— А ты — матай на вус! Гэтыя тысячы акупантаў навокал п'юць, жаруць, гуляюць ды лянуюцца праявіць самую нікчэмную цікаўнасць да кутка, дзе сядзяць, ды разабрацца, што тут адбываецца. Для на-цыстаў усе мы — тыпы, што ў лес пахаваліся. Немцы заўсёды нас недаацэньваюць, а тады кідаюцца ў крайнасць. Як толькі сутыкнуцца з арганізаванай баявой групай партызан, ад нечаканасці іх агортвае жах. Што з таго, што смаляць густа ды зблізку? Не ў сілах авалодаць сабой, таму і страляюць кепска. Для вядзення прыцэльнага агню патрэбен час, а яны смаляць, каб сябе падбадзёрыць! Аднак вернемся да Нішчы. Вось тут,— Васіль павёў па макеце ўказкай,— той самы пракляты лужок. За ім — узгорак з кулямётнымі кропкамі. Тут — батарэі мінамётаў у іх...
Затоены ля палатна палонны немец назіраў за сцэнкай, прыслухоўваўся да размовы і дзівіўся: вучэнне на макетах — нямецкая прывілегія? Аказваецца,— не. Ужываюць яго нават тут, у глухім беларускім лесе. Баявыя аперацыі разбіраюць — унь на якім узроўні. Умеюць нават зірнуць на сябе вачыма праціўніка.
Гофману чамусьці нагадаліся п'яныя суайчыннікі ў полацкай школе, калі яны, мадэлюючы высадку нямецкіх войск у Аўстраліі, палілі з пісталетаў па школьнай карце...
А жыццё ўсё падкідала яму матэрыял для роздуму..
21.
Аднойчы Гофмана вялі да разбітага самалёта, і на лужку група натрапіла на стрыножанага каня і чубатага партызана. Валяючыся на траве, хлапец калупаў былінкай у зубах, сумна пазіраючы ў неба. Над імі ляніва праплывалі дзве вароны.
Каб парысавацца перад сябрамі, хлапец раптам схапіў самаза-радку, амаль не цэлячыся, даў два стрэлы. З птушак адно пасыпалася пер'е.
Гофман потым бачыў, як такія зухі ездзілі зімой на разведку. Адзін кіраваў добра дагледжаным канём, а другі, паклаўшы сябру на плячо аўтамат, цікаваў уперад. Увесь у яблыках гняды аж шалеў ад застою, і баявыя сані імчалі, бы калясніца рымлян,— лепей з ёю не сустракацца.
Што «лясныя бандыты» ўмелі закладваць міны, Гофман наслухаўся яшчэ ў Полацку. Майстэрства і спрыт лясных падрыўнікоў яму давялося назіраць і зблізку.
Пад камандай групэнфюрэра войск СС фон дэм Бах-Залеўекага акупанты раепачалі блакаду «Расонскай рэспублікі» — аперацыю з кодавай наззай «Нюрнберг». Каб немцы не пераправілі ў партызан-скую зону танкі і мотапяхоту, лесавікі вырашылі знішчыць у Саколішчы мост. Яго дзень і ноч вартавалі тры батальёны салдат і паліцаяў, подступы старанна немцы замініравалі, абгарадзіўшы яшчэ шасцю палосамі калючага дроту. Перацягнулі дратамі з абодвух бакоў і рэчышча. Затым абарона наёжылася кулямётнымі ды гарматнымі стваламі — паспрабуй, падступіся.
Невялічкі юркі партызан — Яфім Лысенка — вызваўся знішчыць грозную пераправу. Спатрэбіліся цеслі. Да работы ўзялі і былога штурмана «Юнкерса-52».
Пад наглядам Лысенкі за адзін дзень партызаны, схаваўшыся пад навесам кустоў над ракой, змайстравалі на плыце высокі стол. Плошча яго ўзвышалася на 6 метраў — на столькі ўзнімаліся над вадой пралёты моста (сакалішчанскія хлапчукі вышыню вымералі ву-дачкамі з дакладнасцю да сантыметра!). На стале партызаны паклалі цэлую тону буйнакаліберных снарадаў і прыладзілі хітры баёк, які вы-бухаў нават ад лёгкага дотыку. Меншыя плыты падрыхтавалі супроць калючага дроту, які таксама шэсць разоў перасякаў раку і пе-рашкаджаў асноўнаму. Такіх канструкцый цеслі з падрыўнікамі — па прынцыпу «маслам кашы не сапсуеш» — нарыхтавалі дзесяць штук.
Караваны плытоў ноччу пусцілі ў адпаведнай чарговасці па ця-чэнні. Подступы да моста вартавыя асвятлялі час ад часу ракетамі. Падазроныя сілузты на Дрысе заўважылі здалёк і адкрылі па іх агонь...
За паўгадзіны, покуль караван нясло да мэты, немцы паспелі падняць на ногі ўвесь гарнізон.
Дарэмна нямецкія афіцэры і фельдфебелі надрывалі глоткі ды гналі на пазіцыі салдат.
Спачатку да агароджы даплылі малыя канструкцыі і адна за адной разнеслі драты, расчысцілі фарватэр. Затым дакладна на вызначанае месца прыбыў асноўны плыт. Баёк здэтаніраваў снарады, і на вачах наёжаных стваламі трох батальёнаў мост як пушынку падняло ў паветра і разнесла ўшчэнт!
Гофман быў упэўнены — адзін гэты выпадак падрабязна апішы ў газетах, і немцаў у Германіі, выхаваных на знявазе да ворага з Уеходу, агорне жах.
Найбольшае ўражанне на яго рабілі партызанкі.
22.
Праз пару месяцаў Гофман ведаў аж занадта: выпадак з крас-напольскай Нінай — самы звычайны. Слухаючы падобныя гісторыі, яму заўсёды рабілася няёмка, што ён немец. Яго ўражала, з якім стараннем маладзіцы і дзяўчаты хацелі ва ўсім не адстаць ад мужчын.