Выбрать главу

ПОЛАЦКАЙ САФІІ

Чую звон твой, Сафія, чую Скрозь стагоддзі і скрозь муры У бяскрайнюю ноч глухую I пад час світальнай зары! Паімкне парой на палёгку, Адарвуся ад роднай зямлі — Ціха звон ударыць далёкі, Сэрца водгукам забаліць. Не ўзбунтуюся — а нашто мне Працінаць і ўзносіць душу? ПІто забыта — усё успомню. Нежывое — уваскрашу. Хай баляць мне, баляць, Сафія, Дзіды тыя усе і мячы, Што прымалі ў грудзі тугія, Не скараючыся, крывічы! Чую звон твой, Сафія, чую! Аднаго прашу — не маўчы, Дай мне моцы ў поўнач глухую, Сваёй мудрасці навучы...

«ЗНАКІ ЗАДЫЯКА» ЧУРЛЁНІСА

Бесклапотнасцю, злом, адвагай Пакаленні на спад сышлі. На блакітных сузор'евых вагах Вырашаецца лёс Зямлі. Над налітаю стомаю пожняй Пераліўся праменны Марс. Кіньце жэрабя: быць апошнім Выпадае камусьці з нас. Напаўняючы акіяны, Хлыне кроў. Дарагі н аш мір! На Купалле ўзыходзіць рана У сэрца раненая Чагір [2]. I пакоціцца колам сонца, I пакажа паганскі знак. Ты трывож нас, трывож, бясконцы, Неспасцігнуты Задыяк! Твае Вагі — на ўсе рамёны, I на ўсіх твая абалонь. I на вогненныя пісьмёны Пакладзецца мая далонь...

* * *

Свет цудоўны, і па-за ім

няма выратавання.

А. Камю
Пагадай мне, бабка-варажбітка! Выклічы з аетральнай цемнаты Контурную карту, дзе адбіткам Будучага праляглі сляды.
Ды няўжо і там шлях не адзіны, Выбар нават там — дабро ці грэх? Значыць, ува ўсім сама я вінна, Значыць, я сама сабе стратэг!
Снег сцякае па сшарэлых схілах Неадольным наступам вясны. Хай пранізвае пякуча жылы Свет цудоўны, колкі і скразны!

ПОЗНІ СНЕГ

А каторы раз мне быць палоннай У цябе, прымаць нядобры смех? Ападае белаю заслонай Красавіцкі, гэткі позні, снег.
Суцяшальнікам адвечным — Лелем — Адбірае тлум, адводзіць етрах... Незабыты і нязбыты вэлюм Растае на тонкіх валасах.
Толькі не спыніцца нам, бо пожню Растаптаў даўно шалёны бег... Ападае белы, асцярожны, Красавіцкі запазнелы снег...

* * *

Алелька! Човен твой на беразе, А я заблыталася ў верасе. Самлелі ногі неспадзеўкі, Нібы ў якой дурненькай дзеўкі. А я ж бруслёнам і блакіткаю Так вышыла кабат з наміткаю, Каб сустракаць цябе, як зорачка, Ды басанож стаю — во горачка! А я ж так бегла да цябе хутчэй! Але не ўзняць цяпер сваіх вачэй: Стралою да сасны прыбіта я, Бо не табой была прапітая. Табой была я толькі мучана — Што перавяслам тым пакручана. Якое век не растрасаецца, Якое ў смсрці ўваскрасаецца... Сасна стралою той патрушчана, А я на волечку адпушчана...

БЫЛОЕ

Баранавалі жанчыны поле, Намёртва ўвязаныя ў барану. Іржышчам ногі свае калолі, А ім глядзелі штыкі ў спіну.
Штыкі штыкецінамі стаялі — Не азірнуцца, не уцячы! Жанчыны поле баранавалі, Што замініравана па начы...
Вось ззаду выбух... Вось зноўку енкі... Шчаслівай — цётка мая была. Ідзе сягоння яна з даёнкай, А грэчка пахне, нібы смала.
I памяць коле, і памяць коле: «На гэтым полі, на гэтым полі...»
Цяпер шматколернасцю жывою Яно красуецца і здаля. Таму, напэўна, што, як вадою, Крывёй напоена тут зямля...

* * *

Сустракаюся — і вітаю, I развітваюся назаўжды. Колькі кніжак не прачытаю, I не ўбачу вас, гарады!
Шызым крыллем махаюць хвалі, Крохкім лісцем дыхае сад... За якой нарадзіўся даллю Незнаёмы, чужы пагляд?
Незнаёмай зямлі і расы... Пахне ружамі парапет. Усяго на аднойчы разам Увайшлі мы ў вялізны свет.
вернуться

2

Чагір — старажытная назва зоркі Венеры.