Выбрать главу
Шнар сячэ, i рассякае шнар - Зататуiроўваецца аркуш. На паперы скрэмзанай Упарта Праступае Зненавiдны твар.

ПЯЦІРАДКОЎІ

* * * Сярод названых i вядомых нам планет шукаем новых, каб паспець назваць сябе на белай пляме карты.
* * * У цёплым небе над рогам маладзiка ўяўляю палёт - мiгценнем рудой зоркi i цiхiм круглым гукам.

ДЫМ

Не хапiла слоў, хапае слёз На матыў адвечнай песнi песняў. Што казаць, такi ўжо выпаў лёс — Развiтацца ў ядлаўцовым лесе.
Ты не ўмееш плакаць па начах, У пару бяссоннiцы бязбожнай; Замярзаюць слёзы на вачах... Хто ж такому гору дапаможа?
Я патрапiў у замкнёны круг - Плача побач iншая жанчына, А навокал ядлаўцовы дух, Дымная сiнеча прад вачыма.
Мо на лёс не варта наракаць? Немаўля заснула на руках...

СПАТКАННЕ

Я сустрэну цябе пад гарою, Дзе вясна смачна пахне раллёю, Загарну ў тваё моцнае цела Стогн душы сваёй захварэлай.
Хай астудзiць твая пяшчота Горкi водар маёй адзiноты. Апяку языком твае вусны... Дужы вецер славянска-русы.
Праспявае былiну-казку Пра зеленавокую ласку Маладой i жаданай вясны, Што прыходзiць у горкiя сны.
Зноў сустрэну цябе пад сасною, І заплача сасна смалою.

САБАКА

Жывы камяк рудой кудлатай воўны - Сабака — бег у шэрай цiшынi Праз краявiд, iмжы шурпатай поўны, Дзе ў яблыняў памерзлi каранi,
Дзе жыў за плотам хрусткi зжоўклы сад, Пад лёдам стыў асфальт дарогi ў горад, Што мкнула ў незваротны далягляд Праз вiльгаць у туман i ў холад.
Сцямнела. Ноч, нiбыта сiнi сум, Ляцiць, лунае, крылы разгарнуўшы... Сабака, знiкшы ў будцы, змоўк, заснуў, Прыцiснуўшы да цёплай шыi вушы.
І я тут быў, калi той час Ператвараўся ў гэты сказ.

ВАРОНА

Праз мароз i слязу, У туман i вясну, На крывую сасну, На сiвую расу Прыляцела i села варона. На вароне гарэла карона. Пахiснулася раптам варона,- Паляцела i знiкла карона У сiвую расу, Пад крывую сасну, За туман, за вясну, За мароз i слязу.
З тых часоў i гукае варона, І крычыць: — Дзе кар-р-рона, кар-р-рона?!

БЫК

Дужыя рогi быка Цяжкае сонца трымаюць. Шчыльную чырвань рака Коцiць. Каменнi спяваюць
Хорам глухiх галасоў. Вецер гарачы хiстае Поле рудых каласоў.
Стомлены дзень памiрае. Прысак згарэлага дню, Шарай гадзiнай названы. Вiльгаць расы ў цiшыню Сыпле. Прыродай абраны
Бык павярнуў галаву - Падае сонца ў траву.

ВАЛУН

Камень — валун чырвоны, Цёплы, зацяты, чуйны - Слухае крык вароны... — Камень, паўстань! — крычу я.
Спудзiлiся вароны. Ветры валун паднялi. Сонцам безабаронным Камень паўстаў з зямлi.
Крохкiх маланак блiцы, Ляскат i трэск перуна Падаюць у навальнiцы. Чырвань гарыць валуна.
Як на вiльготнай глебе, Камень стаiць у небе.

СПЕВЫ

Я спяваю i слухаю песню, Выдумляю, складаю казкi, І надзею на лепшае пешчу, І чакаю любовi i ласкi.
Хмары белыя, песнi волi Праплываюць над галавою; Я iду па бязмежным полi І шукаю адно — спакою.
Сонца дымна-халодным шарам Млява плавiцца на даляглядзе - Чырванеюць, рудзеюць хмары, І знiкае надзея ў паглядзе.
Я пад зорамi засынаю; Толькi ў снах усё роўна спяваю.

НАРАДЖЭННЕ