Выбрать главу

I паведаміў пра выпадак у Полацку, калі перад ім па разбітым вайсковымі машынамі асфальце два ланцугі салдат з мясцовай «Jagdkommando» вялі на расстрэл пад царкоўны мур трох барадатых хлопцаў і дзяўчынку. Глядзеў ён тады на вулічную сцэнку ў тылавым горадзе і, акрамя звыклай цікаўнасці, падагрэтай нездаровымі дрыжыкамі, нічога не адчуваў. Толькі цяпер спахапіўся,— у вачах тых няшчасных смяротнікаў была зацятасць і блішчэлі тыя самыя агень-чыкі. У зямлянцы гаварыў ён пра расстраляных, ківаючы галавой:

— Оу-у, колёса-аль!..

У афіцэрскім казіно ў Полацку камандзір знішчальнай роты аднойчы стаў перад лётчыкамі выхваляцца, колькі за дзень расстра-ляў бандытаў ды ўзарваў грозных бункераў (выяўляецца, у адным з іх і з такімі ж «бандытамі» Гофман цяпер жыў!).

«Чаму ж растуць іх шэрагі, калі вы агідных бандытаў нішчыце, бы прусакоў?» — спытаўся тады нехта ў афіцэра.

Адно цяпер Гофман заўважыў падкавыку ў пытанні незнаёмага немца ды задумаўся — мабыць, суайчыннік даўно бачыў тое, на што яго вочы адкрыліся з такім спазненнем.

I гэта быў не адзін выпадак.

19.

Ранняй вясной Гофман вёз поўны борт параненых з «Дзямян-скага катла». Суайчыннікі адкрыта заяўлялі, што бяздарны галоўнака-мандуючы кінуў на пэўную смерць шэсць дывізій шаснаццатай арміі — шэсцьдзесят тысяч салдат і афіцэраў. Забінтаваны пажылы ветэран абураўся:

«Ад яфрэйтара Адольфа што яшчэ можна было чакаць?»

Другі — з распухлым ад марозу тварам — дадаў:

«З-за гэтага дурня Іван цяпер задаў нам жару — аж іскры з задніц пасыпаліся!»

Развязаліся языкі і ў іншых салдат:

«Якая ў іх артылерыя, майнэ лібэ!.. А як пойдуць у атаку, закрычаць «ура!» — вар'ятам становішся! Не-е, у рускіх ёсць штосьці такое, аб чым мы раней і ўяўлення не мелі!»

Дыскусію падсумаваў паранены лейтэнант з Вялікіх Лук:

«I вулічнаму бою таксама трэба ў іх павучыцца. Умеюць, чэрці, трымацца за кожны выступ, выкарыстаць найменшую ямку — пас-прабуй, дастань тады Івана!.. Калі гэтага ад бальшавікоў не пярой-мем, савацца ў Маскву няма чаго!»

Аднойчы штурман ляжаў на ложку ў аэрадромнай гасцініцы. Побач на другім — лейтэнант з «фізелер-шторха» [20]. Незнаёмы адно што прыляцеў з разведкі. Па рэпрадуктары перадавалі зводку «обер-командо дэр вермахт»[21], і дыктар узахлёб пералічваў мясціны, дзе знішчылі рускіх — апошнія рэзервы Чырвонай Арміі.

«Чуеш гэтага брахуна? — звярнуўся да штурмана разведчык.— Чырвоная Армія знішчана, ха-ха! Рускі мядзведзь толькі прачынаецца і развівае свае каласальныя рэзервы! Учора ля Балагога назіраў калону машын даўжынёй — не паверыш, камрад! — сто кіламетраў! Разумееш, штурман, што гэта такое? Камандаванню далажыў, але ж штабныя пацукі з люфтвафэ мой рапарт напэўна затояць, ты ж іх выдатна ведаеш,— усе яны вартыя свайго вялікага везіра Герынга!» «I праўда — везір!»

У канцы зімы Герынг гасцяваў у дучэ Мусаліні, і Максу Ляўфэр-штоку з Гофманам давялося везці ў Рым ахову фельдмаршала. Нейкі князь даў урадавай дэлегацыі раскошны баль. У час п'янкі італьян-ская «чорная арыстакратыя» перамяшалася з немцамі, і Гофман не раз натыкаўся на выфранчаную па-блазенску тушу шэфа.

Ашаламляльнае футра, а пад ім сіне-фіялетавае кімано. З залатымі бірулькамі туфлі, усыпаны перламі гальштук ды ўтыканы рубінамі шырокі пояс. Твар Герынга быў густа напамажаны, на кож-ным пальцы блішчэў пярсцёнак з вялізным брыльянтам. Галоўнака-мандуючы германскімі паветранымі сіламі пры гэтым рагатаў з усялякага глупства ды какетнічаў.

Да дзвюх гадзін ночы ішло ў іх абжорства, затым пачаліся оргіі з голымі дзеўкамі з «клуба» сеньёры Сандэлі...

Гофман расказаў новаму знаёмаму пра ўсё, што бачыў у Рыме, але разведчык усё гэта і сам ведаў.

Якраз па рэпрадуктары перадалі: над возерам Ільмень знішчаль-нік Мэльдэрс на М-109 за адзін вылет збіў 1З самалётаў. На персанальным рахунку нацыянальнага героя трэцяга рэйха цяпер ужо значылася — 216 машын. Да канца года лік перамог ён плануе давесці да З00.

Разведчык схапіўся з ложка, выключыў рэпрадуктар ды выбухнуў:

«Банда гэтага Дзітрыха[22] забрахалася зусім! За дурняў нас маюць! У «мессершміта-109» малы радыус вылету, столькі Мэльдэрс не мог збіць, каб страляў нават па самалётах няўзброеных! Ты ж разу-мееш, штурман, на кожную машыну трэба зрабіць складаны манеўр: развярнуцца, прыстроіцца да яе! Ды і Іван са сваімі кулямётамі не будзе, як баран, чакаць, пачне манеўраваць ды агрызацца! Цьфу, адзін брахун далажыў, другі на ўсю Германію раструбіў перамогу, а мільёны ідыётаў у экстазе захаплення вераць!»

вернуться

20

Марка аднаматорнага разведчыка (ням.)

вернуться

21

Галоўнае камандаванне вермахта (ням.)

вернуться

22

Дзітрых — кіраўнік друку і радыёперадач гітлераўскай арміі.