Выбрать главу

— Прыйшлі, відаць! — абудзіў мяне з думак маёр.

9.

Былі мы ўжо за вёскай.

Дарога ішла праз касагор. З левага, сонечнага, боку касагор спадаў лагодна ў рэчачку, а да яго правага боку прыляпілася хаціна з маленькімі шыбкамі, са счарнелай страхой ды крызым комінам з чатырох абсмоленых дошчачак. Адзін канец хаціны, напаўразбу-раны, наскрозь свяціўся.

Паміж дарогай і хаткай — лужа з астаткамі мыльнай пены і памыяў. На гэткім падворку, залітым сонцам, пад дзічкай стаяла нізкарослая маладзіца ў паркалёвай сукенцы, прышчастая дзеўка з грудным дзіцем ды кешкалася з паўтузіна абарванцаў. Пад кустом валяўся мардаты салдат і касіў вочы на голыя ногі дзеўкі.

— Добры дзень, Сонька! — павітаўся маёр. Маладзіца насцяро-жана адказала.

— Госці ў цябе? — маёр кіўкуў на вайсковага.

Салдат ужо прыкінуўся, што дрэмле. Адно цяпер я ўбачыў яго чорныя пагоны з дзвюма жоўтымі літарамі, якія паказвалі, што хлапец з вайсковага марфлоту. Няйначай — з берагавой абароны, але на вёсцы, вядома, лічыцца мараком.

Ага, мабыць, старыя Казлоўскія менавіта на яго скардзіліся.

— Змарыўся хлапец, таварыш начальнік, няхай адпачне сабе, хіба падворка шкада? — гулліва, зычна і маладжава, нават бы з какецтвам, выпаліла кабеціна. У яе былі моцныя і ладныя зубы, скуласты твар, кірпаты нос ды кароткія выгаралыя валасы. Парка-лёвую сукенку адтапырвалі грудзі.

— Чаму ж ты нас у госці не запрашаеш?

Па шэрых вачах кабеты і па яе твары прабег цень неспакою ды трывогі. Секунду яна вырашала: што ўсё гэта мае значыць?

— То заходзьце, калі не ганьбуеце маім палацам, прашу! — прамовіла яна ўжо няўпэўнена.

— Вядзі! — маёр накіраваўся да парога.

Толькі галаву не пабіце, асцярожна! Увайшлі мы ў сені. Гэта была нежылая палова хаты. Яе, відаць, паступова разбіралі на дровы. Маёр адчыніў дзверы направа, і мы апынуліся ў памяшканні.

Я ўпёрся галавой у засмоленую столь. Злева — печ. За ёю, уздоўж сцяны — прыкрытыя трантамі нары. Анучы на нарах — перамяшаныя з пацёртай саломай. Уздоўж другой сцяны перад намі — лава, стол. Каля правай сценкі — пуста. Ззаду ў нас — вядро і не-калькі саганоў. Падлога гліняная, не падмеценая. Сцены абдзёртыя.

Такую беднасць я бачыў толькі ў вайну. Страшна падумаць, што тут жывуць людзі.

— Колькі вас тут памяшчаецца? — здзівіўся маёр.

— Многа, таварыш начальнік! — Сонька кінулася выціраць нам есчарнелую лаву са шрамамі парэзаў.— Сюды, во, сядайце, калі не паганьбуеце!

— Як жа вы на гэты ложак улазіце?

— Папярок кладзёмся!

Толькі цяпер я заўважыў адзіную прызваітую рэч у хаціне. Ля печы стаяла новая дзяжа. У ёй, відаць, было расчыненае цеста, бо дзяжу гаспадыня накрыла цёплай хусткай.

— Сядайце, таварышы начальнікі, на лаву, сядайце! — кабета адчула спачуванне і адразу аджыла: голас яе стаў гасцінны, шчыры, ажыўлены.

Мы селі. На вёсках дзяжа лічыцца сзяшчэннай. На маё здзіўленне, Сонька апусцілася менавіта на яе, павярнула да нас твар.

— Ну, як жывеш? — пацікавіўся маёр.

— Самі бачыце — так і жыву! — ахвотна загаварыла жанчына.

— А дзе ж твой муж?

— Пахавала шчэ ў мінулым годзе!

— Так. ён жа ў цябе, здаецца, не стары быў?

— Туберкулёз зваліў... Яго пад Берлінам у лёгкае раніла. Дахтары казалі яму высцерагацца, але ж у нас такая хата... Захварэў і — няма!

Я ўжо глядзеў на кабеціну са спачуваннем і павагай; мяне ж і самога раніла — і ў лёгкае, і ў Берліне, і гэтаксама ўрачы папя-рэджвалі. Мо і служылі ў адной часці? Вядома, нумара палка яна не ведае.

— Фатаграфіі яго ў вас няма?

Сонька зірнула на мяне, як на дзівака, ды збыла пытанне маўчаннем.

Ля парога стоўпіліся дзеці з прышчатай дзеўкай і разглядвалі нас з тупой цікавасцю, бытта заморскіх звяроў. Быў канец лета, зага-ру ў малых — ні следу. Не дзіва — пігмент вырабляецца адно ў здаровым і добра харчаваным арганізме. Брудныя і струпастыя тварыкі мелі зямлісты колер. З дзеўкай і дзіцём, якое яна трымала, я налічыў шэсць душ. Маці — сёмая. Амаль у два разы болей, чым членаў маёй сям'і. Як такую араву пракарміць, як даглядзець? Хтосьці разумны прыдумаў дзяржаўную дапамогу шматдзетным сем'ям. А маці на выгляд зусім маладая.

— Шчэ тут не ўсе,— Сонька заўважыла, што лічу яе сямейку.— Старэйшая дачка пайшла ў Ваўкавыск паддувацца ў тубдыспансер. Зара вернецца...

— Вы — маці-гераіня?

— Не. Самае меншае — яе! — кіўнула яка на дзеўку.

— Яна ўжо замужам? — са здзіўленнем зірнуў я на яе пухкія, як у дзіцяці, калені і твар.

— Шчэ не! — маці з бессаромнай весялосцю перавяла вочы з дачкі на маёра, мяне.