Выбрать главу
Па паліроўцы зарыпяць Сухія кіпцюры, I абаім ізноў маўчаць Да самае зары...

У БАТАНІЧНЫМ САДЗЕ

Зайздрошчу вам, каханыя, якім, Патворлівыя станам і абліччам, Імёны вашы ўзнёсшы на вякі, Квітнеюць ружы ў садзе Батанічным!
Благаслаўляю тых, чыёй красы Прамснны цуд натхняў, а не калечыў! ...Капа лістоты — быццам валасы, Што завіткамі падалі на плечы...
Смяюся без патрэбы і прычын, Забытая завеямі і сцюжай, Па садзе тым гуляючы, дзе ружы Прасветлены імёнамі жанчын!

МІНАРЭТ СМЕРЦІ

Сонца не сагрэе Лускавінак кафляў. Вечнае дрыготкі Часу не суняць. Як было калісьці Страшна і салодка Смуглых чалавечкаў У нябыт шпурляць! Малады і моцны, Ён кранаў бяскарна Між жывым і мёртвым Пругкую сцяну... Не атуліць неба — Зіркае бясхмарна. Не даруе сонца Даўнюю віну...

МАЛАДЗІК

Лунее. У росах траўнік Іскрыцца далёка скрозь. Наўпрост, нібы памесяўнік [1], Ідзе да рачулкі лось. Сцюдзёнай яе вадою Апечаны, крэкча дзік... Ізноўку, наноў жывое Бунтуені ты, маладзік? I там, дзе вішнёвым цветам Духмяны задыхаў сад, Панесла жыццё кабета, Як тысячы год назад. Калісьці наблізяцца зоры Да дзеўчыны ці юнака, I будзе верыць каторы, Што гэта — з маладзіка... ...Вядзьмарка з сялянскай хаты I грэчаскі жрэц рабы Прасілі ў цябе Гекату Для чорнай сваёй варажбы. Задушна было навокал, Ажно калаціла людзей... Навошта савіным вокам На чарадзействы глядзеў? Акрэсліўшы тонкай дужкай Увесь невядомы лад, Ты робішся невідушчым, Ідзеш, маладзік, на спад...

* * *

Прыпомнілася: стогне пустата, У прыцемку стаілася трывога. То кліча смерць, то заклінае бога Бабуля з пачарнелага кута. ...А сёння траўку выцягнуў прамень Скрозь цёплы жвір на могілках вясковых. I бляклы дым ад свечачак васковых Магутна растварае ў сабе дзень. За зоркі калакушыны бялей Сурвэткі, што пасланы на пагорках. Мне зараз светла на душы і горка Ад прывідаў, што сядуць пры стале. I ад таго, што вечны ім спакой, Што пройдзена пакутлівае кола, Што поле, узаранае наўкола, Бабуля сёння кратае рукой. А помніш песню, што дасюль люблю, I на падлозе жоўтай чырвань ранку? I на сухую плешчацца зямлю Барвовае віно з бліскучай шклянкі...

АДНОЙЧЫ

Мне жыць не захацелася аднойчы. На мосце — плямы сініх ліхтароў. Унізе плёскаўся халодны змрок, Дзень не пачаў яшчэ змагацца з ноччу, Яшчэ з адною ноччу, дзе не будзе Твайго цяпла... Увесь цудоўны свет Мне засланіў адзіны чалавек. О, гэта немагчымасць быць, дзе людзі, Дзе ў кожнага ўглядаешся — не ён! Дзе я адна, як на чужым надворку! Вільготнае асенняе надвор'е Было т а к ім халодным, я к неон. Блішчаў асфальт, раўнюткі, нібы шкло. Было вакол пустэльна так і дзіка! I я ішла адна, я к ўрыдзіка, Але са мной Арфея не было... Мне жыць не захацелася аднойчы, Ды дзень якраз пачаў змагацца з ноччу...

ХІВА

...Я забылася тут, Што быў час адыходзіць, Раздзіраць і збіраць, I вытрымліваць здзек...
Як шчасліва наноў Дыхаць ветрам стагоддзяў, Дыхаць тым, што ствараў — Не знішчаў — чалавек!

ПРАДВОСЕННЕ

Глядзіцца ласкавае сонца праз шыбы. А вецер пранізлівы. Восень ідзе. I лісце лускою нябачанай рыбы Плыве па азёрнай ссінелай вадзе.
Шумяць трыснягі. Віснуць слівы над плотам. Сланечнікі гнуцца. Гудуць правады. А старшакласніцы шэпчуцца ўпотай, Што новы настаўнік — такі малады...
вернуться

1

Памесяўнік — так у народнай гаворцы называюць лунаціка.