Выбрать главу

Гофман за партызанамі прызнаваў права на такое абыходжанне і павёў сябе ў палоне лаяльна. Што ж, у яго і тут праявілася рыса характару людзей яго нацыі.

Хто калі чуў, скажыце, пра бунт нямецкіх палонных?!

I Гофман скарыўся сіле, пачаў трымацца прынцыпу: калі ўжо папаўся, буду цярцепь ды несці свой крыж. Пасля ж таго, як на працягу паўгадзіны некалькі разоў развітваўся з жыццём, паспеў адчуць яго вартасць і стараўся адносіцца да яго з разважлівасцю сталага мужчыны.

Цяпер, вярнуўшыся ад карціны, немец браўся калоць дровы. Крышыў іх на кухні і меркаваў, чым яго накормяць — супам з мясам ці голым крупнічкам, пасоленай стравай ці без солі.

Вечарам змагаўся з машкарой, перад сном так і гэтак укладваў пацёртую на сечку салому ды масціў сабе ложак.

Насцярожана сачыў, ці разведчыкі не гавораць пра яго кепскае.

А на душы ўвесь час яго мучыла загадка — што з ім будзе, калі грузін гэтую самую карціну намалюе. Назаўтра ля палатна, застыўшы зноў з драўлянай фінкай у руцэ, не падаючы і віду, пільна лавіў рэплікі зявак, вольнай рукой адбіваўся ад камароў, а ў ачышчаных жудасным страхам мазгах яго бурліў складаны працэс ацэнак і пераацэнак.

Тым часам навіна, што Ладо на ўзгорку малюе з жывога гітлераўца забойцу сваёй нявесты, паступова партызанам прыелася. Іх сталі займаць больш важныя клопаты. Толькі часамі воддаль ад палоннага застывалі ненасытныя ў сваёй цікаўнасці хлапчукі.

Яшчэ ля бяроз затрымліваліся партызанскія «інтэлектуалы». Тады пачынаўся разбор вайны, паводзін немцаў, ліхадзея Гітлера ды яго нацыстаў. Гэты разбор адбываўся, як бы мы сёння сказалі, па «вялікім рахунку».

Удзельнікам такой дыскусіі не трэба было вышукваць яскравых і рэдкіх фактаў, архіўных ці бібліятэчных матэрыялаў: тое, што перажылі жыхары лагера над Дрысай, што яны бачылі, і лягло потым у гэтыя самыя архівы, запоўніла бібліятэчныя фаліянты, музеі.

Дакопваючыся да метамарфозы, якая адбылася з захопленым партызанамі Расоншчыны нямецкім штурманам-радыстам з «Юнкер-са-52», я апытаў столькі ўдзельнікаў тых ладзей, сабраў такую коль-касць успамінаў і дакументаў, што адну такую сцэнку бяруся нават апісаць.

14.

Міма бярэзінкі з незвычайнай карцінай праходзіў хірург з начальнікам медслужбы Паповым, камандзірам узвода Антонавым ды начальнікам разведкі — Нініным братам. Грузін лячыўся ў хірурга ад кантузіі, цяпер яму ўзрадаваўся.

Партызаны прыселі на верас.

Захоўваючы субардынацыю і насцярожанасць, бытта баючыся, што нехта яго знячэўку ахлабучыць, палонны апусціўся па бярвяно непадалёку. У гушчары елак сумна цінькала сінічка. На балоцечку ля Дрысы, якое аж кішэла жабамі ўраджаю 1942 года, пахаджвалі сабе мажныя буслы, нявінна сохлі свежыя пракосы, а далягляд закрываў масіўны грэбень сіняга лесу, куды ён грымнуўся з трохтоннай машынай.

Палонны акінуў позіркам усё, нібы звычайнае і так чужое, а душа ад суму па радзіме аблілася крывёю — хацелася завыць. Каторы раз падумаў:

«Навошта такая недарэчнасць, чаго я тут?!»

— Шчэ не ўцёк? — пакпіў Папоў, разглядаючы панылую фігуру немца, яго начышчаныя боты.

— Толькі паспрабуе! — запэўніў мастак.— Во всэ стораны — нашы люды!

Вялізны і павольны камузвода, Антонаў буркнуў:

— Колькі часу тут, а мы мірна ўжываемся — хто бы мог падумаць?!

Загаварыў не меншы ростам студэнт Ленінградскага медінсты-тута Папоў — уцякач з Дзвінскага лагера палонных:

— Не напрыкрыць вам, разведчыкам, кожную секунду быць з ім начаку?!

— Я бачу ў такой сітуацыі і карыснае,— растлумачыў начальнік разведкі.— Пастаяннае сутыкненне з такім тыпам стварае атмасферу небяспекі, трэніруе, абвастрае ўвагу, не дае маім хлопцам закіснуць.

Грузін стукнуў сябе па лбе.

— Ха, успомніў, што ад цябе, Хануілавіч, хацеў! Панымаіш, бра-шу па-іхняму тоэ-сёе, але аб складаных справах дамовіцца шчэ нэ ма-гу. Пацыкаўся ў штурмана, што ведае пра сучасных сваіх мастакоў.

Палонны гаварыў па-англійску, французску, італьянску. У лесе абставіны прымусілі паліглота схапіць ужо сотні руска-беларускіх слоў, асвоіць цэлыя звароты — для яго шмат гаварылі інтанацыя ды выраз твару. Цяпер ні адзін гук не праходзіў міма насцярожанай увагі немца. Невядомы былі асобныя словы, але Гофман улоўліваў іх сэнс па агульнаму напрамку гутаркі, перападу настрояў.

Покуль што ён ніякай пагрозы не адчуваў і ахвотна загаварыў: