Выбрать главу

Гэты слiмак Пелiсье ў свае трыццаць пяць ужо напэўна нагробся багацця больш за яго, Бальдзiнi, назапасiў, нарэшце, дзякуючы цяжкай настойлiвай працы трох генерацый. I набытак Пелiсье дзень у дзень павялiчваўся, а ягоны, Бальдзiнiн, дзень у дзень менеў. За колiшнiм часам такога проста быць не магло! Каб шанаваны ўсiмi рамеснiк i паважаны негацыянт быў лiтаральна вымушаны змагацца за iснаванне -- такое пачалося ўсяго некалькi дзесяцiгоддзяў таму назад! З таго часу, як усiх закалацiла лiхаманка навiзны, як падступiў нястрымны панос прадпрымальнiцтва, як усiх апантала жывёльнае шаленстваэксперыментацыi, як асляпiла ўяўная велiч гандлю, падарожжаў, навук!

Альбо як усе падурэлi на хуткасцi! Навошта спатрэбiлася столькi новых дарог? Навошта гэтыя новыя масты? Навошта? Каб за тыдзень даехаць да Лiёна? А якi ў гэтым сэнс? Каму ад гэтага выгода? Нашто на злом галавы перацiся цераз Атлантыку? Каб праз месяц ступiць у Амерыку? А людзi ж тысячы гадоў выдатна абыходзiлiся без гэтага кантынента i тых вашых Амерык.Што згубiў цывiлiзаваны чалавек у першабытных нетрах у iндзейцаў i неграў? Альбо ў Лапландыi, на Поўначы, дзе вечны лёд i дзе жывуць дзiкуны i жаруць сырую рыбу? Мала вам таго -- зкарцела iм адкрыць яшчэ адзiн кантынент, дзесьцi ў паўднёвых водах, кажуць. А навошта гэтая бязглуздасць? Iншыя, бачыце, таксама так рабiлi, iспанцы, праклятыя англiчане, нахабныя галандцы, з якiмi пасля давялося ваяваць, чаго наогул нельга было сабе дазваляць. ЗОО ООО лiўраў гатоўкi -- вось у што абыходзiцца толькi адзiн ваенны карабель, а потым ён за пяць хвiлiн, даўшы нырца, iдзе на дно ад аднаго гарматнага стрэлу, i бывайце навекi, грошы налогаплацельшчыкаў. Спадар мiнiстр фiнансаўпатрабуе цяпер адпiсваць яму дзесяцiну з усiх даходаў, суцэльнае спусташэнне, нават калi не плацiць яму той дзесяцiны, калi ўжо навокал пануе такая разбёшчанасць маралi i сапсутасць нораваў.

Усе гароты чалапвека ад таго, што ён не хоча спакойна пасядзець дорма, дзе яму i след сядзець. Так кажа Паскаль. Але ж Паскаль быў не абы якi чалавек, Франжыпанi духу, майстар у сваiм рамястве, а на такiх сёння попыту няма. Цяпер усе чытаюць падбухторнiцкiя кнiжкi гугенотаў або англiчан. А то яшчэ пiшуць трактаты, цi так званыя вялiкiя навуковыя творы, у якiх усё ставiцца пад пытанне. Нiбыта i няма болей нiчога праўдзiвага, вартага даверу, i ўсё раптам перамянiлася. У шклянках вады, бачыце вы мне, плаваюць малюсенькiя букi, якiх раней, бачыце, нiхто не бачыў; сiфiлiс цяпер быццам нармальная хвароба, а не кара Божая; Гасподзь, бач,стваорыў свет не за сем дзён, а за мiльёны гадоў, калi гэта наогул быў Гасподзь; дзiкуны такiя самыя людзi, як i мы; дзяцей мы выхоўваем няправiльна; зямля больш не круглая, як была дагэтуль, а сплюснутая зверху i знiзу, як тая дыня -- быццам бы ўсё яно ў гэтым! Усе каму заўгодна задаюць пытаннi, i канаюць, i даследуюць, i вынюхваюцьi i нышкараць, нышкараць, i над чым тольткi не эксперыментуюць. Цяпер мала сказаць, што i як -- не, зрабi ласку, дакажы, падай сведкаў, прывядзi лiчбы, зрабi нейкiя смеху вартыя доследы. Усялякiя дзiдэроты, i даламберы, i вальтэры, i русо, i iншыя пiсакi, як ты iх нi называй -- сярод iх пракiдаюцца нават духоўныя асобы i высакародныЯ! -- свайго дамаглiся, свой падступны неспакой, распусную звычку да ненаедства i незадаволенасцi ўсiм на свецуе, карацей, бязмежны хаос у сваiх галовах яны ўхiтрылiся накiнуць усЯму грамадству!

Куды вокам нi кiнь, усiх трасца трасе. Людзi чытаюць кнiгi, нават жанчыны. Святары ў кавярнях. А калi аднаго разу ўмяшалася палiцыя i запраторыла ў турму аднаго такога рызыканта-шахрая,выдаўцы нарабiлi галасу на ўвесь белы свет, а высокiя паны i дамы заўжылi ўсю сваю прывабу, i таго праз колькi там тыдняў зноў выпусцiлi i турнулi за мяжу,дзе ён потым ужо без нiякай завады крамзолiў адей свае памфлеты. У салонах балабоняць пра траекторыi камет i экспедыцыi, пра сiлу рычага i Ньютана, пра пракладку каналаў, кравазварот i дыяметр зямное кулi.