—О, жывапіс у нас — каласа-аль, створана многа! Дзякуючы свабодзе, якую мастакі ў нас заўсёды мелі! Цялер жа атрымалі люк-совыя ўмовы — іх нават да войска не бяруць! Атрымліваюць раскош-ныя пайкі, маюць па дзве-тры машыны!.. Самае вядомае палатно зараз — Гаяса-Шмітца-Віцдэнбрыка «Рабочы, селянін і салдат». Ага, яшчэ Пауль Маціс Падуі выставіў у Берліне новую работу «Жанчына і лебедзь». Едучы ў адпачынак цераз сталіцу, я заходзіў глянуць на яе, О-о, вундэрбар!
Ладо аж ускочыў з вераса, пачаў плявацца:
— А ты ведаіш, што ў нашым Вытэбску радывса Марк Шагал і был камысарам ад мастацтва па губерні? Па загаду Луначарскага ад-крыў нават Акадэмію мастацтва ў Вытэбску! Всэх вашых мастакоў Гытлэр у канцлагэрах душыць, у іх там «каласа-аль» вілы ды пайкі! Ведаю і эты картына Матыса: лебідзь і голая баба, вай — мастацтва! Вясной захапілі нашыя гарнізон у Расонах, эты картына был у кожны нямецкі пакой! — Разведчык кінуўся ў памяшканне, вынес абшар-паную супроцьгазавую сумку з выразкамі з «Берлінэр ілюстрыртэ»: — Во, гытлэравіц, твой «Лебідзь і жанчына»! Пра эты картына гаварыў? Гэты — култура, так? Жарабцы могуць любіць эты картына!
Дарэмна Ладо прымаў усур'ёз словы палоннага.
На допыце Гофман фанабэрыўся яшчэ і тым, што супраціўляўся недобразычлівай атмасферы, што яго абкружала. Калі ж не стала варожасці, немец пачаў хіліцца, бы той слуп, з—пад якога выбілі падпорку. Вырваны з напружанай атмасферы дзелавітасці, гранды-ёзных планаў, Paradenschriett[13]; пераможных фанфар, лозунгаў аб велічы германскай нацыі ды непераможнасці нардысцкай зброі, недурны ізгой паволі тапнеў, вяртаўся да першаасноў і карэнняў, пераўтвараючыся ў чалавека, які займеў толькі рукі, ногі, страўнік ды нанова стаў пазнаваць холад і голад, святло і цемру, дабро і зло.
Гофман і сам адчуваў, што пляце пра нямецкае мастацтва без пераканання, а друтім паверхам мыслення нагадаў сотні карцін, што праглядзеў у Рыме і Амстэрдаме, Бруселі ды Варшаве. Успомніў ён і натоўпы салдат у берлінскім «Шпортпаляцы» ля палатна «Жанчына і лебедзь» і ў душы згадзіўся з ацэнкай грузінам палатна Маціса. На сваё здзіўленне, з ранейшымі поглядамі на творчасць безапеляцыйна-га аўтарытэта трэцяга рэйха развітваўся абыякава.
Чарнявы лесавік яму напомніў пра тое, што Гофман ведаў і сам, але з—за фальшывага пафасу, у якім дагэтуль штурман купаўся, веды свае стараўся заглушыць. Штурман добра памятаў, як перад самай вайной папулярныя мастакі Бекман, Нольдэ, Кірхнер, Какошка, Файлінгер, Клее кудысьці раптам зніклі, а іхнія карціны — сам чытаў потым у французскіх газетах — прадстаўнікі Германіі прадалі ў Швейцарыі на валюту.
Тым часам партызаны палоннаму спакою не давалі.
Васіль пацікавіўся:
— Хануілавіч, ён заяўляў, што адданы Гітлеру. Спытай, за што?
— Гітлер — ратавальнік свету ад бальшавізму і англійскай плута-кратыі — раз,— не так ужо ўпэўнена немец пачаў загінаць пальцы, адчуваючы сам, як яго словы гучаць зараз фальшыва і ўсё ж такі не могучы пераадолець у сабе нейкага шаблону.— Ён навёў у нас парадак, даў людзям мэту, упэўненасць у сабе — два. Перамог беспра-цоўе — тры. Фюрэр дазволіў немцам забыць аб уніжэнні Версальскай умовы — чатыры. Пабудаваў аўтастрады, зліквідаваў сацыяльныя грані — пяць. Узняў крыжавы паход на Усход у імя заходняй культу-ры — шэсць...
— А што іншых утапіў у крыві, яго не цікавіць — от, дубіна! — абарваў немца Антонаў.— Зараз заспявае яшчэ аб чысціні герман-скай крыві, міфічнай зямлі продкаў!..
— Ха, яны ратуюць сусветную културу! — выбухнуў Ладо зноў.— I грузынам нясеце културу? У Кахэціі універсітэт дзейнічаў, калі вы яшчэ хадзілі ў бараніх шкурах! Чуў, што такое дэлымэны? Каменныя збудаванні, равеснікі егіпецкіх пірамід! У дэлымэнах на Каўказе хавалі нябожчыкаў, калі вы яшчэ людаедамі былі! Чыім коштам робіце «веліч нацыі»? Чый у вас бензін, самалёты? Чэшскія, бельгій-скія, хлеб — украінскі! Чэхам і французам културу нясеце? Рабунак нясеце, бы ваўкі! У вас і штаб знаходзіцца ў «воўчым логаве», падводныя лодкі на караблі палююць па прынцыпу «воўчай зграі»!
Бергман безнадзейна махнуў рукой:
— Наслухаўся я ад такіх дэмагогіі ў першыя дні вайны шчэ ў Свянцянах. Зрэшты, ужо выдыхаюцца. Загразлі ў нас, бы некалі японцы ў Кітаі і канца не відаць.
— У Германіі моцная авіяцыя і танкавыя часці! — не здаваўся Гофман.
— Мінулай восенню хто пад Кашырай абсёк ваш танкавы «клінок» і зрабіў капут Гудэрыяну? — прыпіраў палоннага камузво-да.— Кавалерыйскі корпус генерала Бялова!
Сябры ўжо страцілі да ворага цікаўнасць, перайшлі да лагерных навін і вывадаў. З пункту гледжання сённяшняга дня тыя вывады ды ўспаміны — банальныя, але ж для партызан Расоншчыны лета 1942 яны былі адкрыццём, а размова і палоннага кранала за жывое.