Выбрать главу

ЗРУШЭННЕ

У адзіноты — пах валакардзіну, Маладзіка зрушэнне па сцяне... Усё, што страціла і што пакіну, Прыходзіць і мяняецца ўва мне.
Хіба такім было тады расстанне, Хіба шчымела гэтак і пякло? Не наступае доўга-доўга ранне, I не святлее доўга-доўга шкло.
Я не вярну цябе — і не вяртаю. Іду насустрач будучаму дню. Але чамусьці зараз спасцігаю Усю тваю, мой добры, глыбіню.
За прывідамі бегла — а збавенне Чакала тут... Сама сказала: «Не!» Адно хачу: каб ты не знаў зрушэння Маладзіка па соннае сцяне...

СТУДЗЕНЬ

Такой зімы ніколі не было: Пад цёплым сонцам вуліца курыцца, На мокрых дрэвах зіхаціць святло, I я раблюся іншаю як быццам.
Гляджу людзям, прыязная, услед, Зрабіўшыся мацней за адзіноту. Прытулак мой, мая калыска — свет — Даверліва абняў мяне: «Ну, што ты?!»

ЧАС

Усё хутчэй, усё хутчэй,

адчуўшы волю ад парога...

А. Разанаў
Чарнее ў небе выразанкай Касцёла тонкі сілуэт. У вераснёўскім ясным ранку Ужо зімовы лёгкі след.
Азёрнай сіняй панарамай Зацешыцца міжволі зрок... Дакуль мяне так будзе раніць Чарговы твой, жыццё, урок?
Трывог, і шчасця, і хвілінных Узлётных хваляў грабянцы? Усе жыццёвыя правіны — Як пагранічныя капцы.
А роўнай прагнецца дарогі, А ясных хочацца вачэй! А час бяжыць — няўмольны, строгі,— Усё хутчэй, усё хутчэй!

СУСВЕТ

Сусвет вібрыруе. I я Сціскаюся і ападаю. Няўтольна, прагная, жадаю Спазнаць: вяршыня — ці мая? Сусвет вібрыруе. I век, I час, нібы хвіліна, цесны. I нараджаецца балесна Ува мне інакшы чалавек. I вызначаецца мой шлях: Узлёт — і сэрца перапады. Дабра бязмернасць, меру здрады Прыняць, я к прыме дождж ралля. Няма без гэтага дажджу Зялёнай кволасці жывога. Але абрынецца трывога: Сама ці вызначу мяжу ? Сусвет вібрыруе. I я — Ягоным дыхаю дыханнем. Я і нянавісць, і каханне. Мой стогн — у плачы ручая.

* * *

На снеданне — хлеба луста. Зара — ручніком на плячы. Забылася — сушыць вуены Прарочы сон уначы.
Над рэчкай плюскоча пранік, За кладкай празрысты плёс. Забылася — паліць раннем Сляды мае россып рос.
Буяе ля ног зарніца, Страляе часнок з ляхі. Забылася — б'е бліскавіца Ў высокія берагі...

* * *

Нашто хацець таго, чаго няма Ці ёсць — але маланка, эфемернасць? Нашто імкнуцца вымераць бязмернасць I ведаць — намагаюся дарма
Я скласці, я к мазаіку, жыццё I сумясціць — як ёсць і як павінна? Гаркота запазнелай журавіны — Непераходных ісцін адкрыццё:
Што знелюбелы ўжо не будзе люб, Што дыхаць не дае любая маска... Каб ведаць я магла тады, што казкай Расквечвала часамі просты слуп!
Вярніцеся, і словы, і лісты, Нібы мае, але даўно чужыя! Імкліва-вольным, я давала жыць вам, А вы — нічога мне, апроч слаты.
Але нібы не здраджвалі сябры, Нібыта скрозь жывое не карылі Да сэрцавіны... Не ламала крылле, З высокай узлятаючы гары.
Але, пакрэсліўшы, жыву наноў, Але ўсё роўна раскрываю сэрца, Шукаю глыб і веру — новым сэнсам Напоўніцца ярэм ранейшых слоў...

* * *

Жоўты доннік дыхае на строме, Пальшом прапахлі берагі. На якім, скажыце мне, пароме Адплываць ад шчасця і тугі?
Звонкае і плыўкае струменне, Занясі мяне з апошніх сіл, У той край, дзе ўпаў шукаць збавення У ваду сасмяглы небасхіл!
Залатым спакоем вечаровым Я прыйду ізноў у дзень другі... На якім, скаясыце мне, пароме Адплываць ад шчасця і тугі?