— Змоўкні! — не надта ўпэўнена буркнуў ён ды бліснуў на мяне вачыма, поўнымі затоенай злосці.
— А оты не буду маўчаць! Не буду! Намаўчалася, досыць! — яна адвярнулася да печы ды з сілай бразнула бляшанай міскай па пліце. Але і гэтага здалося ёй мала: — Што, думаеш, на цябе і ўправы няма? Як ты дужы, то табе ўсё дазволена?
— Мне сказалі на вёсцы, што ён б'е вас, гэта — праўда?
— Хай вам сам пра гэта раскажа! I пра ўчарашняе! Чаго вады ў рот набраў!
Я сабе тут пагавару ды пайду, а ім трэба жыць разам, дзяцей гадаваць. Ліха на яго, складаная сітуацыя, не азлобіць бы адно на другое. Угаворваць? Звычайна мы слухаем парады старэйшых, а я ім — амаль равеснік. Дзе ў яго слабінка, каб зачапіцца? Лысы баязлівец, а з такім можна і не цырымоніцца.
— Дык вы, значыць, учора нічога другога не прыдумалі, як пабіць жонку? — схітраваў я зноў.
— А чаго яна есці не наварыла? Я гэтым займацца буду?! — падскочыў муж на табурэтцы.
Нездарма з—за такога загінула Палагея. Дзе былі вочы ў таго Лукашыка, каб такому даручаць сур'ёзную справу? I ездзіў па свеце, а толку — ніякага. Яшчэ і францужанка ласілася на такога...
Маладзічка расплакалася:
— Бо толькі ўбачыла, што зноў... У мяне ўжо е тры хлопцы! I так расстроілася, што злягла-а-а... А табе адразу біцца? У хаце не было чаго есці і ты з голаду ўмёр бы? Сына прымусіў назносіць каменняў і давай пуляць у дзверы...
— Мы прыйшлі з агарода, а вячэры — няма! — усміхнуўся ён дурнавата.
Жыццё гэтай прыгажуні працякае таксама не ў ружах. Аднак знергічная, ахайная і поўная здароўя маладзічка зможа і без мяне надзець вуздэчку на свайго мужанька.
Я не даў ім больш сварыцца, паспрабаваў, як мог, памірыць. Пакінуў на стале рэдакцыйны бланк са сваім адрасам ды накіраваўся да дзвярэй. Гаспадыня праводзіла.
— Не лёгка вам, спачуваю!— шапнуў ёй у сенях.— Але паправіць усё можаце толькі вы. Знайдзіце сілы.
— Сама ведаю! — уздыхнула.
Выйшлі мы на падворак, і я расказаў пра тое, што даведаўся ў Крыніцах:
— Валяйце проста ў бальніцу, і праз тры дні вас выпусцяць. Даведак ніякіх не трэба.
Жанчына ўдзячна кіўнула.
— I не прыставайце да той гаротніцы, да Сонькі!
— Не буду,— з хітрай какетлівасцю бліснула яна цёмнымі вачыма.
— Ёй яшчэ цяжэй. Яна і партызанам здорава дапамагала, і муж ад ран памёр...
— Што праўда, то праўда. А праз майго і Сібірака злавілі і Палагею забралі... Вырастуць сыны, стануць пытацца, што ім бацька скажа — не ведаю. Трэба нам покуль што хоць у Падароск пераехаць,— шчэ малыя, нічога не разумеюць цяпер...
12.
З дзедавай хаты ўбачыў мяне маёр, высунуў праз акно галаву:
— Ля Сонькі недзе салдат, калі ласка, паклічце!
Павярнуў я назад.
Перад хаціпай удавы — ні душы. Я накіраваўся падворкам у памяшканне.
За сталом рассядала ўся сям'я і з ажыўленым вяселлем распівала бутэльку самагонкі. Задам да мяне тырчаў мужчына ў сіняй фуфайцы ды гумавых ботах, а побач — салдат. Дзеці мяне заўважылі першыя, паказалі маці.
— Оо-о! — шчыра ўзрадавалася Сонька ды скочыла насустрач.— А я ўжо думала — вы ганьбуеце мною!
— Я не за гэтым...
— Заходзьце, заходзьце! — не давала яна мне сказаць і слова.
Мяне пачала ўжо разбіраць злосць, і я нецярпліва нахабніцу перабіў:
— Таварыш Хіцук, тую жанчыну я папярэдзіў! Калі яшчэ будзе вас данімаць сваім мужыком, напішыце мне, вось мой адрас! — пачаў я аддзіраць бланк.
— Але ж сядайце,— ужо не так упэўнена прыставала ўдава ды пагнала дачку: — Вера, калі ласка, дай места!
— Мы з маёрам даб'ёмся вам дзерава...
— Многія так абяцалі, цяпер ужо нікому не веру! За так мне нічога ніхто не дасць.
— Тады напішыце мне па гэтам адрасу.
— Стану шчэ я!
Яе сумненне перадалося і мне. Ужо неахвотыа сунуў я жанчыне ў рукі лісток паперы, паклікаў салдата і пайшоў з хаты.
— Чаму вы прыбылі з войска да дзеда, а не да бацькоў? — пацікавіўся я ў хлапца.
— Каб жа іх меў...
— Памерлі?
— Кінулі пры адступленні. Мне і месяца не было. Адна жанчына падабрала ў кустах ля Бераставіцы ды выкарміла з соскі. Вы ж у газеце пра яе пісалі пару гадоў таму. Толькі сцяг яна не на полі знайшла, ёй даў схаваць Сібірак. Палітрук так называўся, потым у нас з паўгода жыў. Калі маму павесілі ў гарнізоне, мяне пару гадоў гадавала яе сястра, цёця Маруся, покуль не памерла. Затым рос у дзеда з бабай.
— Як гэта цябе бацькі маглі кінуць, што ты вярзеш, адкуль такі пэўны! Мо загінулі, пры адступленні было ўсяляк!
— Мажліва. Толкам цяпер ніхто не ведае і нікога не спытаеш.