А трохі пазней у нашую рэдакцыю прыйшла вестка: нейкая артыстка нарэшце знайшла ў Вількаўшчыне сына, якога месячным дзіцем падабрала на дарозе вайны не раз апісаная нашай газетай Палагея Казлоўская. Няшчаснай маці аказалася вядомая мне ўжо ар-тыстка Белая, а сынам яе — Соньчын зяць.
I яшчэ праз колькі часу лёс зноў закінуў мяне ў тыя мясціны.
Соньку знайшоў я за дваццаць пяць кіламетраў ад Вількаў-шчьшы, у старэйшай дачкі, якая некалі хварэла туберкулёзам,— яна і была за «марачком» замужам.
Бабе гады дарма не прайшлі. Яе толькі што выпісалі з бальніцы пасля хваробы. Твар у жанчыны выразна пастарэў, і ўся яна змянілася. Сонька выйшла да мяне ў тоўстым байкавым халаце — падарунку свацці-артысткі. Хацела яна быць вясёлай ды бадзёрай, але гэта ў яе не атрымлівалася.
— У гэтай — двое, трохгадовы хлопчык і дзяўчынка пяці годзікаў. Другая дачка замужам за трактарыстам, у яе трое. Трэцяя — выйшла замуж за гарадскога, паехала на цаліну. Старэйшы сын адслужыў армію, застаўся на Урале, забраў і брата. Пры мне самы меншы. Яму — 15, ходзіць у школу. Не ведаю, мо зноў не пяройдзе ў сёмы, бо не хоча, падла, вучыцца...
— Дом чаму не канчаеце?
— Навошта? Апошні сын хутка пойдзе ў свет, а я пры ўнуках. Гэтай дачцэ шчэ дапамагаць цэлы год, покуль мужа выпусцяць...
— Артыстка вас прызнала?
— Адразу! — як чакала гэтага пытання Сонька.— Нябось, калісь брыдзілася б у нас нават абедаць, а цяпер і сваячніцай стала, во! Віктар у калоніі на цагельні робіць. Белая са сваім мужыком паехалі яго адведаць. Сюды прыбылі сваёй «Волгай», я карміла якраз унука, а хлопчык — выліты бацька. Як глянула на малога, дык адразу: «Віценька, родны мой, Ві-іця!..» Залілася слязамі і давай мяне цалаваць у калені ды ногі!..
Ад Сонькі скіраваў я машьшу ў Ваўкавыск, каб пабачыць артыстку. Ліха яго ведае, з чаго гэта, але я ўжо даўно так не бянтэжыўся, не хваляваўся. Бытта ехаў на першае спатканне з каханай і ўглыбіні душы маёй загаварылі — праз дваццаць дзевяць гадоў! — тыя самыя пачуцці; я і не падазраваў, што яны набыты мной на ўсё жыццё.
Нарэшце прыбыў я на месца.
14.
Некаторыя жанчыны з часам вельмі мяняюцца, але гэта не мела адносін да Белай. Артыстка была амаль такой жа лёгкай, энергічнай і абаяльнай, толькі крыху папаўнела, і каб сустрэў я яе на вуліцы, то, мабыць, пазнаў бы.
Бось што яна мне расказала пра сябе:
— У Беласток прыехала я з першым мужам ды Леначкай. Паўтара годзіка яна мела, калі я там нарадзіла яшчэ і Віцю. Стала яму ўжо тры тыдні, і — вайна!.. Муж пабег раніцой у гарком, а я з малымі кінулася на станцыю, села ў эшалон адступаць. Толькі мы ад'ехалі, як наляцелі самалёты, закідалі ўсё бомбамі, пашкодзілі пуць — няма далей дарогі! Стала дабірацца да бліжэйшай вёскі, каб перачакаць момант. Аднясу чым далей аднаго, пакладу ў баразну і целам прыкрыю, покуль немец страляе па нас зверху! Ён паляціць, тады вяртаюся да кусціка па другога... А вакол ірвуцца бомбы, гараць машыны, бегаюць і ашалела вішчаць людзі!.. I вось занесла я Леначку ў якісьці хлеўчык, вяртаюся да кусціка па Віцю, а яго — няма! Разумееце, як напалохалася? Клунак мой валяецца, нават сосачка ляжыць у пяску, а дзіцяці — няма! Я туды, я сюды, я рву на сабе валасы, крычу, пытаюся ў людзей — ніхто нічога не ведае. Каб ён хоць большы быў — каму такое маленства патрэбнае?! Цэлы тыдзень шчэ лазіла па навакольных вёсках, спадзеючыся, што верне мне яго хто... Ужо даўно тыя вёскі занялі немцы, а я ўсё не веру нічому і сябе ўгаворваю — гэта сон, гэта нейкае непаразуменне!..
Артыстка заплакала ды пачала смаркацца пачырванелым носам у хусцінку — дакладна так, як робяць усе жанчыны, калі апавядаюць пра сваё гора. I толькі цяпер я разгледзеў на яе шыі, пад вачыма, каля вуснаў ужо не маладыя маршчыны.
— Тады вярнулася ў Беласток на старую кватэру,— працягвала яна.— Мужа фашысты злавілі. Ён быў яўрэем, яго адразу і расстралялі, але я гэтага не ведала і лічыла — сядзіць разам з многімі. Пачалі перапісваць людзей для паспартызацыі, я прызналася, што скончыла тэатральны ды працавала артысткай. Мне адразу прапанавалі работу. Пабаялася пашкодзіць мужу і яе прыняла, толькі ў тэатр ісці не згадзілася. Арганізоўвалі ансамбль песні і танца, я ўспомніла, што калісьці мела поспех у самадзейнасці, адразу падума-ла, што выступаць трэ будзе па навакольных вёсках — усё яшчэ не траціла надзеі знайсці Віцю. Адным словам, пайшла ў пракляты ансамбль. Колькі нацярпелася потым!.. Доўга ездзіла па «бэцырку», распытвала жанчын, заглядала ва ўсе прыюты ды выконвала свае песні на пажарышчы...