Выбрать главу

— Іваненка, каго ты днём у штаб вёў?

— На раўнапольскай дарозе злавіў. Налез на сакрэт.

— Ён жа — стары, барадаты дзед?!

— А на руцэ — сляды ад пярсцёнка і гадзінніка. Нейкую пілюлю хацеў праглынуць — ледзьве яе выбіў я!

— Фі-іў!..

— Зноў, мабыць, блакаду рыхтуюць — пасылаюць субчыкаў у разведку!

— А, думаеш, чаго ён ішоў? Усё разнюхаць! Цяпер толькі глядзі ды глядзі!..

Гофман думаў, што рабіць з Бібліяй, пісьмамі і газетамі.

Яму захацелася ўсё гэта з гідлівасцю пакідаць у полымя. У апошнюго хвіліну змяніў намер. Нішчыць дакументы з пункту гледжання практычнага немца здалося не па-гаспадарску.

Нейкі час папяровы пакет палонны насіў з сабой, як той манах, што награшыў, а потым носіць вярыгі, і ўсё думаў: як людзі павінны не любіць немцаў, якая павінна быць іх нянавісць, якія яго суайчыкнікі хворыя, якая Германія нешчаслівая.

24.

Быў усяго канец лістапада, а лясы над Дрысай пакрыла ўжо тоўстая коўдра снегу. Маразы скавалі азёры, і на адным, каля вёскі Селявішчы, партызаны наладзілі пасадачную пляцоўку.

Прыляцелі першыя «дугласы» з цюкамі зброі, зваротным рэйсам забралі параненых, хворых ды свежыя «языкі». Былому штурману-радысту ў расонскім лесе не было ўжо чаго рабіць, камандаванне вырашыла адправіць яго пры аказіі на Вялікую зямлю.

Настаў дзень, калі Герашвілі прыляцеў са штаба ды аб'явіў:

— Ну, всэ, Вілгэлм, едыш у Маскву! Павязуць тыбэ на арыдром з нашымі хлопцамі! Хватыт возытса з табой, рыхтуйса!

Гофман якраз сядзеў на калодзе перад печкай, у банку з газай крышыў гудрон ды кіёчкам памешваў бардовую жыжку. Блакірава0-ныя з усіх бакоў брыгады галадалі, таму і ў палоннага твар асунуўся, пайшоў шэра-зялёнымі плямамі і шалушыўся, але вочы глядзелі жыва, з мудрай іскрынкай, ад чаго малады немец выглядаў на мужчыну сярэдніх год.

Выслухаўшы навіну, палонны дамяшаў раствор, выняў кіёчак, разглядзеў на святло тоненькі, як саломінка, струменьчык жыжкі, абцёр мяшалку аб край банкі, шпурнуў у печ. Калі кіёчак успыхнуў яскравым полымем, немец узняў на разведчыка вочы, буркнуў:

— Ага!..

— Чаго не радуешса? Вы, нэмцы, так пэрлыса: «Нах Москаў, нах Москаў!» Абіцалі — праз тыдзень-два ўвойдзеце ў яе, не маглі дачакацца, калі ўбачыце, і — во, паглядзіш першым!

За чатыры месяцы жывы і дасціпны Ладо паспеў з палонным перагаварыць пра ўсё на свеце і зараз развітваўся са шкадаваннем, а ў голасе адчувалася самая звычайная крыўда: Ладо яшчэ сам не бываў у сталіцы.

Загадана збыраць цябе ў дарогу! — падганяў ён.— Паперы твае вжэ пэрадалі! Шнэль, збырайса!

— Я гатоў.

Неўзабаве прыехалі і сані. У трафейным кажусе з баварскіх мерыносаў, з пугай уваліўся ў зямлянку вялізны партызан з чапаеў-скай брыгады.

Збегліся астатнія разведчыкі, са штучнай бадзёрасцю сталі развітвацца: немец ляцеў у сталіцу, зайздросцілі яму таксама.

Гофману далі падношаны чырвонаармейскі шынель. Знайшлі вушанку са следам ад зорачкі. На рэчы Ладо падараваў яму абшарпа-ную сумку ад процівагаза, вытрасшы на салому пашматаныя ілюстра-цыі. Былы штурман дастаў з кішэні сіняе кашнэ і абматаў грузіну шыю. Старанна падбіраючы словы, растлумачыў:

— Прэзэнт ад мінэ на памяць. Это — падарунак ад мой стары оцец.— Паказваючы скручаную ў сувой карціну, што стаяла ў кутку, нявесела дадаў: — Яшчэ пакідаю свой партрэт. Будзеш рабіць пасля вайны персанальную выстаўку, прышлі — не забудзь — мне запра-шэнне.

Назіраючы гэтую сцэнку, чапаевец выбухнуў:

— Развялі тут анцімонію са сваім фрыцам, маць вашу распера-так! Дземех Віцька ў санях мерзне! Не калупайцеса! Немцы з вамі так цацкаліся б? Даю мінуту часу, пасля павезяце самі — мяне тут не будзе!

Чапаевец са злосцю плюнуў, рашуча сунуў пугаўё за халяву, скінуў з пляча нямецкі карабінчык ды заклацаў замком — праверыў, ці не застыла ў магазіннай каробцы масла. Дземех напароўся ў Зачэ-пічах на засаду, яму прастрэліла жывот, Бергман аперыраваць не браўся.

Разведчыкі заварушыліся і ў момант скончылі зборы.

25.

Вечарам у зямлянцы партызаны спахапіліся — чагосьці не хапае. I не падазравалі, што так паспелі зжыцца з палонным. Некалькі чалавек збіраліся па соль у Латвію, але і яны гаварылі толькі пра Гофмана.

Нінін брат, Васіль, заўважыў: