба.

— Не магу, Юзаф. Сэрца баліць. Дзякуй, што ты мяне падтрымаў.

Нямцэвіч паклаў руку сябру на плячо і схіліў галаву.

— Адкуль ведаеш? Жыццё з нас надта ж пасмяяцца любіць, з чалавечай слабасці перад ім. Можа, так і з нашымі хлопчыкамі будзе? Праз якіх дзесяць год не на жарт шаблі скрыжуюць?

— Змоўч! Яны такога не павінны ўбачыць.

— Яны ўжо гэта бачаць.

Адам уздыхнуў.

— Бруль цяпер з рэспубліканцамі... Радзівілы аж пішчаць ад задавальнення, адчуваючы сваю моц. Пракляцце!

— Чартарыйскія іх не надта баяцца.

— За іх спінай ведаеш хто. Успомніш мае словы. У гэтым годзе іх пляменнік паслом накіраваны ў Пецярбург.

— Хто такі?

— Літоўскі стольнік — Станіслаў Панятоўскі. Чуў, можа, пра новага каханка імператрыцы?

— Што за баба!

— Чартарыйскія соймы зрываюць. Раней таксама ненавідзелі "ліберум вета", а цяпер карыстаюцца.

— А "рэспубліканцы"?

— Ім правадыроў добрых не хапае. Цяпер на чале лагера ў Кароне стаў Ян Браніцкі, а ў нашым Княстве — вялікі гетман літоўскі Радзівіл Рыбанька.

— Паглядзім, што з таго будзе.

Адам захрыпеў і паваліўся на калені. У яго пачаўся прыпадак.

— Бязладдзе... Яно спаліць гаспадарства знутры, — паспеў адказаць ён. — Пакліч лекара, я не магу дыхаць...

Праз некаторы час пан Юзаф зайшоў у кабінет. Пратасевіч ляжаў нерухома і глядзеў у адчыненае акно.

— Я ад’язджаю, Адаме, — пачаў госць.

— Не адпушчу, братка. Пабудзь, а то загадаю, каб Яшка вас з мушкетам трымаў.

Ён паспрабаваў прыўзняцца з ложка, але госць спыніў яго.

— Дарма. Не рабі так, а сам прыязджай. Хутка вяселле дачцэ буду ладзіць... Згода?

— А то не! Ці ж я праміну такую магчымасць, каб выпіць за здароўе маладых. Толькі вось бачыш, да чаго давёў сябе?

Ён уздыхнуў:

— Нявеста...

— Бывай.

Юзаф падышоў бліжэй і абняў сябра.

— Старыя мы з табой, Адаме, сталі. Зломкі.

— Ды каб цябе! Я вось прыеду на вяселле і танчыць мазурку пачну, няхай толькі мне не дапаможаш!

Ён засмяяўся, але смех перайшоў у хрып, і пан выплюнуў згустак крыві.

— Прэч! Ідзі ўжо адсюль! — закрычаў праз сілу гаспадар. — Я сам! Паклікаць лекара!

Нямцэвіч вылецеў за дзверы, каля якіх яго ледзь не збіў лекар, што нёсся на званочак гаспадара.

***

Халоднай надарылася восень. Лісце з дрэваў абляцела яшчэ ў канцы верасня і ўслала зямлю жоўта-чырвоным дываном. Гасцінец размылі дажджы, таму цяпер па ім было цяжка праехаць нават конна. Дождж няшчадна хлястаў твар касымі струме нямі, а ад злога павеву ветру не было куды хавацца. Блізкі подых зімы папярэджваў вазніцаў, каб спяшаліся, бо хутка мароз скуе бруд на гасцінцах, і, пакуль не выпадзе снег, коні не выйдуць на лёд.

Дзед Тарас вярнуўся позна, нічога не сказаў і паваліўся на палаці. Мокры кажух ён не меў сілы зняць, гучна кашляў і скрыгатаў зубамі ад невыноснага болю ў гру дзях. Напужаная Зуліся паднесла да яго ссохлых вуснаў гарлач з саладухай1. Стары адпіў і зноў паваліўся на сухую салому. Кроплі поту выступілі ў яго на ілбе, а каш ляў так, быццам душа вось-вось выскачыць з грудзей. Зуліся дакранулася да яго і ціха прашаптала: "А кыш, Паляндра, а кыш!" Потым яна пайшла да печы, падклала сушняку і раздзьмула вуголле. Дзяўчына доўга не магла заснуць, бо ўвесь час чула енк і кашаль дзядулі. Адной было страшна ў цемры: часам здавалася, што гэта не

Вегетарыянская страва з жытняй мукі, якая мела лекавыя ўласцівасці.холад падступае да шыі, а душыць ледзяной рукой хатнік. У вёсцы верылі, што ён папярэджваў перад надыходам бяды, таму дзяўчына баялася нават раптоўнага стуку ў дзверы і, калі пачула ціхі віск на падстрэшшы, заплакала.

Разам з дажджом, мокрым снегам і шалёным ветрам па размытай дарозе ў вёску дабралася Трасца. Яна заганяла ў дамавіну ўсіх, не шкадавала нават дзяцей. Астапчыкава Хадосця доўга раўла, калі раніцай знайшла сваё немаўлятка ў калысцы нежывым. Дзяўчына ледзь не ўтапілася, балазе, выцягнулі хлопцы, але потым доўга яшчэ плакала. То, можа, так было і лепш для яго, бо да пазашлюбных дзяцей дрэнна ставіліся ў вёсцы, але і пазбавіцца ад дзіцяці не дазвалялася. У суседніх Бароўках дзеўка заспала свайго і закапала ў полі. Толькі вось нехта данёс пану, а той, нядоўга думаючы, загадаў паводле Статута яе судзіць. Дзеўку схапілі, прыцягнулі на стайню і засеклі да смерці, каб іншыя такога не рабілі... Асабліва цяжка прыходзілася старым: іх адпявалі ледзь не кожны дзень. Здаралася, што некаторых не было каму і пахаваць, тады бабы ішлі ў апусцелую хату. Ад іх слоў "мо так і да мяне пасля хто прыйдзе" з прыкрасцю крывіліся маладыя хлопцы, якіх клікалі, каб несці труну.